Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І іх нарматыўна-прававое забеспячэнне





 

Складанасць функцый і важнасць пастаўленых перад рахункаводствам задач патрабуюць адпаведнага метадычнага і прававога забеспячэння, якое з'яўляецца асновай для рэгулявання дзейнасці бухгалтэрый канкрэтных арганізацый. Асаблівасці рахункаводства вызначае прынятая ў краіне мадэль уліковай сістэмы. У цяперашні час выкарыстоўваюцца тры наступныя мадэлі ўліковых сістэм: брытана-амерыканская, кантынентальная і паўднёва-амерыканская.

Асноўнымі характарыстыкамі брытана-амерыканскай мадэлі з'яўляецца адсутнасць заканадаўчага рэгулявання ўліку, яго арыентацыя на патрэбы шырокага кола інвестараў. Рахункаводства рэгулюецца стандартамі, якія распрацоўваюцца прафесійнымі арганізацыямі бухгалтараў. Стандарт уліку ¾ гэта ўліковыя правілы і працэдуры, якія маюць дачыненне да вымярэння, ацэнкі і падачы ўліковай інфармацыі. Для брытана-амерыканскай мадэлі характэрна гнуткасць уліковай сістэмы і высокі адукацыйны ўзровень як бухгалтараў, так і карыстальнікаў уліковай інфармацыі. Яна выкарыстоўваецца ў Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландах, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах.

Кантынентальная мадэль уліковай сістэмы характарызуецца наяўнасцю заканадаўчага рэгулявання ўліку і цеснымі сувязямі арганізацый з банкамі, якія з'яўляюцца асноўнымі пастаўшчыкамі капіталу. Рахункаводства, заснаванае на кантынентальнай мадэлі, арыентуецца на дзяржаўныя патрэбы падаткаабкладання і рэгулявання эканомікі на макраўзроўні. Для ўліковай практыкі характэрны кансерватызм, адпаведна якому, пры сутыкненні з нявызначанасцю ў прымяненні альтэрнатыўных працэдур рахункаводства, бухгалтар мае права выбраць працэдуру, якая ў найменшай меры пераацэньвае актывы і прыбытак. Кантынентальная мадэль атрымала шырокае распаўсюджванне ў Францыі, Германіі, Італіі і іншых еўрапейскіх краінах. На аснове гэтай мадэлі распрацоўваецца метадычнае і прававое забеспячэнне ўліку ў краінах Арганізацыі Афрыканскага Адзінства.

Асаблівасцю паўднёва-амерыканскай уліковай сістэмы лічыцца арыентацыя методыкі ўліку на высокі ўзровень інфляцыі і патрэбы дзяржаўнага кіравання. Паўднёва-амерыканская мадэль уліковай сістэмы, як правіла, простая, што тлумачыцца невялікімі памерамі арганізацый і невысокім узроўнем адукацыі бухгалтараў. Яна выкарыстоўваецца ў такіх краінах Паўднёвай Амерыкі як Бразілія, Аргенціна, Балівія і іншых.

У Рэспубліцы Беларусь выкарыстоўваецца кантынентальная мадэль уліковай сістэмы. Агульныя пытанні арганізацыі вядзення рахункаводства рэгулююцца Законам аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, якія вызначае суб'екты і аб'екты ўліку, яго дзяржаўнае рэгуляванне, правы і абавязкі асоб, якія адказваюць за яго вядзенне, а таксама іншыя агульнаметадычныя і агульнаарганізацыйныя пытанні. Парадак вядзення ўліку закранаецца таксама ў іншых заканадаўчых актах, указах Прэзідэнта і пастановах Урада.

Законам аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці метадалагічнае кіраўніцтва і кантроль за выкананнем заканадаўства ў галіне бухгалтарскага ўліку ўскладзеныя на Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Непасрэдна дзяржаўным рэгуляваннем рахункаводства займаецца Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, у складзе якога створана ўпраўленне метадалогіі бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці. Указаны орган распрацоўвае і ўзгадняе з іншымі дзяржаўнымі органамі нацыянальныя стандарты, палажэнні, інструкцыі і іншыя нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць рахункаводства ў Рэспубліцы Беларусь.

Галіновыя палажэнні, інструкцыі, рэкамендацыі і іншыя нарматыўныя дакументы распрацоўваюць на аснове агульнадзяржаўных стандартаў міністэрствы і ведамствы. Для гэтай мэты ў складзе міністэрстваў і ведамстваў дзейнічаюць упраўленні бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці або цэнтральныя бухгалтэрыі, якія ажыццяўляюць распрацоўку і рассылку галіновых нарматыўных дакументаў падведамным арганізацыям.

Асноўным нарматыўным дакументам, які рэгулюе рахункаводства на ўзроўні арганізацыі, з'яўляецца загад аб уліковай палітыцы. Уліковая палітыка распрацоўваецца зыходзячы з пастаўленых перад рахункаводствам задач на аснове агульнадзяржаўных і галіновых заканадаўчых і нарматыўных дакументаў з улікам асаблівасцей яе гаспадарчай дзейнасці. Выбраная арганізацыяй сукупнасць спосабаў вядзення ўліку ў адпаведнасці з асаблівасцямі яе гаспадарчай дзейнасці, якая выкарыстоўваецца на пастаяннай аснове на працягу справаздачнага перыяду, называецца ўліковай палітыкай. Прынятая арганізацыяй уліковая палітыка афармляецца загадам або распараджэннем кіраўніка арганізацыі.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 458. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия