Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сусветнага прыгожага пісьменства





У літаратуразнаўстве ўжо даволі даўно стала своеасаблівай ак­сі­ёмай сцвяр­джэнне, што сусветная літаратура валодае стадыяль­на­сцю ў сваім раз­віцці. Стадыі сусветнага літаратурнага працэсу звы­чай­на суадносяцца з ас­ноўнымі этапамі сацыяльна-гістарычнага і куль­турнага развіцця ча­ла­­вецтва. У сувязі з гэтым вылучаюцца лі­та­ра­туры старажытныя, ся­рэд­не­вяковыя і літаратуры Новага часу. Апош­нія маюць уласныя этапы: Ад­ра­джэнне, барока, класіцызм, Ас­ветніцтва з яго сентыменталісцкім ад­га­лі­наваннем, рамантызм і, урэш­це, рэалізм, з якім з канца ХІХ ст. суіснуе і да­волі паспяхова кан­курыруе мадэрнізм.

Прыведзеная намі вышэй традыцыйная схема сусветнага лі­та­ра­тур­на­га працэсу з’яўляецца, на думку В. Халізева, недас­каналай, бо «з’ары­ен­тавана ў асноўным на заходнееўрапейскі культурна-гіс­та­рычны во­пыт» [231], хварэе на «еўропацэнтрызм». Па гэтай прычыне ён прапаноўвае ўзяць на ўзбраенне новую канцэпцыю расійскіх ву­чо­ных, выкладзеную ў ка­лек­тыў­ным артыкуле «Катэ­горыі паэтыкі ў зме­не літаратурных эпох», які зме­шча­ны ў кнізе «Исто­ри­ческая поэ­ти­ка. Литературные эпохи и типы ху­до­жест­венного сознания.— М., 1994». Дадзеная канцэпцыя дапаўняе, а мес­ца­мі і пераглядае звык­лыя ўяўленні аб стадыях літаратурнага раз­віц­ця. «У ёй у боль­шай меры, чым раней, улічваюцца, па-першае, спе­цы­фі­ка сла­вес­на­­га мастацтва і, па-другое, вопыт нееўрапейскіх рэгіёнаў і кра­ін» [232].

Згодна з калектыўнай канцэпцыяй расійскіх вучоных, у су­свет­­ным лі­таратурным працэсе вылучаюцца тры стадыі.

Першая стадыя — гэта архаічны перыяд, на працягу якога па­на­вала фальк­лорная традыцыя. На дадзеным этапе міфапаэтычная мас­тацкая свя­домасць пераважае над усім. Акрамя таго, названы этап ха­рак­та­ры­зу­ец­ца адсутнасцю рэфлексіі (разважанняў) над слоў­ным мастацтвам, а па гэ­тай прычыне ў ім няма ні літаратурнай кры­тыкі, ні тэарэтычных шту­дый, ні мастацка-творчых праграм. Усё гэта якраз і з’яўляецца на другой ста­дыі, пачатак якой паклала лі­таратурнае жыццё Старажытнай Грэцыі ся­рэдзіны І тысячагоддзя да н. э. Дадзены этап у сусветнай літаратуры пра­цягваўся аж да ся­рэ­дзіны ХVІІІ cт. Ён адзначаны найперш перавагай тра­дыцыя­на­ліз­му мастацкай свядомасці, а таксама «паэтыкі стылю і жан­ру»: пісь­мен­нікі арыентаваліся, як правіла, на зараней выпра­ца­ва­ныя, га­то­выя формы мовы ў адпаведнасці з нормамі рыторыкі і былі прак­­тыч­на поўнасцю залежнымі ад жанравых канонаў. У рамках другой ста­­дыі, у сваю чаргу, вылучаюцца два этапы, мяжой паміж якімі з’яў­ля­ец­ца Адраджэнне (зазначым, што гаворка тут ідзе пераважна аб еў­ра­пей­скай мастацкай культуры). На другім з гэтых этапаў, які прый­шоў на зме­ну сярэднявеччу, літаратурная свядомасць робіць крок ад безаса­бо­ва­га пачатку да асабовага (хоць яшчэ і ў рамках тра­дыцыяналізму); лі­та­ра­ту­ра ў пераважнай сваёй масе становіцца свец­кай.

І, нарэшце, на трэцяй стадыі, якая пачалася з эпохі Асвет­ніц­тва, на аван­сцэну выходзіць індывідуальна-творчая свядомасць. З гэ­тага часу ў лі­таратуры дамінуе «паэтыка аўтара», а не жанру і сты­лю. На да­дзе­ным этапе літаратура, як ніколі раней, збліжаецца з не­пасрэдным і канк­рэт­ным быццём чалавека, пранікаецца яго тур­бо­тамі, думкамі, па­чуц­ця­мі. Наступае эпоха індывідуальна-аўтар­скіх стыляў; літаратурны працэс у сва­ім развіцці абумоў­ліваецца ў пер­шую чаргу пісьменнікамі, а так­са­ма акаляючай іх рэчаіснасцю.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 842. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия