Студопедия — Ілюстрацыі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ілюстрацыі.






1. Вярхоўны галоўнакамандучы рускай арміяй цар Мікалай II (у цэнтры) з прадстаўнікамі Антанты ў Стаўцы. 1915 г. с. 139

2. Санітарныя павозкі на вуліцах Мінска ў гады Першай Сусветнай вайны, с. 140

 

§ 15. БЕЛАРУСЬ У ЧАС ЛЮТАЎСКАЙ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

Успомніце. 1. Што такое буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя? 2. Якія буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі вядомы вам з курса сусветнай гісторыі? Якімі былі іх вынікі? 3. Што такое двоеўладдзе, бальшавізацыя Саветаў?

Рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі і ўтварэнне новых органаў улады. Пачатак Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай. На бок рабочых сталі пераходзіць вайскоўцы. 27 лютага 1917 г. рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў тагачаснай сталіцы Расіі перамагла.

Аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе ў Беларусі даведаліся ў пачатку сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, вайскоўцы віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. На ўзор Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі пачалі стварацца ўзброеныя атрады. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка 1917 г. вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы Мінскай ваеннай акругі, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка 1917 г. міліцыя, якую ўзначаліў М. В. Фрунзе, узяла пад кантроль адміністрацыйныя ўстановы, пошту і тэлеграф.

У гарадах Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску ўжо 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. Каб аб’яднаць сілы пралетарыяту і салдат, 8 сакавіка 1917 г. быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.

На працягу сакавіка — красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў. Сваю асноўную задачу яны бачылі ў абароне эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў рабочых і салдат. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, фабрычна-заводскіх камітэтаў і прафсаюзаў, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх у вёсцы.

У Беларусі Саветы адначасова прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Часовы ўрад. Саветы нават дапамагалі Часоваму ўраду ствараць яго мясцовыя органы ўлады. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі былі ўтвораны буржуазныя грамадскія камітэты парадку. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў не толькі прызналі іх, але і накіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камітэты, фактычна падпарадкоўваючыся ім. Праваднікамі такой палітыкі ў Саветах былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць дэпутатаў.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў. Ім падначальваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.

Дэмакратызацыя грамадства. Погляды на далейшае развіццё краіны. У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш. Выбарныя салдацкія камітэты стараліся забяспечыць магчымасць для салдат удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.

7—17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоўных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных Германіяй паветаў Віленскай губерні. Старшынёй з’езда быў выбраны М. В. Фрунзе. У вырашэнні аграрнага пытання з’езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях сацыялізацыі зямлі: адмена прыватнай уласнасці на зямлю, забарона яе куплі-продажу, пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне. Канчатковае заканадаўчае вырашэнне аграрнага пытання з’езд адкладваў да Устаноўчага сходу. За эсэрамі пайшлі таксама сялянскія з’езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.

Часовы ўрад стараўся ўмацаваць уладу буржуазіі. Але ён не змог вырашыць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу расійскага грамадства. Працягвалася вайна, не вырашаліся аграрнае і нацыянальнае пытанні, захоўвалася эксплуатацыя рабочых.

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якіх пераважалі эсэры і меншавікі, зыходзілі з таго, што Лютаўская рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай, таму ўлада павінна быць у руках буржуазіі. Яны падтрымлівалі Часовы ўрад, узяўшы на сябе абавязак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада.

Партыі буйной буржуазіі (акцябрысты і кадэты) таксама падтрымлівалі Часовы ўрад. Яны абаранялі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі.

Дробнабуржуазныя партыі(меншавікі, эсэры і інш.) выступалі за больш радыкальную перабудову грамадства. Меншавікі, напрыклад, лічылі, што буржуазны лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўга, пакуль не наспеюць аб’ектыўныя ўмовы для пераходу ад капіталізму да сацыялізму.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі востра стаяла пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Буржуазныя і дробнабуржуазныя партыі падтрымлівалі ідэю адзінай і непадзельнай Расіі. Бальшавіківыступалі за поўнае раўнапраўе ўсіх нацый і народнасцей, права нацый на самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў, права на абласную (тэрытарыяльную) аўтаномію, барацьбу за інтэрнацыянальнае адзінства працоўных супраць праяў шавінізму і нацыяналізму.

Палярызацыя палітычных сіл у Беларусі. Уздым беларускага нацыянальнага руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі ажывілася дзейнасць агульнарасійскіх партый. У маі 1917 г. аднавіла дзейнасць кадэцкая арганізацыя ў Мінску. Былі створаны камітэты кадэтаў у Гомелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. Пачалося фарміраванне кадэцкай арганізацыі і на Заходнім фронце. Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меншавікі. Менавіта прадстаўнікі гэтых партый разам з бундаўцамі складалі большасць у Саветах Беларусі.

Значная частка беларускага сялянства ішла за эсэрамі. Гэтаму спрыяла эсэраўская аграрная праграма. Моцныя пазіцыі мелі эсэры і ў арміі. Эсэраўскія арганізацыі аб’ядноўвалі звыш 30 тыс. салдат, у асноўным выхадцаў з сялянства.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актывізавалі сваю дзейнасць і яўрэйскія арганізацыі — Бунд, Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (ЯСДРП)і інш. Яны выступалі адзіным фронтам з меншавікамі і эсэрамі ў падтрымку Часовага ўрада.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На сваёй канферэнцыі БСГ прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада. У аграрным пытанні БСГ заклікала сялян не захопліваць памешчыцкія землі, а чакаць, пакуль зямельнае пытанне вырашыць краёвы сейм аўтаномнай Беларусі. Акрамя Беларусі арганізацыі БСГ дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Адэсе і іншых расійскіх гарадах.

Вясной 1917 г. аформілася Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Да яе далучылася група буйных памешчыкаў на чале з Р. Скірмунтам. Галоўнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтай партыі былі наданне аўтаноміі Беларусі ў межах Расіі, канфіскацыя толькі той зямлі, якая належала царскай сям’і і буйным польскім памешчыкам. Праграмныя мэты БПНС падзяляла і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), арганізаваная ў красавіку 1917 г.

25 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве БПНС быў скліканы першы з’езд беларускіх арганізацый з мэтай аб’яднання нацыянальных сіл і скіравання іх у рэчышча барацьбы за нацыянальны ідэал. На з’ездзе быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі памешчыкаў, сярэдняй і дробнай буржуазіі. Старшынёй камітэта стаў Р. Скірмунт. Была прынята дэкларацыя ў падтрымку Часовага ўрада.

8—12 ліпеня 1917 г. у Мінску прайшоў другі з’езд беларускіх партый і арганізацый. На з’ездзе замест скасаванага БНК была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, якая з кастрычніка 1917 г. называлася Вялікай беларускай радай. Яна стала адзіным кіруючым органам беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі Рады былі развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. У склад выканкама Рады былі выбраны толькі члены БСГ.

Аднак неўзабаве адбыўся раскол БСГ. З яе складу выйшла некалькі раённых арганізацый беларускіх рабочых Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Па ініцыятыве А. Р. Чарвякова ў Петраградзе на базе левай плыні БСГ была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП).

На крайнім левым флангу палітычнага жыцця Беларусі знаходзіліся бальшавікі. У. І. Ленін у сваіх «красавіцкіх тэзісах» 1917 г. заклікаў не аказваць падтрымкі Часоваму ўраду, усю ўладу перадаць Саветам. Адзіную перадумову для выйсця з вайны і заключэння дэмакратычнага міру Ленін бачыў у перамозе сацыялістычнай рэвалюцыі. У. І. Ленін прапанаваў аб’яднаць усе банкі ў адзін і ўстанавіць дзяржаўны кантроль за ім, а таксама наладзіць кантроль з боку Саветаў за грамадскай вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, канфіскаваць і нацыяналізаваць усе памешчыцкія землі.

У красавіку — верасні 1917 г. аднавілі дзейнасць Палескі (у Гомелі) і Мінскі камітэты РСДРП(б), партыйныя арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Рэчыцы і іншых гарадах. За гэты час былі створаны бальшавіцкія арганізацыі ў значнай частцы палкоў, дывізій і карпусоў Заходняга фронту. Бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту прынялі актыўны ўдзел у барацьбе супраць карнілаўскага мяцяжу ў жніўні 1917 г., які меў на мэце ўстанаўленне ваеннай дыктатуры ў Расіі.

Пасля ліквідацыі мяцяжу ўплыў бальшавікоў Беларусі і Заходняга фронту на масы значна ўзрос. У верасні 1917 г. услед за «бальшавізацыяй» Петраградскага і Маскоўскага Саветаў быў «бальшавізаваны» і Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Узрос уплыў бальшавікоў у Саветах іншых гарадоў Беларусі. Кіруючыся рашэннямі VІ з’езда РСДРП(б) (ліпень — жнівень 1917 г.), бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту лічылі бліжэйшай задачай здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі і пераход усёй улады да Саветаў.

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Назавіце асноўныя падзеі Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі.

2. Якія палітычныя партыі (арганізацыі) дзейнічалі ў Беларусі ў сакавіку – жніўні 1917 года? Якімі былі іх мэты?

3. Якія фактары абумовілі рост уплыву бальшавікоў Беларусі на народныя масы?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Пабудуйце схему, якая адлюстроўвае структуру органаў улады ў Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

2. Канкрэтызуйце з дапамогай фактаў вывад аб буржуазна-дэмакратычным характары Лютаўскай рэвалюцыі.

3. Сістэматызуйце свае веды аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў форме табліцы.

Палітычнае развіццё Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі

Палітычныя сілы (арганізацыі, партыі, з’езды) Адносіны да вайны і міру Пазіцыя па аграрным пытанні Пазіцыя па нацыянальным пытанні Пазіцыя па пытанні аб далейшым развіцці краіны
         

4. Прадоўжыце запаўненне табліцы. Зрабіце вывад аб тым, якія змены адбыліся ў беларускім нацыянальным руху пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.

Беларускі нацыянальны рух у 1914—1939 гг.

Перыяды Гістарычныя ўмовы Дзеячы Мэты Сродкі дасягнення Вынікі
Люты — верасень 1917 г.          
           






Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1022. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.059 сек.) русская версия | украинская версия