Студопедия — Складзены на аснове афіцыйна зацверджанай методыкі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Складзены на аснове афіцыйна зацверджанай методыкі






(прыведзены ў скарочаным выглядзе)

 

Актыў Пасіў  
Раздзелы і артыкулы Сума, млн р. Раздзелы і артыкулы Сума, млн р.  
І. Доўгатэрміновыя актывы ІІІ. Капітал і рэзервы  
Асноўныя сродкі   Статутны капітал    
Нематэрыяльныя актывы   Уласныя акцыі (долі), выкупленыя ў акцыянераў (заснавальнікаў) -6904  
Укладанні ў пазаабаротныя актывы    
Адкладзеныя падатковыя актывы    
Падрахунак па раздзелу І 685716 Рэзервовы капітал    
ІІ. Абаротныя актывы Дабавачны капітал    
Запасы і затраты   Неразмеркаваны (нескарыстаны) прыбытак (непакрытыя страты)    
у тым ліку: сыравіна, матэрыялы і іншыя аналагічыя актывы    
Даходы будучых перыядаў    
расходы на рэалізацыю   Падрахунак па раздзелу ІІІ 805656  
гатовая прадукцыя і тавары для рэалізацыі   ІV. Доўгатэрміновыя абавязацельствы 253687  
Расходы будучых перыядаў   V. Кароткатэрміновыя абавязацельствы  
Падаткі па набытых таварах, работах і паслугах    
Кароткатэрміновыя крэдыты і пазыкі    
Дэбіторская завінавачанасць (плацяжы па якой чакаюцца больш, чым праз 12 месяцаў)    
Крэдыторская запазычанасць    
у тым ліку перад пастаўшчыкамі і падрадчыкамі    
Дэбіторская завінавачанасць (плацяжы па якой чакаюцца на працягу 12 месяцаў пасля справаздачнай даты)   па разліках з персаналам па аплаце працы    
 
па падатках і зборах    
па сацыяльным страхаванні і забеспячэнні    
Разлікі з заснавальнікамі ¾ Запазычанасць перад удзельнікамі (заснавальнікамі)    
Грашовыя сродкі   Рэзервы будучых расходаў    
Фінансавыя ўкладанні   Іншыя кароткатэрміновыя абавязацельствы    
Іншыя абаротныя актывы    
Падрахунак па раздзелу ІІ 1197365 Падрахунак па раздзелу V 823738  
Баланс   Баланс    
           

Як вынікае з табліцы 5.5, па артыкуле “Адкладзеныя падатковыя актывы” адлюстравана сума 819 млн р. У адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі палажэннямі ў склад гэтага артыкулу уключаны выдаткі, якія не павялічваюць вартасць доўгатэрміновых актываў. Гэта выплачаныя падаткі, якія адносяцца да прыбытку будучых справаздачных перыядаў. Такія падаткі ўлічваюцца на рахунку 09 “Адкладзеныя падатковыя актвы”, аднак іх нельга аднесці да інвентарных аб’ектаў, даступных для інвентарызацыі. Гэта расходы, якія ў наступных перыядах будуць спісаны на памяншэнне фінансавага выніку арганізацыі або адпаведнага мэтавага фінансавання, таму для капітальнай балансавай тэорыі яны не з’яўляюцца маёмасцю. У сувязі з гэтым ў капітальным балансе неабходна адлюстраваць не 685716 млн р., а толькі

 

685716 - 819 = 684897 млн р.

 

доўгатэрміновых актываў.

Выдаткі, якія не павялічваюць вартасць доўгатэрміновых актываў, на дадзены момант з’яўляюцца фіктыўным актывам і таму павінны паменшыць капітал арганізацыі. Уключэнне іх у склад актываў аказвае адмоўны ўплыў на рэальнасць бухгалтарскага балансу, паколькі завышае не толькі велічыню апошніх, але і велічыню ўласнага капіталу, аб чым яшчэ ў 1926 г., праўда, з выкарыстаннем іншых прыкладаў, пісаў вялікі рускі бухгалтар І. Р. Мікалаеў [5. Николаев, И. Р. Проблема реальности баланса /И. Р. Николаев. — Л.: Экономическое образование, 1926, с. 33]. Пазбегнуць гэтага можна шляхам адпаведнай карэкціроўкі паказчыкаў першаснага балансу ў кіраўніцкім фармаце другаснага балансу, распрацаванага на аснове капітальнай тэорыі двух радоў рахункаў. Для гэтага ў раздзел “Капітал, зароблены арганізацыяй” неабходна ўключыць артыкул “Выдаткі, якія не павялічваюць вартасці асноўных сродкаў”, дзе і паказаць гэту суму са знакам мінус.

Карэкціроўкі інфармацыі патрэбны і па артыкуле “Сыравіна, матэрыялы і іншыя аналагічныя актывы”, дзе паказваюцца астаткі вытворчых запасаў па фактычным сабекошце, які акрамя вартасці па закупачных цэнах уключае транспартна-нарыхтоўчыя выдаткі. Няхай у нашым прыкладзе ў вартасці матэрыялаў па фактычным сабекошце 163907 млн р. транспартна-нарыхтоўчыя выдаткі складаюць 24078 млн р. Пасля выкарыстання матэрыялаў на выпуск прадукцыі яны будуць уключаны ў яе фактычны сабекошт і толькі пасля рэалізацыі будуць рэкапіталізаны і паменшаць прыбытак арганізацыі.

Аднак на момант складання балансу яны капіталізаваныя ў адпаведнасці з дзеючай уліковай методыкай і ўяўляюць сабой фіктыўны актыў. У выпадку банкруцтва арганізацыі прадаць транспартна-нарыхтоўчыя выдаткі немагчыма, таму для вызначэння рэальнага капіталу арганізацыі іх таксама неабходна паказаць са знакам мінус у раздзеле “Капітал, зароблены арганізацыяй”. У актыве тады будуць адлюстраваны матэрыялы па пакупных цэнах на суму

 

163907 - 24078 = 139829 млн р.

Гэта тычыцца і такіх артыкулаў як “Расходы на рэалізацыю”, “Расходы будучых перыядаў”, “Падаткі па набытых таварах, работах і паслугах”, на велічыні якіх ў капітальным балансе неабходна паменшыць актывы і паменшыць капітал, зароблены арганізацыяй. Калі ўзяць пад увагу яшчэ і неліквідныя матэрыяльныя актывы, адна частка якіх наогул не можа быць рэалізавана на рынку, а другая толькі пасля істотнай уцэнкі, то вартасць рэальнай маёмасці ў капітальным балансе можа знацца панізіцца ў параўнанні з афіцыйным фармальным балансам.

Прыведзеная ў табліцы 5.5 інфармацыя аб уласным капітале арганізацыі раскрывае толькі астаткі на адпаведных рахунках на канец справаздачнага перыяду. Дынаміка рахункаў для ўліку капіталу, а значыць і прычыны, якія абумовілі такія астаткі, застаюцца для знешніх карыстальнікаў недаступнымі. Гэта інфармацыя застаецца ў архівах бухгалтэрыі. У выпадку неабходнасці распрацоўкі капітальнага балансу арганізацыі патрэбна значная рэструктурызацыя рахункаў для ўліку капіталу за некалькі гадоў, а часам і за ўвесь перыяд існавання арганізацыі.

Дапусцім, за перыяд функцыянавання акцыянернага таварыства ад моманту яго стварэння да моманту складання прыведзенага ў табліцы 5.5 балансу з капіталам арганізацыі ажыццяўляліся наступныя аперацыі, змест якіх, карэспандэнцыя рахункаў і сумарныя значэнні накопленым падрахункам за ўказаны перыяд прыведзены ў табліцы 5.6. Як ужо адзначалася раней, аперацыі, якія закранаюць рахунак 80 “Статутны капітал” ажыццяўляліся толькі пасля таго, як былі ўнесены адпаведныя змяненні ва ўстаноўчыя дакументы. Сукупнасць указаных аперацый і абумовіла прыведзеныя ў табліцы 5.5 састаўныя элементы капіталу, паказаныя ў раздзеле ІІІ “Капітал і рэзервы”.

На аснове даных табліцы 5.6 можна зрабіць вывад аб тым, што на рахунку 80 “Статутны капітал” перамешаны тры крыніцы ўтварэння капіталу арганізацыі: укладзеныя інвестарамі сродкі, чысты прыбытак і пераацэнка актываў. Прыведзены баланс не можа даць адказ на наступныя пытанні: колькі ўласных сродкаў унесена акцыянерамі таварыства?; на якую суму павялічыўся капітал арганізацыі ў выніку пераацэнкі яе актываў?; якая сума чыстага прыбытку арганізацыі рэкапіталізаваная ў гаспадарчы абарот?; колькі налічана акцыянерам дывідэндаў?

Гэтыя пытанні адносяцца да кампетэнцыі капітальнай балансавай тэорыі, якую не цікавіць трансфармацыя аднаго віду капіталу ў другі від, напрыклад павелічэнне статутнага капіталу за кошт дабавачнага капіталу або стварэнне рэзервовага капіталу за кошт нескарыстанага чыстага прыбытку. Аб’ектам уліку гэтай балансавай тэорыі з’яўляецца кумуляцыя крыніц стварэння капіталу арганізацыі за перыяд яе існавання. Таму другое раскладанне капіталу на аснове капітальнай балансавай тэорыі патрабуе яго дыферэнцыяцыі на ўклады ўласнікаў, зароблены арганізацыяй капітал, змяненне вартасці маёмасці ў сувязі з яе пераацэнкай, дармовыя паступленні і іншае змяненне капіталу.

У нашым прыкладзе ўкладам уласнікаў у капітал з’яўляецца набыццё акцыянерамі акцый, што складае

 

Табліца 5.6 ¾ Аперацыі стварэння і змянення капіталу арганізацыі,







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 321. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия