Студопедия — Дайце характарыстыку меладрамы. Што характарызуе драматычную паэму як разнавіднасць ліра-драмы?
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дайце характарыстыку меладрамы. Што характарызуе драматычную паэму як разнавіднасць ліра-драмы?






3. 2.4. Эпас

Чаму мы паставілі эпас (ад грэч. éроs — слова, роспаведзь) у канец разгляду родаў літаратуры? Часткова мы ўжо адказалі на гэтае пытанне, гаворачы пра прыярытэт лірыкі ў час узнікнення літаратуры як мастацтва слова (зразумела, спачатку ў форме слова вуснага; гл раздзел 3.2.2.). Свае меркаванні падмацуем развагамі на гэты конт вядомага рускага літаратуразнаўца В.Кожынава, змешчанымі ў такім аўтарытэтным выданні, як “Теория литературы: Основные проблемы в историческом освещениии. Роды и жанры литературы” (М., 1964): “Драма не з’яўляецца сінтэзам эпасу і лірыкі, хоць адначасова яна пэўным чынам бліжэй да лірыкі, чым эпас. У кожным разе, “шкала складнасці” павінна быць менавіта такой: лірыка (як найпрасцейшае) – драма – эпас. Пэўна, і генетычна развіццё адбваецца якраз у гэтай паслядоўнасці. Спачатку нараджаецца “лірычны пачатак” – як просты выгук, выкрык, песня; потым драматычны – у дыялагічным абрадзе, што выяўляе барацьбу двух сілаў; і, нарэшце, эпас як засваенне аб’ектыўнай падзеі ў слове”. Сапраўды, эпас падразумявае свядомае выдзяленне чалавека не толькі са свету прыроды, але з чалавечай супольнасці, каб ён з вышыні свайго “Я” мог паглядзець на ўвесь навакольны свет, выказаць сваё стаўленне да яго. А гэта адбываецца ўжо на вышэйшай ступені развіцця і чалавечага грамадства, і чалавечай свядомасці.

Эпас характарызуецца аповеднасцю, узнаўленнем вонкавых (у адносінах да аўтара) падзей рэчаіснасці ў іх аб'ектыўнай сутнасці, паступова-лагічным (сюжэтным) развіцці. У адрозненне ад лірыкі, якая выяўляе рэчаіснасць праз аўтарскае «Я», і драмы, дзе пісьменніка зусім не відно, у эпасе аўтар найчасцей стараецца аб'ектыўна-старонне расказаць пра падзеі, як мага паўней адлюстраваць навакольнае жыццё, стварьщь галерэю персанажаў, паказаць іх адносіны да тых ці іншых з'яў рэчаіснасці, прыроды, іншых людзей. Самі ж падзеі звычайна паказваюцца ў мінулым часе: яны даўно або толькі што адбыліся. У той жа час для эпасу характэрныя асобныя адзнакі лірыкі (выяўленне пачуццяў, перажыванняў праз лірычныя адступленні аўтара, самараскрыццё персанажаў) і драмы (драматычна-напружанае дзеянне, раскрыццё персанажаў праз маналогі і дыялогі). Эпас, такім чынам, “валодае ўнікальнай здольнасцю паглынаць у сябе элементы і лірыкі, і драмы, адаптуючы іх у агульнай аповеднай структуры” (А.Фядотаў). Эпічныя творы вызначаюцца шырынёй ахопу жыццёвага матэрыялу, грунтоўнасцю ў паказе чалавечых характараў і тыпаў, побыту, абставін, прыроды. Эпас валодае разнастайнымі сродкамі мастацкага выяўлення (аповед, апісанне, маналог, дыялог, аўтарская мова і мова персанажаў, няўласна-простая мова і інш.), шматлікімі сродкамі стварэння эпічнага вобраза (учынкі, дзеянні персанажа, прамая аўтарская характарыстыка, раскрыццё характару праз мову, партрэт, міміку, жэсты, пей­заж, інтэр'ер, гаваркое імя і інш.). Урэшце, у эпічных творах сустракаем і розныя спосабы аповеду: 1) ад аўтара-апаведача ці 2) героя-апавядальніка, ад 3) неперсаналізаванага, але ўсяведнага аўтара, што валодае ісцінай, 4) ад “сказіцеля” – прадстаўніка нейкага соцыуму, са сваім разуменнем свету і маўленчым ладам. У такім разе кожны з чатырох названых спосабаў аповеду з’яўляецца не толькі сродкам, але і прадметам мастацкага выяўлення.

Эпас народны

Першай разнавіднасцю эпасу як роду літаратуры выступае эпас народны ва ўсёй разнастайнасці сваіх відаў і жанраў. Як і ў іншых родах мастацтва слова, ананімная народная эпічная вусна-паэтычная творчасць уплывала і ўплывае на эпічную творчасць пісьмовую, індывідуальна-аўтарскую (казкі, легенды, паданні фальклорныя і – літаратурныя, эпічныя паэмы, балады фальклорныя і – літаратурныя і г. д.). Эпас народны — фальклорныя творы казачна-легендарнага зместу, якія адлюстроўваюць цікавыя, важныя для народа гістарычныя падзеі: эпапея, слова, быліна, дума, гістарычная песня, балада, казка, паданне. Сусветная вусная народная творчасць пакінула багатую эпічную спадчыну: эпапеі старажытнаіндыйскія (“Махабхарата”, “Рамаяна”, “Рыгведа”), шумерскі эпас пра Гільгамеша, нямецкіая “Песня пра Нібелунгаў”, рускія быліны, украінскія думы, эпас былых народаў СССР – кіргізскі «Манас», азербайджанскі «Кёр-аглы», калмыцкі «Джангар», армянскі «Сасунцы Давід», карэла-фінскі «Калевала», эстонскі «Калевіпоэг», нарцкі эпас і інш. У кожным з твораў эпасу народнага ўвасоблены народныя тыпы, створаны яскравыя эпічныя вобразы.

Беларускі эпас народны развіваўся на аснове эпічнай традыцыі Кіеўскай Русі, у цеснай сувязі з агульным эпасам продкаў рускіх і ўкраінцаў, у тым ліку – з усходнеславянскім “Словам аб палку Ігаравым”. Самыя раннія эпічныя жанры — казкі і паданні пра асілкаў («Ілья», «Юрый Кажамяка»), балады, быліны (зберагліся на Беларусі ў фрагментах). Гістарычныя песні перыяду фарміравання трох усходнеславянскіх народаў адлюстравалі барацьбу беларусаў супраць мангола-татарскага нашэсця, польска-каталіцкай экспансіі, вайну са шведамі, сялянска-казацкія паўстані і інш. («Сяўрук», «Падымалісь чорны хмары»). Гістарычныя ўмовы развіцця беларускага народа ў мінулым (адсутнасць дзяржаўнасці, абмежаванні ў афіцыйным карыстанні роднай мовай і інш.) выклікалі шырокае развіццё вуснай народнай творчасці, у тым ліку казачнага і быліннага эпасу. З пяцідзесяці тамоў сучаснай выдавецкай серыі “Беларуская народная творчасць”, створанай у НАН Беларусі, добрую трэць складаюць эпічныя творы. Якуб Колас у свай час выказаў плённую ідэю стварыць звод беларускага казачнага эпасу, аб'яднаўшы асобныя творы вобразам аднаго народнага героя (напрыклад, Каваля Вярнідуба), як гэта зрабілі ў XIX ст. у амерыканцау Лангфела («Спеў аб Гаяваце») і ў карэла-фінаў Лёнрат («Калевала»). Ідэя гэта, на жаль, пакуль што не рэалізавана. Што да спроб адрадзіць у наш час некаторыя віды гераічнага эпасу народнага (у прыватнасці, быліны), то яны поспеху не мелі.

Эпас народны, а пазней і аўтарскі (“Іліяда” і “Адысея” Гамера, “Энеіда” Вергілія, “Віцязь у тыгравай шкуры” Шата Руставелі) развіваўся спярша ў вершаванай форме, пазней – у празаічнай. Сучасны эпас як род мастацкай літаратуры валодае, дзякуючы і ўплыву на яго фальклорных твораў, вялікай разнастайнасцю відаў і жанраў. У залежнасці ад ахопу падзей усе віды эпасу звычайна падзяляюць на тры формы: вялікую (эпапея, раман-эпапея, раман), сярэднюю (аповесць) і малую (апавяданне, навела, казка, нарыс і інш.).

У сваёй “Навучальнай кнізе славеснасці для расійскага юнацтва” М.Гогаль так вызначаў эпапею народную: “Самае велічнае, поўнае і разнастайнае з усіх тварэнняў драматычна-аповедных – эпапея. Яна выбірае ў героі заўсёды асобу значную, якая была б у сувязях, адносінах і стасунках з вялікай колькасцю людзей, падзей і з’яў, навокал якой абавязкова павінны былі паўставаць ўся тагачасная эпоха і ўвесь той час, на працягу якога яна жыла. Эпапея абдымае не асобныя рысы, а ўсю тую эпоху, у якой дзейнічаў герой са складам думак, вераванняў і нават ведаў, што іх набыло на той час чалавецтва. Увесь свет на неабсяжную далечыню высвечваецца навокал самога героя, і не толькі тыя ці іншыя асобы, але і ўвесь народ, а часцей – шмат народаў, увайшоўшы ў эпапею, ажываюць на момант і паўстаюць перад чытачом у дакладна такім выглядзе, на які толькі намякае гісторыя…” Пацвярджэннем гэтых слоў могуць служыць, бадай, усе названыя вышэй народныя эпапеі. Разам з тым храктарыстыку гэту можна адрасаваць і да раманаў-эпапей новага часу – “Вайна і мір” Л.Талстога, “Сага пра Фарсайтаў” Дж.Галсуорсі, “Жан-Крыстоф” Р.Ралана, “Ціхі Дон” М.Шолахава. У гісторыі сусветнай літаратуры можна назваць усяго некалькі раманаў-эпапей – настолькі складаны гэты від эпасу. Што да сучаснага рамана(ад франц. roman — твор на раманскіх мовах), то ён стаў адным з самых распаўсюджаных відаў эпасу.

Раман.

Раман — вялікі эпічны празаічны (часам — вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з'явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі. Шматлікасць галоўных і пабочных сюжэтных ліній, якія існуюць паралельна і перакрыжоўваюцца, неабмежаванасць у часе і прасторы, вялікая колькасць дзейных асоб рознага кшталту (станоўчых і адмоўных), наяўнасць пазасюжэтных элементаў (аўтарскія адступленні, устаўныя эпізоды, пейзажы, інтэр'еры, абрамленні), — усё гэта дае магчымасць раману стаць самым ёмістым, сінтэтычным відам сучаснай літаратуры, “эпапеей нашага часу” (В.Бялінскі). Часам нават гавораць пра своеасаблівае “раманнае мысленне”, якое прыйшло ў літаратуру разам з пашырэннем рамана. Па здабытках рамана можна меркаваць пра ўзровень развіцця нацыянальнай літаратуры ўвогуле. Узнік раман на аснове старажытнага эпасу яшчэ ў антычныя часы («Дафніс і Хлоя» Лонга, «Залаты асёл» Апулея — I ст. да н.э.), аднак у сучасным разуменні сфарміраваўся толькі ў XVI—XVIII стст. Асаблівага росквіту дасягнуў у XIXст. (Стэндаль, Бальзак, Заля, Дзікенс, Флабер і інш.), і перш за ўсё — у рускай літаратуры (Л.Талстой, Дастаеўскі, Гогаль, Тургенеў, Ганчароў). У адрозненне ад эпапеі раман з'яўляецца люстрам найперш прыватнага, будзённага жыцця звычайных людзей у цяперашні ці нядаўні час (за выключэннем гістарычных раманаў). Безумоўна, па законах мастацкай тыпізацыі ў прыватным выяўляецца агульнае, а ў будзённым, звычайным — істотнае, тое, што характэрна для пэўнай краіны, народа, урэшце — для пэўнага часу, чалавецтва ўвогуле. Як падкрэсліваў Л.Талстой, «чым глыбей зачэрпнуць, тым больш агульнага для ўсіх, знаёмага і рознага». Сусветная раманістыка дала ўзоры самых разнастайных жанраў і жанравых разнавіднасцей рамана: сямейна-бытавога, сацыяльна-бытавога, сацыяльна-палітычнага, любоўнага, гістарычнага, сатырычнага, філасофскага, фантастычнага, авантурнага, дэтэктыўнага, утапічнага (і антыўтапічнага), біяграфічнага, мемуарнага, ваеннага, рамана-хронікі, рамана-споведзі, рамана-прытчы і інш.

Сучасны беларускі празаічны раман заявіў пра сябе толькі ў пачатку 20-х гг. XX ст. на аснове вершаванага рамана («Новая зямля» Я.Коласа, 1923). Асаблівага развіцця ў даваенны час дасягнулі яго сацыяльна-бытавы і сацыяльна-палітычны жанры («Сокі цаліны» Ц.Гартнага, «Вязьмо» М.Зарэцкага, «Сын» Р.Мурашкі, «Віленскія камунары» М.Гарэцкага, «На чырвоных лядах» М.Лынькова, «Будучыня» Э.Самуйлёнка, «Язэп Крушынскі» З.Бядулі, «Бацькаўшчына» К.Чорнага і інш.). А.Мрый напісаў арыгінальны сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя». Кузьма Чорны ў сваіх раманах узняўся да значных філасофскіх абагульненняў (філасофскія раманы «Вялікі дзень», «Пошукі будучыні», «Млечны Шлях»). У пасляваеннае паўстагоддзе значны ўклад у развіццё не толькі беларускай, але і еўрапейскай раманістыкі ўнеслі І.Мележ (раман-хроніка «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), І.Шамякін (“Атланты і карыятыды”, “Сэрца на далоні”, “Зорка палын”, яго раман у аповесцях “Трывожнае шчасце”), Я.Брыль («Птушкі і гнёзды»), П.Пестрак («Сустрэнемся на барыкадах»), А.Чарнышэвіч («Засценак Малінаўка»), В.Быкаў («Знак бяды»), І.Навуменка («Сасна пры дарозе»), М.Лобан («Шэметы»), І.Пташнікаў («Мсціжы»), А.Кудравец («Сачыненне на вольную тэму»), В.Карамазаў («Пушча»), В.Казько («Неруш») і інш. У.Караткевіч пакінуў узор гістарычнага рамана («Каласы пад сярпом тваім»), які сваёй мастацкай сутнасцю набліжаецца да эпапеі. Услед за У.Караткевічам да гістарычнага рамана звярнуліся Л.Дайнека («Меч князя Вячкі»), Г.Далідовіч («Гаспадар-камень») і інш. Што да рамана-эпапеі, то да яго напісання найбліжэй падышоў І.Мележ у сваёй «Палескай хроніцы». Імкненне стварыць панарамную эпапею жыцця нацыі ў пераломны гістарычны момант назіраецца ў “Векапомных днях” М.Лынькова, у цыклах раманаў В.Адамчыка («Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца», «Кроў брата твайго») і І.Чыгрьшава («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем»). Незавершаныя цыклы іх раманаў аб'яднаны адзінай глыбокай народна-патрыятычнай думкай і аднымі героямі.

Аповесць.

Да сярэдняй формы эпасу належыць аповесць — апавядальны мастацкі твор, у якім з дапамогаю шэрагу эпізодаў, больш ці менш разгорнутых апісанняў выяўляецца сутнасць нейкай падзеі, станаўленне характару адной ці некалькіх дзейных асоб у іх развіцці. Аповесць як від эпічнага роду літаратуры знаходзіцца між раманам і апавяданнем. Ад рамана адрозніваецца наяўнасцю звычайна адной сюжэтнай лініі (у рамане – дзве і больш), а ў выніку гэтага — і меншым ахопам жыццёвых падзей, сітуацый, меншай колькасцю дзейных асоб, меншым аб'ёмам. У той жа час, у параўнанні з апавяданнем, аповесць мае больш разгорнуты сюжэт, шырэйшы ахоп падзей, звязаных з жыццём галоўнага персанажа (персанажаў), характар якога (якіх) раскрываецца шматгранна, у эвалюцыі. Карыстаецца пераважна празаічнай формай выкладу, але звяртаецца часам і да верша.

Генетычна сучасная аповесць звязана з жанрам агульнаўсходнеславянскай і старабеларускай аповесці, да якіх адносяцца апавядальныя творы розных тыпаў — летапісныя («Аповесць мінулых гадоў», «Хроніка Быхаўца»), воінскія («Слова пра паход Ігаравы», «Мамаева пабоішча»), агіяірафічныя («Жыціе Ефрасінні Полацкай»,

   
М1

«Жыціе Аўрамія Смаленскага»), сацыяльна-палітычныя («Аповесць пра Скандэрбега», «Аповесць пра Падолле»), сацыяльна-бытавыя («Аповесць пра Баву», «Аповесць пра Жыгімонта і Барбару Радзівіл») і інш. Для ўсіх іх характэрныя падзейнасць, хранікальнасць, апісальнасць. Па сутнасці, аповесцямі з'яўляюцца беларускія сярэдневяковыя перакладаныя рацарскія раманы — «Александрыя», «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Таўдала» і інш. Тыпалагічна аповесць аддзялілася ад рамана толькі на пачатку ХІХ ст. У адрозненне ад яго (апрача адналінейнага сюжэта), канцэнтруецца не на хуткім, а на павольным развіцці дзеяння, на эпічнай фіксацыі быцця, валодае роўным рытмам аповеду, мае адносна простую кампазіцыю. Асаблівае развіццё аповесць набыла ў рускай літаратуры ХІХ—пачатку ХХ ст., у першую чаргу -- біяграфічная аповесць («Семейная хроника» С.Аксакава, «Детство», «Отрочество», «Юность» Л.Талстога, «Пошехонская старина» М.Салтыкова-Шчадрына, «Жизнь Арсеньева» І.Буніна, «Детство», «В людях», «Мои университкты» Максіма Горкага і інш.). Пашырыліся таксама сацыяльна-бытавы, сацыяльна-палітычны і фантастычны жанры аповесці («Записки из «Мёртвого дома» Ф.Дастаещскага, «Очарованный странник» М.Ляскова, «Спепь» А.Чэхава, «Лето», Городок Окуров» Максіма Горкага, «Деревня» І.Буніна, “Повесть о жизни”, «Созвездие Гончих Псов» К.Паўстоўскага і інш.). Першая ўкраінская аповесць – “Маруся” Г.Квіткі-Аснаўяненкі. Аповесці (сацыяльна-бытавыя, гістарычныя, палітычныя, прыгодніцкія, мастацка-дакументальныя і інш.) затым пісалі Марка Ваўчок (“Інстытутка”), Т.Шаўчэнка (“Художник”, “Музыкант” – на рускай мове), І.Франко (“Захар Беркут”), М.Кацюбінскі (“Fata morgana”), В.Кабылянская (“Зямля”) і іншыя ўкраінскія майстры прозы (М.Хвылявы, А.Ганчар, Г.Цюцюннік, В.Шаўчук, У.Дрозд, У.Яварыўскі і інш.).

Новая беларуская літаратурная аповесць (празаічная) з'явілася ў пачатку XX ст. («Бацькава воля» Ц. Гартнага, 1916, «Антон» М.Гарэцкага, 1919). Сваё развіццё яна атрымала ў творчасці Якуба Коласа (трылогія «На ростанях»), Кузьмы Чорнага («Лявон Бушмар», «Люба Лук'янская»), Янкі Маўра (“Палескія рабінзоны”, “Шлях з цемры”), М.Лынькова (“Міколка-паравоз”), А.Кулакоўскага («Дабрасельцьг»), Я.Брыля («Апошняя сустрэча», «Ніжнія Байдуны»), І.Шамякіна (тэтралогія “Трывожнае шчасце”), А.Карпюка («Данута»), В.Быкава («Сотнікаў», «Абеліск», «Аблава»), А.Адамовіча («Хатынская аповесць»), І.Пташнікава («Лонва», «Найдорф») і інш. Беларуская А. мае свае дасягненні ў розных жанрах: сацыяльна-бытавым і сацыяльна-палітычным (М.Гарэцкі, І.Мележ, І.Шамякін, А.Асіпенка, А.Васілевіч, А.Кудравец, І.Навуменка), прыгодніцкім (М.Лынькоў, Янка Маўр, І.Сяркоў), гістарычным (У.Караткевіч, У.Арлоў, Г.Далідовіч, В.Іпатава), маральна-псіхалагічным (В.Казько, А.Жук, Я.Сіпакоў, У.Паўлаў), сатырычным (Р.Семашкевіч), фантастычным (В.Ластоўскі, У.Шыцік), дэтэктыўным (У.Караткевіч), мастацка-дакументальным (Ф.Аляхновіч, Л.Геніюш) і інш.

Малыя відавыя формы эпасу (прозы).

Пашыранымі ў эпасе з’яўляюцца яго малыя відавыя формы, да якіх найперш адносіцца апавяданне — адносна невялікі апавядальны твор, у якім расказваецца, як правіла, пра нейкі адзін вызначальны выпадак (сітуацыю, падзею) з жыцця чалавека. У апавяданні адна сюжэтная лінія, абмежаваная колькасцю дзейных асоб, характары якіх дастаткова сфарміраваныя. Характэрныя асаблівасці апавядання – наяўнасць апаведача, вядзенне аповеду (ад асобы аўтара ці героя-апавядальніка) больш пра паўсядзённае жыццё, бытавыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі ў храналагічнай паслядоўнасці. Асабліва пашырылася апавяданне ў рускай літаратуры ў час сцвярджэння ў ёй “натуральнай школы”. Такія апавяданні з «Записок охотника», «Муму» І.Тургенева, «Макар Чудра», «Дед Архип и Ленька, «Старуха Изергиль» Максіма Горкага, «Конармия» і «Одесские рассказы» І.Бабеля і інш. Свой класічны выгляд у рускай літаратуры апавяданне набыло ў творчасці А.Чэхава («Пестрые рассказы», «Каштанка», «Попрыгунья», «Анна на шее», «Дом с мезонином», «Ионыч» і інш.). Пісьменнік паўплываў на гэты від эпасу ва ўсёй еўрапейскай літаратуры (творы А.Купрына, М.Булгакава, М.Шолахава, І.Франка, М.Хвылявога, А.Ганчара, Ю.Мушкеціка, П.Вежынава, Э.Пяліна, Т.Мана, Э.Хэмінгуэя, Я.Івашкевіча і інш.).

Беларускае літаратурнае апавяданне ў значнай ступені вырасла з народных казак (займальных па сюжэце празаічных твораў пра неймаверныя ці фантастычныя прыгоды), легендаў (аповедаў пра нейкую незвычайную падзею або геройскі ўчынак), паданняў (легендаў, у аснове якіх – рэальныя падзеі і героі), з гутарак (пададзеных у форме маналога або дыялога разваг пра маральна-этычныя або сацыяльна-палітычныя праблемы), быліц (аповедаў пра нейкія цікавыя жыццёвыя выпадкі). Вершаванае апавяданне як жанр упершьшю сустракаецца ў В.Дуніна-Марцінкевіча. Да вершаванага апавядання першапачаткова звярнуўся і Ф.Багушэвіч («Быў у чысцы», «Гдзе чорт не зможа, там бабу пашле», «Хрэсьбіны Мацюка»), пакуль не стаў пачынальнікам беларускага празаічнага апавядання («Тралялёначка», «Палясоўшчык»). Услед за ім да гэтага віду эпічнай прозы яшчэ ў пачатку XX ст. прыйшлі Карусь Каганец, Цётка, Якуб Колас, Ядвігін Ш., Змітрок Бядуля, У.Галубок, М.Гарэцкі, Цішка Гартны і інш. Далейшае развіццё апавяданне знайшло ў самых розных сваіх жанрах (сацыяльна-бытавое, псіхалагічнае, гістарычнае, лірычнае, філасофскае і інш.) у творчасці Кузьмы Чорнага (“Вераснёвыя ночы”, “Вялікае сэрца”), М.Лынькова (“Гой”, “Андрэй Лятун”, “Васількі”), Я.Скрыгана (“Затока ў бурах”, “Няпрошаная сляза”), Я.Брыля (“Галя”, “Надпіс на зрубе”), В.Быкава (“Адна ноч”), М.Лупсякова (цыкл “Вясковыя паданні”), І.Чыгрынава (“Чакай у Далёкіх Грынях”), М.Стральцова (“Сена на асфальце”), І.Пташнікава (“Львы”), В.Адамчыка (“Млечны шлях”), Б.Сачанкі (“Барвы ранняй восені”), А.Кудраўца (“На балоце скрыпелі драчы”), А.Жука (“Паляванне на старых азёрах”) і інш. Частка лепшых беларускіх апавяданняў увайшла ў двухтомную «Анталогію беларускага апавядання» (1967).

Побач з апавяданнем да малых відавых форм эпасу (прозы) адносяць навелу, абразок, гумарэску, эсэ, нарыс, фельетон, памфлет. Падчас іх называюць жанрамі ці жанравымі разнавіднасцямі апавядання – настолькі яны блізкія да гэтага віду эпасу.

Навела (італ. novella -- aнавіна, ад лац. novellus -- новы), у адрозненне ад звычайнага апавядання, характарызуецца дынамічнай інтрыгай, напружаным, драматычным дзеяннем, лаканічным паказам не столькі знешніх падзей, колькі перажыванняў і настрою персанажаў, нечаканым фіналам. Гэтыя асаблівасці навелы добра відаць ужо ў літаратуры эпохі Адраджэння (навелы з “Дэкамерона” Дж.Бакачыо). Тым не менш, навела ў славянскіх літаратурах свайго росквіту дасягае толькі ў ХХ ст. (А.Чэхаў, В.Стафанік, Э.Хэмінгуэй, А.Маравія, Т.Ман і інш.). Знайшла ўвасабленне навела і ў беларускай літаратуры («Бунт» Я.Коласа, «Пяць лыжак заціркі» З.Бядулі, «Наталя» Я.Скрыгана, «Марыля» Я.Брыля і інш.).

Абразок -- малая празаічная форма, замалёўка са слабаразгорнутым сюжэтам або бессюжэтная. Літаратурны вобраз у абразку, у т. л. і вобраз апаведача, ствараецца некалькімі скупым штрыхамі-дэталямі. У ім павялічваецца вобразна-экспрэсіўная нагрузка слова, вымагаецца адзінства выказвання і настроенасці. Як асобны від эпасу абразок ўзнік на хвалі ажыўлення неарамантызму і найбольш характэрны для літаратуры канца XIX — пачатку XX ст. Тады ў беларускай прозе вызначылася некалькі яго разнавіднасцей: рэалістычна-бытавы («Выбар старшыні» Якуба Коласа, «Вёска» С.Палуяна), алегарычна-сімвалічны («Прысяга над крывавымі разорамі» Цёткі, «Хрыстос уваскрос!» С.Палуяна, «Музыка» М.Багдановіча), сатырычны («Сведка» Ф.Багушэвіча, «Сабачая служба» Ядвігіна Ш.), лірычны («Маці», «За тканінай» Змітрака Бядулі). Дзякуючы элементам лірыкі абразок здольны перадаваць шырокі дыяпазон назіранняў, пачуццяў, разваг, можа засноўвацца на ўражанні, рэмінісцэнцыі, асацыяцыі, роздуме і інш. Жанравая назва беларускага абразка звязана з кнігай лірычных мініяцюр у прозе Змітрака Бядулі «Абразкі» (1913), амаль цалкам складзенай з твораў гэтага віду. Пачатак новага росквіту абразка — сярэдзіна 60-х гг. ХХ ст. Часта звяртаўся да яго Я.Брыль (кнігі «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Акраец хлеба» і інш.). Для Ф.Янкоўскага ён стаў асноўнай празаічнай формай («Абразкі», «Прыпыніся на часіну»). Абразкі ёсць у М.Стральцова, А.Карпюка, Б.Сачанкі, У.Арлова і інш.

Гумарэска (ням. Humoreske, ад англ. humour — гумар) — невялікае апавяданне (навела, абразок), у якім мякка, але дасціпна высмейваюцца створаныя ўявай пісьменніка з'явы, падзеі, асобы. У аснове гумарэскі — нейкі выпадак, здарэнне. Узнікла з фальклору (гумарыстычная казка, анекдот, народны жарт). Майстрамі гумарэскі былі А.Чэхаў, Д.Мінаеў, Саша Чорны, Астап Вішня, А.Кавінька і інш., з беларускіх пісьменнікаў — Ф.Багушэвіч («Дзядзіна»), Ядвігін Ш. («Пазыка», «Вучоны бык»), Якуб Колас («Чорт», «Недаступны») і інш. Гумарэскі пісалі і пішуць А.Макаёнак, І.Грамовіч, М.Скрыпка, Н.Гілевіч, Р.Барадулін, М.Пянкрат, М.Вяршынін, М.Чарняўскі і інш.

Усе малыя відавыя формы эпасу, якія мы разглядалі дагэтуль, адносяцца да чыста мастацкай літаратуры. Аднак ёсць яшчэ шэраг падобных твораў, якія адносяцца да дакументальна-мастацкай літаратуры, знаходзяцца на стыку мастацкай і публіцыстычнай творчасці. Гэта эсэ, нарыс, фельетон, памфлет.

Эсэ (франц. essai — спроба, вопыт, нарыс, ад лац. exagium — узважванне) — літаратурны твор, у якім пісьменнік, звяртаючыся да сваіх сучаснікаў, у разняволенай форме разважае над нейкімі сацыяльна-палітычнымі, маральна-філасофскімі ці літаратурна-эстэтычнымі праблемамі. Для эсэ характэрна падкрэсленая суб'ектыўнасць выказвання, свабодная кампазіцыйная структура твора. У ім празаічная мова нярэдка пераходзіць у вершаваную, сам жа аповед падчас набывае выразную паэтычна-вобразную афарбоўку, афарыстычную сцісласць і трапнасць. Стваральнік эсэ — французскі літаратар і філосаф М.Мантэнь («Вопыты», т. 1—3, 1850— 1888). Надзвычайнае распаўсюджанне гэты від эпасу набыў у еурапейскай і амерыканскай літаратурах XVIII—XIX стст. (Д.Адысан, Г.Філдзінг, У.Хэзліт, Р.Эмерсан, А.Франс, Ж.Леметр, А.Герцэн, Ф.Дастаеўскі). У XX ст. значны след у эсэістыцы пакінулі Дж.Голсуарсі, Б.Шоў, Р.Ралан, П.Валеры, Р.Ваян, В.Розанаў, І.Эрэнбург, К.Паўстоўскі, Я.Маланюк, У.Яварыўскі і інш. У пасляваенны час эсэ стала прыкметна пашырацца ў беларускай літаратуры. Даволі плённа развіваюцца яго асобныя жанры: філасофска-псіхалагічнае («Жменя сонечных промняў» Я.Брыля), літаратурна-крытычнае («Необычное литературоведение» С.Нараўчатава, «Раман памяці» Т.Масэнкі, «Загадка Багдановіча» М.Стральцова), белетрызаваны праблемны рэпартаж («Хатынь: боль і гнеў» А.Бялевіча). 3 беларускіх пісьменнікаў найчасцей да эсэ звяртаўся У.Караткевіч. Шырока вядомыя яго так званыя падарожныя, а таксама літаратуразнаўчыя эсэ — «Казкі янтарнай краіны», «Званы ў прадоннях азёр», «Saxifraga». Пяру У.Караткевіча належыць цікавае краязнаўчае эсэ пра Беларусь — «Зямля пад белымі крыламі».

Нарыс — гэта невялікі дакументальн-мастацкі аповед, у якім апісаны падзеі, што сапраўды толькі што або нядаўна здарыліся ў жыцці, а персанажы маюць рэальных прататыпаў і выступаюць пад сваімі прозвішчамі. Іншымі словамі, нарыс – гэта мастацка-дакументальнае або дакументальна-мастацкае апавяданне. Нарадзіўся нарыс у Англіі ў ХУІІІ ст. Асобныя пісьменнікі пачыналі сваю літаратурную кар’еру менавіта з нарысаў (Ч.Дзікенс, А. дэ Бальзак, І.Тургенеў і інш.). Вядомыя нарысы ўкраінскіх і рускіх пісьменнікаў І.Нячуя-Лявіцкага (“На Дняпры”), Панаса Мірнага (“Падарожжа ад Палтавы да Гадзячага”) М.Кацюбінскага (“На крылах песні”), К.Паўстоўскага (“Близкие и далёкие”), У.Салаухіна (“Лад”) і інш. Распаўсюджаны нарыс і ў беларускай літаратуры (“Вачыма друга” Я.Брыля, “Споведзь сэрца” А.Бялевіча, «Дзівасіл» В.Палтаран, “Па зялёную маланку” Я.Сіпакова і інш.).

Нарыс сатырыка-гумарыстычнага гучання – так можна ахарактарызаваць фельетон. Да сярэдзіны ХІХ ст. фельетонам называлі газетную калонку, у якой у жывой і даступнай форме журналісты вялі гутарку з чытачамі па нейкіх актуальных пытаннях. Аднак ужо ў пачатку ХХ ст. фельетон сваю мастацка-публіцыстычную скіраванасць стаў вырашаць з пункту гледжання камічнага. Цяпер у фельетонах востра высмейваюцца нейкія бытавыя, маральныя, працоўныя і іншыя заганы канкрэтных асоб ці чалавечых калектываў (п’янства, гультайства, хабарніцтва, крадзёж, нядобрасумленнасць, пахвальба і г. д.). Звычайна фельетоны, як і нарысы, змяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку – у спецыяльных сатырычных выданнях (“Маланка”, “Вожык”, “Перець”, “ Крокодил” і інш.).

Памфлет (англ. pamphlet, ад грэч. pan – усё і phlego -- палю), як і нарыс, характарызуецца дакументальнасцю, аднак адрозніваецца ад яго вострай сатырычнасцю, злосным асмяяннем, гнеўным выкрыццём вядомых дзяржаўных і палітычных асоб ці значных сацыяльна-палітычных з'яў, цэлай грамадскай сістэмы. Спалучае ў сябе іронію, даведзеную да сарказма, і патэтыку, экспрэсію, выразную афарыстычнасць. У еўрапейскай літаратуры выдатнымі памфлетыстамі былі Э.Ратэрдамскі (“Пахвальнае слова дураце”), Д.Дэфо (“Чыстакроўны англічанін”), В.Гюго (“Напалеон Малы”), Э.Заля (“Я абвінавачваю”), В.Бялінскі (“Пісьмо да М.В.Гогаля”), І.Франко (“Уваскрэсенне ці пахаванне”), Я.Галан (“На службе ў сатаны”), К.Чапек (“Аляксандр Вялікі”), Л.Талстой (“Не могу молчать”), Максім Горкі (“Город желтого дъявола”), А.Талстой (“Фюрер”) і інш. У беларускай літаратуры рысы памфлета заўважаюцца яшчэ ў ананімных “Лісце да Абуховіча” і “Прамове Мялешкі” (ХУІІ ст.). У час Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе да памфлета звярнуліся Кандрат Крапіва (“Майстры крывавага джаза”), Кузьма Чорны (“Кат у белай манішцы”), М.Лынькоў (“На злодзею шапка гарыць”), А.Бажко (“Татальнае банкруцтва”) і інш. Памфлет, у якім увасоблены адкрыта паклёпніцкія нападкі на вядомых асоб ці значныя грамадскія з’явы, мае назву пасквіля (ням. Pasquill, ад італ. pasquillo). Часам у сувязі са зменай сацыяльна-палітытычнай арыентацыі ў дзяржаве з адных твораў, якія ўспрымаліся раней як пасквіль (напрыклад, з асобных публікацый М.Ляскова, В.Мандэльштама, А.Салжаніцына), здымаецца гэта назва, другія ж, наадварот, яе набываюць (некаторыя артыкулы Л.Бэндэ, М.Клімковіча, А.Кучара пра Янку Купалу, Якуба Коласа і іншых беларускіх пісьменнікаў у 1930-я гг.).

 

Пытанні для самаправеркі:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1568. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия