Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
1. Зараджэнне (другая палова XVIII – пачатак XIX ст.). Першым перыядычным выданнем на тэрыторыi сучаснай Рэспублiкi Беларусь была «Gazeta Grodieńska» («Газета Гродзеньска»), што друкавалася на польскай мове ў Гродна з 1776 па 1780 г. (апошнi выяўлены нумар). Калi ж гаварыць аб тэрыторыi былога Вялiкага княства Лiтоўскага i аб творчым стымуле гэтага выдання, то, безумоўна, трэба назваць «Вiленскую лiтаратурную газету» («Gazeta literacka Wileńska»), заснаваную ў 1760 г. Вiленскай езуiцкай акадэмiяй. Апошняя з 1796 г. выходзiла пад назвай «Кур’ер лiтоўскi» («Kurier Litewski»). Газеты выходзiлi штотыдзень невялiкiмi тыражамi. Матэрыялы iх дазваляюць вызначыць падтрымку паланiзацыi краю[cxxi]. У 1817 – 1818 г. выйшла 3 выпускi часопiса пад красамоўнай назвай «Отечественный памятник, посвященный дружелюбному соединению российских и польских народов», якi, аднак, не пакiнуў iстотнага следу ў развiццi перыёдыкi на Беларусi. 2. Станаўленне i ўмацаванне расiйскага афiцыйнага друку на Беларусi (30 – 80-я гг. XIX ст.). Перадумовай гэтага перыяду стала задушэнне шляхецкага паўстання 1830 – 1831 гг. i актывiзацыя палiтыкi расiйскiх улад на Беларусi. З 1834 г. «Кур’ер лiтоўскi» становiцца афiцыйным органам мясцовых улад i выходзiць таксама на рускай мове («Литовский вестник»). У 1830-я гг. афармляецца i другое выданне, якому наканавана было пакiнуць яркi след у развiццi афiцыйнага друку. Гэта газета «Губернские ведомости». Пасля асэнсавання станоўчага вопыту яе выдання ў буйнейшых гарадах Расii, указам 1837 г. было пастаноўлена выдаваць ведамасцi ва ўсiх губернях. З 1838 г. на рускай мове выходзiлi «Виленские губернские ведомости», «Витебские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости»[cxxii], «Могилевские губернские ведомости». Гэтыя, пераважна iнфармацыйныя, выданнi рэдагавалiся дзяржаўнымi чыноўнiкамi i друкавалiся ў дзяржаўных губернскiх друкарнях. Непасрэдны нагляд за ведамасцямi ажыццяўляў вiцэ-губернатар. Пасля задушэння паўстання 1863 г. колькасць выданняў, якiя сталi рупарам расiйскай афiцыйнай палiтыкi, павялiчылася. Найперш неабходна адзначыць перыядычныя выданнi праваслаўнай царквы («Полоцкие...», «Могилевские...», «Минские...» и «Гродненские ехпархиальные ведомости»), а таксама «Вестник Западной России». Фармальна пералiчаныя выданнi не з’яўлялiся афiцыйнымi. Так, выдаўцом «Вестника…» была прыватная асоба – сын унiяцкага святара з Вiцебшчыны К. Гаворскi. У 1862 г. у Кiеве ён спрабаваў выдаваць у духу «заходнерусiзму» «Вестник Юго-Западной и Западной России», але пацярпеў няўдачу. Часопiс быў настолькi непапулярны, што ад краху яго не выратавала нi падтрымка сталiцы, нi мясцовыя ўлады. Аўдыторыяй «Вестника…» сталi расiйскiя чыноўнiкi, настаўнiкi, якія ў вялiкай колькасцi прыбывалі на Беларусь. I пры гэтым «Вестник…» К. Гаворскага распаўсюджваўся прымусова. Пераважна па такім жа прынцыпе распаўсюджвалiся i «Губернские ведомости». Яны ў абавязковым парадку выпiсвалiся чыноўнiкамi, паступалi ў земскiя суды, дырэктарам гiмназiй i народных вучылiшчаў. Аналiзуючы афiцыйныя выданнi, трэба ведаць, што амаль усе яны маюць афiцыйную i неафiцыйную часткi. У мясцовых афiцыйных выданнях яны ўключаны ў мясцовы аддзел (у асноўным змяшчаюцца афiцыйныя дакументы, што выдаюцца ў межах усёй дзяржавы). Асаблiва добра гэта можна прасачыць па «Губернским ведомостям», дзе ў неафiцыйнай частцы змяшчалiся матэрыялы, артыкулы, нататкi, якiя тычылiся мясцовага краю, па геаграфii, тапаграфii, гiсторыi, археалогii, статыстыцы, этнаграфii i г. д. Iнтуiтыўнае адчуванне, што неафiцыйная частка больш цiкавая, чым афiцыйная, даследчыка можа падмануць. Як выразна паказаў М. М. Улашчык на прыкладзе «Минских губернских ведомостей», неафiцыйная частка гэтага выдання на працягу 30 – 60-х гг. XIX ст. заставалася беднай i незмястоўнай. У той жа час афiцыйныя паведамленнi (аб продажах нерухомай маёмасцi, прызначэннях на пасады, зводкi аб стане справаводства i iнш.), прааналiзаваныя на працягу пэўнага часу, дазваляюць акрэслiць пэўныя напрамкi i рысы афiцыйнай i ўрадавай палiтыкi, эканамiчных i сацыяльных з’яў. «Епархиальные ведомости» таксама мелi афiцыйную i неафiцыйную часткi. У афiцыйнай змяшчалiся законапалажэннi, пастановы i распараджэннi ўрада, якія мелі непасрэднае дачыненне да рэлiгii i епархiяльнага кiраўнiцтва. У неафiцыйнай друкавалiся пераважна паведамленнi аб епархiяльным жыццi. Гiстарычны матэрыял прадстаўлены ў асноўным бiблейскiмi сюжэтамi i звесткамi з царкоўнай гiсторыi Паўночна-Заходняга краю (гiсторыi цэркваў, манастыроў, дзейнасцi вiдных прадстаўнiкоў праваслаўя i г. д.). Падбор гэтых матэрыялаў залежаў ад рэдактараў неафiцыйнага i афiцыйнага аддзелаў, якiя прызначалiся архiрэем з лiку выкладчыкаў мясцовых семiнарый. 3. З’яўленне i распаўсюджванне неафiцыйнага друку (другая палова 80-х гг. XIX ст. – 1917 г.). Ужо на мяжы 1850 – 1860-х гг. былi зроблены захады па выданні прыватнай, неафiцыйнай газеты, але закончылiся няўдачай. Аб адной з такiх спроб выдання «Беларускага веснiка» з’явiлася нават iнфармацыя М. А. Дабралюбава ў «Современнике»[cxxiii]. Былi спробы ўздзейнiчаць на друк i праз арэнду афiцыйных выданняў. Так, арандатарам «Кур’ера Вiленскага», што да гэтага часу прыйшоў у заняпад, стаў вядомы гiсторык, публiцыст Адам Кiркор. З 1 студзеня Азначаны перыяд характарызуецца i пачаткам выхаду ў свет першых беларускамоўных выданняў. У 1906 г. выйшла некалькi нумароў «Нашай Долi», традыцыi якой прадоўжыла «Наша Нiва» – штодзённая газета на беларускай мове, якая выдавалася з 1906 па 1915 г. кiрылiцай i лацiнкай. Яна склала цэлую эпоху ў развiццi беларускага нацыянальнага адраджэння (яе называюць «нашанiўскай»), i гэтыя абставiны даследчыку неабходна ўлiчваць. Газета мела раздзелы: «Вясковае i гарадское жыццё», «Народная асвета», «З усiх бакоў», «З Беларусi i Лiтвы», «Сельская гаспадарка». На яе старонках можна сустрэць гiстарычныя матэрыялы, фальклор, абмеркаванне праблем мовы, звесткi аб бюджэце сялян i рамеснiкаў, аб жыццi беларускiх эмiгрантаў у ЗША, гумар, анекдоты. Азначаны перыяд характарызуецца таксама вялікай колькасцю выданняў, якія арыентаваліся на мясцовага чытача («Мінскі голас», «Минское эхо» і інш.). Рэвалюцыйныя падзеі дазволілі выйсці ў свет выданням сацыял-дэмакратычнага напрамку, такім, напрыклад, як «Минский летучий листок» (1906). З'явіліся выданні ў многіх павятовых цэнтрах («Лидское слово», «Бобруйская жизнь» і г. д.). 4. Перыяд партыйнай манаполіі на друк, які можна падзяліць на 1) 1917 (1918) – першая палова 1950-х гг. Гэта этап усталявання і ўмацавання бальшавіцкай манаполіі на друк. Працэс манапалізацыі друку адбываўся на Беларусі паступова. Па-першае, у 1920-я гг. новая эканамічная палітыка садзейнічала пэўнай лібералізацыі і ў галіне друку. Па-другое, заходняя частка Беларусі да 1939 г. амаль не зведала, што сабой уяўляе Савецкая ўлада. У Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг. выдаваліся газеты і часопісы розных партый і рухаў («Беларускія ведамасці», «Беларуская справа» і інш.). У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з'явіліся калабарацыйныя выданні (у тым ліку пад назвамі, што выходзілі раней у Заходняй Беларусі – «Беларускі каляндар» і інш.). Таму можна лічыць, што працэс усталявання бальшавіцкага кантролю над прэсай завяршыўся ў першыя пасляваенныя гады, калі была пабудавана дакладная піраміда перыядычнага друку (раённыя выданні, абласныя, рэспубліканскія, саюзныя), поўнасцю адпаведная структуры партыйна-савецкіх органаў і поўнасцю падкантрольная ім. І гэта яскрава засведчылі партыйныя пастановы аб друку 1946 – 1947 гг. (аб часопісах «Звезда», «Ленинград», «Беларусь» і інш.). Без вывучэння азначаных пастаноў, шэрагу іншых рашэнняў не толькі цэнтральных, але і мясцовых улад нельга аналізаваць матэрыялы друку гэтага часу. На жаль, значная частка рашэнняў (па прыкладу, пададзенаму Сталіным) прымалася без абмеркавання і дакументальнага афармлення – па так званым тэлефонным праве. Менавіта таму з перыёдыкі зніклі цэлыя праблемы: міжнацыя-нальныя, рэлігійнае жыццё, негатыўныя падзеі ў сілавых структурах, а таксама астралогія, магія, аварыі і г. д. Разам з тым забаранялася друкаваць матэрыялы без папярэдняй праверкі, адсутнічала пагоня за сенсацыйнасцю. Перакананне партыйных кіраўнікоў у тым, што іх рашэнні настолькі правільныя, што няма патрэбы нават даказваць гэта, часам робіць вельмі шчырымі матэрыялы для сучаснага чытача і, безумоўна, для даследчыка. 2) Другая палова 1950-х – 1980-я гг. характарызуецца не толькі паступовым пацяпленнем грамадскага клімату. У дачыненні да прэсы ніякіх паслабленняў не адбылося. Па-ранейшаму газеты імкнуліся паказаць жыццё не такім, якое яно ёсць, а такім, якім яно павінна быць, – адпаведна афіцыйна прынятай схеме развіцця грамадства. Гэта абумоўлівала аднастайнасць зместу перыёдыкі. Даследчыку няма патрэбы аналізаваць вялікую колькасць выданняў: усе яны пісалі аб дазволеным толькі на падставе дазволенага. Папулярнасць выданняў абумоўлівалася часам наяўнасцю красвордаў і паведамленняў аб спорце (і не толькі «Советский спорт» з цікавымі рэпартажамі, але і «Физкультурник Белоруссии» становяцца самымі чытальнымі). Асаблівасць гэтага перыяду не ў меншай, а ў большай ступені вызначае з'яўленне канкурэнта прэсы – тэлебачання. Ужо ў сярэдзіне 1950 – пачатку Трэці перыяд акрэсліваўся ўжо ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. Яго характэрнай рысай стала з'яўленне не толькі неафіцыйных, але і апазіцыйных выданняў, што друкаваліся напачатку па-за межамі БССР. Колькасць выданняў рэзка ўзрастае. Тэма эканомікі паступова саступае месца матэрыялам аб палітычным жыцці. Урэшце, з абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь (1991) і адменай манаполіі КПБ на друкаванае слова пачалася перабудова сеткі перыядычных выданняў, узніклі выданні самай рознай тэматыкі, што адлюстроўвала з'яўленне новых грамадскіх арганізацый, партый і рухаў. Адной з важнейшых праблем з'явілася абмеркаванне пытанняў нацыянальнага адраджэння. Павялічылася колькасць інфармацыйных выданняў. Разам з тым многія калектывы, стаўшы ўласнікамі сваіх выданняў, з-за спецыфікі свайго становішча і недастатковай матэрыяльнай базы часам карысталіся чуткамі, звесткамі з другіх рук, радыястанцый. Пагоня за колькасцю чытачоў выклікала цэлы бум сенсацыйных паведамленняў. І гэта, разам з колькасцю перыядычных выданняў, істотна ўскладняе вывучэнне матэрыялаў перыёдыкі гэтага часу.
|