Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Інфармацыйная сістэма фінансавага ўліку





 

Інфармацыйная ўліковая сістэма ¾ гэта камунікацыйная сістэма па зборы, перапрацоўцы і перадачы інфармацыі аб дзейнасці суб'екта гаспадарання, ў якой адбываюцца складаныя працэсы пераўтварэння інфармацыі першаснага ўліку ў сінтэтычныя паказчыкі, патрэбныя для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Гэта інфармацыйна-кіраўніцкая сістэма, якая забяспечвае кіраўніцкі апарат неабходнай яму інфармацыяй з улікам адрозненняў паміж узроўнямі кіравання, сферамі дзейнасці, а таксама іншых знешніх і ўнутраных акалічнасцей. Рацыянальна арганізаваная інфармацыйная ўліковая сістэма павінна даваць кожнаму кіраўніку інфармацыю толькі такога тыпу і такой якасці, якія яму патрэбныя.

У сучасных умовах гаспадарання значна пашыраецца кола карыстальнікаў уліковай інфармацыі. Неабходнасць задавальнення інтарэсаў розных карыстальнікаў уліковай інфармацыі абумовіла ўзнікненне некалькіх уліковых сістэм. На мікраўзроўні такімі сістэмамі з'яўляюцца фінансавы, падатковы і кіраўніцкі віды ўліку.

Фінансавы ўлік узнік у другой палове ХІХ стагоддзя як інфармацыйна-метадалагічная сістэма, прызначаная для фарміравання даных, якія выкарыстоўваюцца пры састаўленні публічнай справаздачнасці. Станаўленне фінансавага ўліку заняло больш чым палавіну стагоддзя і завяршылася ў 30-тыя гады ХХ стагоддзя. Перадумовамі ўзнікнення аўтаномнай галіны рахункаводства ў выглядзе фінансавага ўліку стала неабходнасць:

¨ абмежавання доступу знешніх карыстальнікаў да той часткі ўліковай інфармацыі, якая ўяўляе сабой камерцыйную тайну;

¨ састаўлення публічнай справаздачнасці па адзіных правілах, заснаваных на заканадаўчых нормах, у адрозненне ад справаздачнасці для ўнутраных карыстальнікаў, якая не можа рэгулявацца заканадаўчымі актамі;

¨ давядзення абмежаваных справаздачных даных аб дзейнасці кампаніі да шырокага кола рэальных і патэнцыяльных інвестараў з мэтай прыцягнення іх капіталаў.

Фінансавы ўлік ¾ гэта працэс генерацыі ўліковай інфармацыі ў фінансавую справаздачнасць для карыстальнікаў, якія непасрэдна не адносяцца да дадзенай арганізацыі, на аснове выкарыстання агульнапрынятых уліковых прынцыпаў. Галоўным аб'ектам фінансавага ўліку з'яўляецца дзейнасць арганізацыі ў цэлым. Паколькі выніковая інфармацыя фінансавага ўліку прызначана для банкаў, пастаўшчыкоў, пакупнікоў, акцыянераў, фінансавых органаў і іншых знешніх карыстальнікаў, яна даводзіцца да іх шляхам публікацыі той часткі, якая не ўяўляе камерцыйнай тайны.

Фінансавы ўлік асноўваецца на адзіным для ўсіх арганізацый краіны плане рахункаў, стандартах, палажэннях і іншых нарматыўных дакументах. Па шляху абавязковага выкарыстанні ўсімі арганізацыямі адзіных нацыянальных планаў рахункаў пайшлі пасля другой сусветнай вайны Савецкі Саюз, Германія, Францыя і іншыя дзяржавы. На іх аснове ўзнікла сістэма нацыянальных рахункаў для ўліку валавога ўнутранага прадукту і іншых макраэканамічных паказчыкаў.

Пасля другой сусветнай вайны пачаўся працэс гарманізацыі методык фінансавага ўліку розных дзяржаў. Гарманізацыя фінансавага ўліку азначае прывядзенне нацыянальных методык у адпаведнасць з падыходамі, распрацаванымі міжнароднымі прафесійнымі арганізацыямі. Работа ў гэтым накірунку была пачата ў 1961 г. даследчай групай па праблемах рахункаводства дзяржаў Еўрапейскага супольніцтва. Вынікам гэтай работы стала прыняцце ў канцы 70-х і на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя дырэктыў, што вызначаюць нормы, якія адносяцца да формаў і зместу фінансавай справаздачнасці, яе аўдыту і публікацыі.

Сутнасць гарманізацыі фінансавага ўліку заключаецца ў тым, што ў кожнай краіне можа існаваць свая мадэль генерацыі ўліковай інфармацыі ў паказчыкі фінансавай справаздачнасці, якая, аднак, не павінна супярэчыць аналагічным стандартам іншых дзяржаў ¾ членаў супольнасці. У цяперашні час міжнародная ўніфікацыя фінансавага ўліку рэалізуецца Саветам па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці. Указаны Савет прыняў звыш 40 стандартаў фінансавай справаздачнасці, з якіх у цяперашні час дзейнічае больш 30.

 

 

3.4. Валентнасць і лагісмаграфічнасць рахункаў:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 415. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия