Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя





 

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца;

перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вобземлю, вобмацкам, вобраз, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, вопіс, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;

у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.

2. У формах слоў вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччу; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра, ваколіца, наваколле, ваколічны.

3. У сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.

4. Прыстаўное в не пішацца ў запазычаных словах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, Оксфард, о̀мметр, ордэн, офіс і інш.

5. Прыстаўная літара в пішацца:

перад націскным каранёвым у на пачатку слова: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў формах такіх слоў і вытворных ад іх незалежна ад месца націску: абвуглены, камѐннавугольны, чатыро̀хвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавуст і інш.;

перад прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вусціш, вусцішна, вупраж, ву́згалаўе, вусцілка.

6. Устаўная літара в пішацца:

перад націскным у ў сярэдзіне слоў: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў формах такіх слоў і вытворных ад іх незалежна ад націску: павукі, павуцінне, павучок, цівуном, есавульскі, каравульны;

перад у ў сярэдзіне слова ў беларускіх уласных назвах: Матэвуш, Матэвушаў, Навум, Навуменка, Навумовіч, Навумчык, Навумаўка, Тадэвуш.

7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным [у]:

у словах іншамоўнага паходжання: угра-фінскі, ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; але: вустрыца;

перад пачатковым [у] ва ўласных назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ухань, Уэльс і інш.

8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной літарай г могуць пісацца выклічнікі: гэй! го! га! У словах іншамоўнага паходжання перад пачатковым і прыстаўное г не пішацца: іронія, істэрыя, Іспанія.

 







Дата добавления: 2015-07-04; просмотров: 1162. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия