Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Раскажыце пра дакументальна-мастацкія віды эпасу: нарыс, эсэ, фельетон, памфлет.





3.2.5. Ліра-эпас і іншыя міжродавыя ўтварэнні

Мы ўжо гаварылі пра тое, што паміж літаратурнымі родамі (як, дарэчы, паміж відамі і жанрамі) няма непераадольнай мяжы, што ў мастацкай літаратуры існуе цесная сувязь, у прыватнасці, паміж лірыкай і эпасам (гл. раздзел 3.2.1). Гэтая сувязь нярэдка прыводзіць да міжродавых утварэнняў, якія набываюць жанравыя ўласцівасці.

Лірыка — самастойны, і, як мы бачылі, хутчэй за ўсё самы старажытны род літаратуры Аднак яна не супрацьстаіць ні эпасуяк аб'ектыўнаму аповеду пра пэўныя падзеі, ні драме з яе канфліктна-напружаным, скразным дзеяннем. Якраз наадварот: лірыка на працягу ўсяго развіцця літаратуры кантактавала, узаемадзейнічала і з эпасам, і з драмай. Элементы лірыкі як роду літаратуры або лірызм як эмацыйную танальнасць няцяжка знайсці ў эпічных і драматычных творах (у лірычных адступленнях, у асаблівай эмацыянальнай насычанасці твораў, прасякнутасці іх аўтарскімі пачуццямі). У сваю чаргу, у лірыцы можна ўбачыць элементы эпасу (зачаткі сюжэта) і драмы (напружанасць думкі і пачуцця, дыялагічная форма выяўлення).

Зрэшты, паэзія як тып мастацтва слова з'яўляецца адным з мацнейшых спалучальных звенняў лірыкі, драмы і эпасу. Паэтычныя творы — гэта перш за ўсё творы лірычныя. Але не толькі. Да паэзіі належаць таксама асобныя вершаваныя творы эпічныя (гераічны эпас, быліна, эпічная паэма, вершаваныя раманы, аповесці, апавяданні), ліра-эпічныя (балада, байка, дума, гістарычная песня, ліра-эпічная паэма) і драматычныя (драматычная паэма, драматычны эцюд). Дзякуючы вершаванаму рытму, які, апрача іншага, мае вялікае эмоцыестваральнае значэнне, эпічныя і драматычныя творы ў значнай ступені лірызуюцца і паэтызуюцца. 3 другога боку, сама лірыка згладжвае пэўную антыномію паміж паэзіяй і прозай як двума тыпамі літаратурна-мастацкай творчасці. Слова «лірыка», як мы падкрэслівалі ўжо, часта ўжываецца як сінонім паэзіі. У той жа час не трэба забывацца, што лірыка можа часам карыстацца і празаічным маўленнем (лірычныя адступленні ў эпічных творах, т.зв. лірычная проза). Таму графічна лірыку і паэзію можна ўвасобіць у выглядзе двух акружнасцей, што перасякаюцца паміж сабой. Зона перасячэння будзе ў такім разе ахопліваць уласна лірычную паэзію.

Лірычная проза.

Лірычную прозу часам вызначаюць як стылістычную разнавіднасць мастацкай прозы. Разам з тым яе можна разглядаць як своеасаблівую разнавіднасць ліра-эпасу, у якім няцяжка знайсці родавыя прыкметы як эпасу, так і лірыкі. Прычым, гэта вызначаецца не столькі аўтарскай канцэпцыяй мадэлявання мастацкай рэчаіснасці, колькі характарам таленту пісьменніка. Звычайна да лірычнай прозы звяртаюцца празаікі, для якіх не чужыя здольнасці паэта. Адсюль – выразная пазіцыя лірычнага суб’екта ў творы, яго лірычная танальнасць, багатая метафорыка, шматлікасць лірычных адступленняў, асаблівая ўвага не толькі да семантыкі слова, але і да яго гучання, асацыятыўных мажлівасцей і г. д. Да майстроў лірычнай прозы можна аднесці шэраг усходеславянскіх пісьменнікаў – рускіх А.Пушкіна (“Капитанская дочка”). М.Лермантава (“Герой нашего времени”), М.Прышвіна (“Кладовая солнца”), В.Берггольц (“Дневные звезды”), У.Салаухіна (“Владимирские проселки”), украінцаў М.Кацюбінскага (“Цвет яблыні”, “На камені”), А.Даўжэнку (“Зачарованая Дзясна”), А.Ганчара (“Сцяганосцы”, “Твая зара”), беларусаў П.Броўку (“Донька-Даніэль”), Я.Брыля (“Золак, убачаны здалёк”), М.Стральцова (“Адзін лапаць, адзін чунь”), У.Караткевіча (“Чазенія”) і інш.

Версэт.

З лірычнай прозай непасрэдна звязаны лірычныя мініяцюры, сярод якіх вылучаецца версэт (франц. verset) — напісаны прозай невялікі лірычны твор, які сваёй вобразнасцю, павышанай эмацыянальнасцю і своеасаблівай рытмічнасцю набліжаецца да паэзіі. Версэт — гэта, па сутнасці, твор, паэтычны па змесце і празаічны па форме выяўлення гэтага зместу. У ім няма вершаванага рытму, метра і рыфмы. У той жа час яму характэрныя многія іншыя прыкметы паэтычнага выказвання — у змесце (матывы, ідэі, вобразы тыя ж, што і ў паэзіі адпаведнага перыяду), агульнай лірычна-суб'ектыўнай танальыасці, паэтычнай вобразнасці (канцэнтрацыя тропаў, павышэнне асацыятыўнай сувязі паміж асобнымі словамі і рэаліямі), сінтаксісе (шматлікасць разнастайных паўтораў, зваротаў, недасказаў і г.д.), кампазіцыі (невялікі памер, падзел твора на дробныя абзацы, што нагадваюць строфы ў звычайным вершы, адсутнасць сюжэта). У беларускай літаратуры версэт узнік у пачатку XX ст. і адразу набыў рэфлексійнасць, філасофскую заглыбленасць і сацыяльную скіраванасць. Першы такі твор — «Думкі ў дарозе» Я.Коласа (1906). Услед за Я.Коласам да версэта звярнуліся Ядвігін Ш. («Васількі», «Раны»), М.Гарэцкі («Стогны душы», «Максімава зязюля»), З.Бядуля («Плач пралесак», «Пяюць начлежнікі», «Прытуліся ка мне»). Для А.Разанава версэт стаў адным з асноўных відаў творчасці. Версэты ёсць у Я.Брыля, А.Мінкіна, У.Арлова (кніга версэтаў «Там, за дзвярыма»), Ю.Пацюпы, І.Бабкова і інш. Вось як гучыць, напрыклад, версэт Ядвігіна Ш. «Раны», прысвечаны памяці С.Палуяна:

Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя — гояцца, і па іх

знаку няма. Большыя — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.

Гэтак на целе.

Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя — гояцца; па іх

астаюцца рубцы. Большыя — заўсёды крывавяцца.

Гэтак на сэрцы.

Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя заўсёды крывавяцца.

Большыя — залечвае толькі... смерць.

Гэтак на душы.

Часта В. не зусім правільна называюць вершам у прозе,паколькі ў самім гэтым словазлучэнні два паняцці (верш і проза) узаемна выключаюць адно другое.

Мемуарная літаратура.

Паяднанне асаблівасцей лірыкі і эпасу характэрна для мемуарнай літаратуры (франц. memoires, ад лац. memoria — памяць, успаміны) — жанра дакументальна-мастацкай літаратуры, у аснове якога — успаміны аўтара пра падзеі, удзельнікам ці сведкам якіх быў ён або героі ягоных твораў. У адрозненне ад уласна мастацкіх твараў у мемуарах пісьменнік не можа змяняць рэальны ланцуг жыццёвых падзей, дадумваць ці па-іншаму падаваць асобныя факты. Асоба яго відаць у адборы фактаў, іх ацэнцы. Да мемуарнай літаратуры ў шырокім сэнсе адносяцца дзённікі, аўтабіяграфіі, успаміны сучаснікаў, літаратурныя партрэты пісьменнікаў, у вузкім — самі мемуары, уласна ўспаміны, пра найбольш істотнае, характэрнае для пэўнага перыяду грамадскага ці асабістага жыцця пісьменніка.

Беларуская мемуарная літаратура ўзнікла яшчэ ў канцы XVI — першай палавіне XVII ст. Першы значны беларускі мемуарыст — Ф. Еўлашоўскі (1546— 1616), аўтар арыгінальных мемуарных запісаў, якія пазней атрымалі назву «Дзённік». Яго справу прадоўжыў сваім «Дыярыушам» (1646) А.Філіповіч (1597—1648). У шматлікіх творах мемуарнай літаратуры (пераважна на польскай, пазней — на рускай мовах) адлюстраваліся найважнейшыя падзеі беларускай гісторыі XVII—XIX стст. У ХІХ ст. з'яўляюцца мемуары на беларускай мове («Мемуары» А.Абуховіча). Асобныя (у тым ліку трагічныя) падзеі XX ст. адлюстраваліся ў мемуарах Ф.Аляхновіча («У кіпцюрох ГПУ»), П.Мядзёлкі («Сцежкамі жыцця»), Л.Геніюш («Словедзь»), Я.Скрыгана («Свая аповесць»), С.Шушкевіча («Вяртанне ў маладосць»), С.Грахоўскага (“Так і было”), у нататках Я.Брыля і інш. Выйшлі спецыяльныя зборнікі ўспамінаў пра буйнейшых беларускіх пісьменнікаў (Янку Купалу, Якуба Коласа, М.Багдановіча, І.Мележа і інш.). Многія літаратары выдаюць асабістыя кнігі ўспамінаў («Вачыма часу» М.Лужаніна, і інш.).

Жанравымі разнавіднасцямі мемуараў з'яўляюцца мемуары-хронікі («Былое и думы» А.Герцэна, «Люди, годы, жизнь» І.Эрэнбурга), літаратурныя партрэты (літаратурныя партрэты М.Горкага, «Воспоминания» І.Буніна, “У памяці маёй” А.Юшчанкі, “Вачыма часу” М.Лужаніна, літаратурныя партрэты, што склалі кнігі ўспамінаў пра Янку Купалу, Якуба Коласа, П. Броўку, У.Караткевіча і інш.), дзённікі.

Дзённікі –гэта нататкі, якія робіць у храналагічнай паслядоўнасці нейкі чалавек пра падзеі ў асабістым і грамадскім жыцці, а таксама думкі і перажыванні, выкліканыя гэтымі падзеямі. Пісьменніцкія дзённікі маюць вялікую цікавасць, яны даюць чытачам і літаратуразнаўцам багаты матэрыял па гісторыі грамадскай думкі пэўнага часу, пра падзеі, звязаныя з біяграфіяй мастака, гісторыю напісання асобных твораў і г.д. Такія дзённікі Т.Шаўчэнкі (“Журнал”), Якуба Коласа («Кніга Ташкенцкага быція», «Гаворыць Клязьма», «На схіле дзён»), Кузьмы Чорнага («Дзённік»), І.Мележа («Першая кніга»), Максіма Танка («Лісткі календара»), Я.Брыля («Трохі пра вечнае», “Сёння і памяць”) і інш. Дзённікавыя запісы ляглі ў аснову арыгінальнай кнігі М.Лужаніна «Колас расказвае пра сябе». Часам у форме дзённіка пішуцца арыгінальныя мастацкія творы («Дневник лишнего человека» І.Тургенева, «Дневник провинциала в Петербурге» М.Салтыкова-Шчадрына, «Запісы студэнта» Я.Грабінкі і інш.). У беларускай прозе гэтую форму выкарысталі М.Гарэцкі («На імперыялістычнай вайне»), І.Шамякін («Агонь і снег”) і інш.

Асабліва каштоўныя пісьменніцкія аўтабіяграфіі, у якіх апісваюцца не толькі асобныя, часам раней невядомыя, падзеі з жыцця пісьменніка і грамадскага жыцця ўвогуле, але і даецца іх ацэнка пісьменнікам, што добра сведчыць пра грамадскі і эстэтычны ідэалы яго, светапогляд, маральны воблік. Выпускаюцца аўтабіяграфіі рускіх, украінскіх, польскіх, сербскіх і іншых майстроў мастацкага слова. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў увайшлі ў кнігі “Пяцьдзесят чатыры дарогі” (1963), “Пра час і пра сябе” (1965), “Вытокі песні” (1973) і “З росных сцяжын” (2009). Да аўтабіяграфій як своеасаблівага ліра-эпічнага міжродавага ўтварэння прымыкаюць мастацкія біяграфіі пісьменнікаў. Дакументальна-мастацкія біяграфічныя і аўтабіяграфічныя творы спалучаюць дакладнасць дакумента з вымыслам мастацкім, з жывасцю, а падчас і займальнасцю аўтарскага аповеду. Сярод іх — аповесці С.Александровіча пра Якуба Коласа «Ад роднае зямлі...», «На шырокі прастор» і «Крыжовыя дарогі», раман-даследаванне Я.Міклашэўскага «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча», «Аповесць для сябе» Б.Мікуліча і «Аповесць пра друга» І.Шамякіна, «Стомленасць Парыжам» Л.Дранько-Майсюка і інш.

У апошні час на аснове вусных успамінаў сведкаў пэўных падзей (як правіла, гэтыя ўспаміны аўтарамі будучых кніг запісваюцца на магнітафон) узніклі арыгінальныя дакументальныя кнігі-сведчанні: «Я — з вогненнай вёскі» А.Адамовіча, Я.Брыля і У.Калесніка, «Блакадная кніга» А.Адамовіча і Д.Граніна, «У вайны — не жаночы твар», «Апошнія сведкі» і «Цынкавыя хлопчыкі» САлексіевіч. Думаецца, такая жанравая разнавіднасць мемуарнай літаратуры, якая з надзвычайнай аб’ектыўнасцю і дакладнасцю ўзнаўляе цікавейшыя падзеі пераломных гістарычных момантаў, мае сваю будучыню. Неабходна, аднак, памятаць, што пры ўсёй аб’ектыўнасці ёсць тут месца і для суб’ектыўнага, пісьменніцкага: у адборы матэрыялу з магнітафонных запісаў, у іх падачы, належным каментаванні. Так што лірычнае і эпічнае і тут у непадзельнасці.

Эпас вершаваны.

Да ліра-эпасу трэба аднесці і напісаныя вершам вялікія, сярэднія і малыя формы эпасу. У рамане вершаваным, як і ў звычайным (празаічным) рамане, шырока ахопліваюцца істотныя жыццёвыя падзеі пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказваюцца характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці і ўзаемасувязі, ствараюцца бытавыя малюнкі. Разам з тым вершаваная мова, якая дапамагае непасрэднаму выяўленню лірычнага перажывання, абумоўлівае наяўнасць у вершаваны рамане лірычных і ліра-эпічньгх сродкаў мастацкага выяўлення. Так, ён вызначаецца наяўнасцю шматлікіх лірычных адступленняў, павышанай эмацыянальнасцю, прысутнасцю вобраза не апаведача, а лірычнага героя і г.д., што і надае гэтаму жанру асаблівую складанасць. У гісторыі сусветнай літаратуры вершаваных раманаў няшмат: «Дон-Жуан» Байрана, «Евгений Онегин» А.Пушкіна, «Спекторский» Б.Пастарнака, «Пушторг» і «Арктика» І.Сяльвінскага, «Сэрца Алтая» Д.Абілева, «Маруся Чурай» Л.Кастэнка і некаторыя інш. Асобныя даследчыкі (напрыклад, А.Адамовіч) да вершаванага рамана адносяць і «Новую зямлю» Якуба Коласа. Першы беларускі вершаваны раман (паводле аўтарскага вызначэння) напісаў Н.Гілевіч («Родныя дзеці», 1985).

Аповесць, як раман, карыстаецца пераважна празаічнай формай выкладу, але звяртаецца часам і да верша. Аповесць вершаваная паядноўвае некаторыя асаблівасці сярэдняга віду эпічнай прозы (устаноўка на апавядальнасць, падзейнасць, як правіла, адна сюжэтная лінія) і паэмы (шматлікія лірычныя адступленні, прысутнасць вобраза лірычнага героя, павышаная эмацыянальнасць). Аповесцямі назваў В.Дунін-Марцінкевіч свае вершаваныя творы «Гапон», «Вечарніцы», «Купала» і «Шчароўскія дажынкі». Вершаваная хроніка А. Куляшова «Грозная пушча» складаецца, паводле аўтарскага вызначэння, з дзвюх аповесцей — «Стрэчны агонь» і «Грозная пушча». Вершаваную «Аловесць нра залатое дно» напісаў А.Зарыцкі. Праўда, тэрмін гэты даволі ўмоўны. Часам нельга правесці выразную мяжу паміж паэмай і вершаванай аповесцю (напрыклад, успрымаюцца як паэмы «пецярбургская аповесць» А. Пушкіна «Медный всадник» ці «ўсходнія аповесці» М.Лермантава «Демон» і «Измаил-бей»).

Вершаванае апавяданне як жанр упершьшю сустракаецца ў В.Дуніна-Марцінкевіча. Пісьменнік пакінуў некалькі яго жанравых разнавіднасцей: гістарычнае («Славяне ў XIX стагоддзі», «Люцынка, альбо шведы на Літве»), сацыяльна-бытавое («Травіца брат-сястрыца), гісторыка-літаратурнае («Літаратурнью клопаты»). Да вершаванага апавядання першапачаткова звярнуўся Ф.Багушэвіч («Быў у чысцы», «Гдзе чорт не зможа, там бабу пашле», «Хцівец і скарб на святога Яна», «Хрэсьбіны Мацюка»), пакуль не стаў пачынальнікам беларускага празаічнага апавядання. Асабліва пашырылася вершаванае апавяданне ў пачатку XX ст. Менавіта гэтым тэрмінам вызначыў жанр сваёй «Веранікі» М.Багдановіч. Жанравую разнавіднасць сатырычнага і гумарыстычнага вершаванага апавядання актыўна распрацоўваў Якуб Колас (“За дождж”, “Паўлюкова бяда”), Стары Улас (“Кумавы магілы”, “Легенда і праўда” і інш. Вершаванае апавяджанне даволі часта выкарыстоўваў Янка Купала (кніга “Апавяданні вершам”, 1926). Часам да вершаванай мовы звяртаюцца і другія малыя відавыя формы эпасу, становячыся, такім чынам, на памежжы лірыкі і эпасу: вершаваная гумарэска («Зяць», «Доктар памог», «Святы Ян» Якуба Коласа, “Сваты”, “Суд” Старога Уласа), вершаваны нарыс (“Над ракой Арэсай” Янкі Купалы), вершаваны фельетон (“Змаганне з п’янствам” Якуба Коласа)…

Дагэтуль мы гаварылі пра ліра-эпічныя творы, якія з боку эпічнага (празаічнага) набліжаюцца да лірычнага (паэтычнага). Аднак ёсць і адваротныя прыклады, калі лірыка (паэзія) ідзе насустрач эпасу.

Паэма.

Паэма ( грэч. poiēma, ад poiēin — тварыць) — адзін з жанраў ліра-эпічнай паэзіі; вялікі па сваім памеры вершаваны твор, у якім важныя праблемы рэчаіснасці раскрываюцца адначасова эпічнымі (наяўнасць у творы сюжэта, характараў) і лірычнымі (вобраз лірычнага героя, шматлікія лірычныя адступленні) сродкамі. У паэме прысутнічаюць нярэдка і элементы драмы ў выглядзе скразнога напружана-канфліктнага дзеяння, маналогаў і дыялогаў. Падчас гэтыя элементы пераважаюць настолькі, што ўзнікае своеасаблівая жанравая разнавіднасць — драматычная паэма, якая будуецца, як і звычайная п'еса, у дыялагічнай форме (“Асенняя казка” і “У катакомбах” Лесі Украінкі, “Агонь і ноч” Я.Райніса, «Адвечная песня» і «Сон на кургане» Янкі Купалы, «Святло з Усходу» П.Глебкі, «Хамуціус» А.Куляшова). Разам з тым пэўная ліра-эпічная раўнавага ў паэме можа парушацца на карысць эпасу, і тады мы маем справу з эпічнымі паэмамі. Да іх належаць «Іліяда» і «Адысея» Гамера, “Боская камедыя” Дантэ, “Вызвалены Ерусалім” Т.Таса, «Слова аб палку Ігаравым», «Шахнамэ» Фірдоўсі, «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча, «Новая зямля» Я.Коласа і інш. У лірычных паэмах, наадварот, пераважае лірыка як характар светабачання і спосаб адлюстравання жыцця (“Пра гэта” У.Маякоўскага, “Ганна Снегіна” С.Ясеніна, “Чырвоная зіма” У.Сасюры, «Патрыятычная песня» П.Панчанкі, «Штодзённы лістапад» С.Гаўрусёва, «Лясная песня» А.Лойкі). Аднак такое «парушэнне раўнавагі» — з'ява не асабліва частая. Звычайна мы заўважаем у паэме своеасаблівую гармонію лірычнага, эпічнага і драматычнага пачаткаў (“Полтава” і “Медный всадник” А.Пушкіна, “Кому на Руси жить хорошо” М.Някрасава, “Васіль Цёркін” А.Твардоўскага, “Сярэдзіна века” У.Лугаўскога, “Гайдамакі” Т.Шаўчэнкі, “Майсей” І.Франка, “Расстралянае бяссмерце” У.Сасюры і інш.).

Беларуская паэма ўзнікла як эпічная. Яскравым яе ўзорам з'яўляецца сярэдневяковая «Песня пра зубра» М.Гусоўскага (на лацінскай мове). Новая беларуская літаратура распачыналася ананімнымі бурлескна-травесційнымі паэмамі («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»). Дзевятнаццатае стагоддзе нарадзіла рамантычную паэму («Мачыха» Адэлі з Устроні, «Вечарніцы» і «Купалле» В.Дуніна-Марцінкевіча), якую ў пачатку XX ст. (ужо як неарамантычную паэму) распрацоўвалі Янка Купала («Магіла льва», «Бандароўна», «Яна і я») і Якуб Колас («Сымон-музыка»). Аднак у гэты час пануючае становішча пачынаюць займаць паэмы рэалістычныя, для якіх характэрна тыповасць характараў, абставін, праблем, што адлюстроўваюцца паэтамі. Дасягненні беларускай літаратуры XX ст. ў значнай ступені звязаны з актыўным развіццём рэалістычнай паэмы, яе разнастайных відаў і форм. Пашырэнне атрымалі наступныя жанравыя разнавіднасці паэмы: героіка-патрыятычная («Безназоўнае» Янкі Купалы, «Сцяг брыгады» А.Куляшова), героіка-рэвалюцыйная («Песня пра сухар» В.Таўлая, «Нарач» Максіма Танка), сацыяльна-палітычная («Голас сэрца» П.Броўкі, «Балада Брэсцкай крэпасці» Р.Барадуліна), сацыяльна-бытавая (“Год беларуса” Старога Уласа, «Сто вузлоў памяці» Н.Гілевіча, «Куфар» Л.Геніюш), гістарычная («Каліноўскі» Максіма Танка, «Слова пра чалавечнасць» У.Караткевіча), філасофская («Яго вялікасць» А.Русецкага), сатырычная («Хвядос — Чырвоны нос» Кандрата Крапівы, «Лявоніха» М.Лужаніна) і інш.

Моцны лірычны пачатак, павышаная эмацыянальнасць вершаванай мовы, характэрныя для паэмы, надаюць асаблівую важкасць аб'екту паэтычнага адлюстравання, пэўным чынам узвялічваюць яго. Менавіта таму паэмамі зрэдку называюць нават празаічныя творы (раманы, аповесці), якія вылучаюцца асаблівым лірызмам, узнёслым пафасам, важкасцю і глыбінёй прадмета гаворкі. 3 такіх празаічных паэм можна назваць «Мёртвыя душы» М.Гогаля, «Педагагічную паэму» А.Макаранкі, «Паэму пра мора» А.Даўжэнкі, «Чазенію» У.Караткевіча, «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» К.Кірэенкі і інш. Асобая разнавіднасць паэмы — творы, напісанныя версэтам, т. зв. паэмы ў прозе (дакладней – празаічныя паэмы; (“Гаспадар з цемры” А.Бертрана, “Маленькія паэмы ў прозе” Ш.Бадлера і інш.).Кнігу своеасаблівых празаічных паэм «Ахвярны двор» (1991) выдаў Я.Сіпакоў.

Байка.

Байка — невялікі, звычайна вершаваны, алегарьгчны твор павучальна-гумарыстычнага ці сатырычнага характару. Жыццё чалавека адлюстроўвае ў вобразах жывёл, раслін, рэчаў або зводзіць да ўмоўных адносін. Іншасказальнасць байкі заўсёды шматзначная. Гэтым яна, дарэчы, адрозніваецца ад прытчы, у якой увасоблена адна нейкая ідэя (гл., напрыклад, «Прытчу пра хлеб» М.Танка). Часам байку адносяць не толькі да ліра-эпасу, а да ліра-эпа-драмы, бо ў ёй, сапраўды, ужываюцца разам не толькі пачаткі лірычны і эпічны, што ўвасабляюцца адпаведна ў выразнай прысутнасці ў ёй лірычнага суб’екта (у маралі аўтара ў пачатку ці ў канцы твора, суперажыванні яго з персанажамі) і сюжэтным разгортванні падзей, але і драматычны. Байка нечым нагадвае невялікую драматычную сцэнку, мае часта дыялагічную форму, што пераносіць дзеянне ў цяперашні час, надае яму драматычную напружанасць, дапамагае моўнай самахарактарыстыцы персанажаў. Карыстаецца цяпер звычайна вольным (баечным) вершам, хаця амаль да ХУІІ ст. паслугоўвалася прозай. Генетычна звязана з народным раслінным і жывёльным эпасам, прытчай і апалогам.

У гісторыі сусветнай байкі вядомы старажытнагрэчаскі байкапісец Эзоп (VI—V стст. да н. э.), старажытнарымскі Федр (I ст. н.э.). У французскай літаратуры жанр байкі распрацоўваў Лафантэн, у нямецкай – Лесінг, у польскай – І.Красіцкі, у рускай — І.Крылоў, Д.Бедны, С.Міхалкоў, ва ўкраінскай — Г.Скаварада, Я.Грабінка, Л.Глібаў, М.Гадаванец… Першыя беларускія байкі Ф.Багушэвіча («Воўк і авечка», «Свіння і жалуды»), А.Абуховіча («Ваўкалак», «Старшына»), А.Гурыновіча («Казельчык») часта былі прамым або апасродкаваным наследаваннем І.Крылову. Наследаванне асабліва выразна выявілася ў творчасці М.Косіч, якая выдала цэлую кніжку баек («Пералажэнне некаторых баек Крылова на беларускую гаворку», Чарнігаў, 1903). У творчасці Янкі Купалы («Ігнат і п'яўкі», «Мікіта і валы», «Асёл і яго цень» і інш.), Якуба Коласа («Пастух і авечкі», «Пан і рэчка», «Конь і сабака» і інш.), М.Багдановіча («Варона і чыж») і некаторых іншых беларускіх пісьменнікаў байка яшчэ да рэвалюцыі наблізілася да сацыяльных і нацыянальных патрэб народа, выразна акрэслілася ў жанравых адносінах. На новую вышыню беларускую байку ўзняў Кандрат Крапіва, творам якога характэрна высокае грамадзянскае гучанне і мастацкая дасканаласць («Сава, Асёл ды Сонца», «Жаба ў каляіне», «Дыпламаваны баран», «Махальнік Іваноў» і інш.). 3 беларускіх байкапісцаў пасляваеннага часу вылучаюцца У.Корбан, Э.Валасевіч, М.Скрыпка. Узоры беларускай байкі ўвайшлі ў анталогію «Беларуская байка» (1986).

Балада.

Балада (праванс. balada, ад ballar — танцаваць) — драматычна папружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачна-фантастычнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зместу. Існуюць два віды балад — народныя і літаратурныя. Народныя балады — больш раннія па часе ўзнікнення. У аснове іх — незвычайныя, нярэдка трагічныя падзеі ў асабістым ці сямейным жыцці чалавека, гераічныя моманты ў жьцці грамадства, пэўнага сацыяльнага асяроддзя. У беларускай фалькларыстыцы вылучаюцца наступныя жанравыя разнавіднасці балад: з міфалагічнымі матывамі; казачныя і легендарныя; балады-загадкі; гульнёва-карагодныя; навелістычныя.

Літаратурныя балады ўзніклі на аснове народных яшчэ ў сярэднія вякі. Асаблівае пашырэнне набыла героіка-фантастычная балада ў паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў (Бёрнс, Колрыдж — у Шатландыі і Англіі, Гётэ, Шылер, Гейнэ — у Германіі, Гюго — у Францыі, В.Жукоўскі, А.Пушкін, М.Лермантаў — у Расіі, П.Гулак-Артэмоўскі, Л.Баравікоўскі — на Украіне і інш.). На матэрыяле беларускага фальклору цыкл цудоўных балад напісаў геніяльны паэт, ураджэнец Беларусі А.Міцкевіч — «Свіцязянка», «Рыбка», «Пані Твардоўская», «Тры Будрысы» і інш. Ад фальклору ішлі А.Рыпінскі і Ф.Багушэвіч, якія ў ХІХ ст. паклалі пачатак літаратурнай балады на беларускай мове. У баладах Янкі Купалы («Забытая карчма», «Страшны вір»), Якуба Коласа («Няшчасная маці», «На адзіноце»), Алеся Гаруна («Варажба»), Змітрака Бядулі («У калядную ноч», «Балада») таксама звычайна выкарыстоўваліся фальклорныя сюжэты. Беларуская балада адлюстроўвае рэальнае жьшцё чалавека, яна стала важным сродкам паказу яго гераічных учынкаў («Астрожнік» П.Труса, «Машыніст» Алеся Дудара і інш.). Асаблівага росквіту дасягнула балада ў час Вялікай Айчынай вайны ў творчасці А. Куляшова («Балада аб чатырох заложніках», «Маці», «Камсамольскі білет»). Вядомыя балады Максіма Танка («Балада пра партызана Дубягу», «Антон Нябаба»), А.Вялюгіна («Балада аб уральскім танку»), Н.Гілевіча («Балада пра чырвоны каснічок»), А.Лойкі («Балада пра беленькія чаравічкі») і інш. Зараз плённа развіваюцца розныя жанравыя разнавіднасці балады. Кнігі арыгінальных гістарычных напісалі напісалі Я.Сіпакоў («Веча славянскіх балад»), В.Шніп (“Балада камянёў”). А.Лойка выдаў кнігу «Балады вайны і міру», В.Вітка — «Мінскія балады». Існуюць сказавыя балады («Кастусь Каліноўскі» П.Броўкі), балады песеннага тыпу («Надзя-Надзейка» П.Броўкі), партрэтныя («Герой» П.Панчанкі), псіхалагічныя («Юнак быў з-пад Слоніма родам» А.Лойкі) і інш. Значная колькасць беларускіх народных і літаратурных балад увайшла адпаведна ў выданні «Балады» (кн. 1—2; 1977—1978) і «Беларуская балада» (1978).

 

Пытанні для самаправеркі:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 2039. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия