Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе





1. Коскамі выдзяляюцца акалічнасці, выражаныя словамі і спалучэннямі слоў са значэннем месца, часу, спосабу дзеяння і пад., якія стаяць побач і ўдакладняюць, канкрэтызуюць ці ўзмацняюць сэнс папярэдніх слоў, што маюць больш шырокае значэнне.

 

Напрыклад:

Тут, на высокай і даволі прасторнай пляцоўцы, і знайшло сабе ціхі прыпынак сяло Верхань (Я. Колас).

За дваром, на бярозах, была пасека – больш за дзясятак ліпавых вулляў (М. Лупсякоў).

Адтуль, недзе з-за ўзгорка, даносіліся невыразныя, як бы прыглушаныя, гукі (К. Крапіва).

А было гэта тыдзень таму, у нядзелю, пад вечар (Я. Брыль).

Тады браты радком садзяцца, плячо ў плячо (Я. Колас).

 

2. Калі ж другая акалічнасць мае больш шырокае значэнне, чым папярэдняя, то яна не ўдакладняе, а толькі паясняе папярэднюю і коскамі не выдзяляецца.

 

Напрыклад:

Зусім інакш ішло жыццё ў сасняку за горадам, дзе быў штаб фронту (І. Мележ).

Яшчэ зранку на другі дзень па Заборцах панеслася гутарка аб Сцёпку (Я. Колас).

 

3. Калі другая акалічнасць у адносінах да папярэдняй мае больш вузкае значэнне, але па сэнсе і інтанацыйна не выдзяляецца, то паміж імі коска не ставіцца.

 

Напрыклад:

А там за возерам, як струнка, пралегла роўненька чыгунка (Я. Колас).

На балоце паабапал дарогі раслі кусты лазы і алешніку (Я. Колас).

Дзялілі лужок найчасцей у нядзелю пад вечар (Я. Брыль).

 

4. Калі ў сказе стаяць побач адна за адной тры і больш акалічнасці, з якіх наступная ўдакладняе папярэднюю, але апошняя не мае ўдакладняльнага значэння, то пасля яе коска не ставіцца.

 

Напрыклад:

Там, на ўзлессі, на высокім дубе з разгалістай вершалінай было гняздо чорных буслоў (Т. Хадкевіч).

 

5. У творах мастацкай літаратуры і ў перыядычным друку пры выдзяленні ўдакладняльных акалічнасцей з узмацняльным значэннем часам ужываецца працяжнік.

 

Напрыклад:

Стрэлы чутны толькі недзе далёка – у лесе (Я. Скрыган).

 

6. Коскамі выдзяляюцца акалічнасці, выражаныя словамі і спалучэннямі слоў, якія ўдакладняюць, падкрэсліваюць значэнне папярэдняга прыметніка, займенніка і інш.

 

Напрыклад:

З яснага, без адзінай хмурынкі, глыбокага неба россыпам зорак свяціў поўны месячык (І. Шамякін).

Крыху далей стаяла невялікая, хат на дзесяць, вёсачка (Я. Сіпакоў).

Хвалістыя, доўгія, ледзь не ў пояс, валасы... былі незвычайнага, попельнага колеру (Т. Бондар).

Тады ён [Алесь] падняў другі, меншы, камень (Г. Далідовіч).

 

7. Коскамі выдзяляюцца спалучэнні слоў і асобныя словы, якія ўдакладняюць або абмяжоўваюць, выдзяляюць ці ўзмацняюць сэнс папярэдніх ці наступных слоў, далучаючыся да іх непасрэдна або пры дапамозе выразаў у тым ліку, у тым ліку і, апрача (апроч), акрамя, амаль, за выключэннем, галоўным чынам, па прозвішчы (па мянушцы і інш.), гэта значыць, так званы, або, ці (у значэнні ‘гэта значыць’), асабліва, нават, напрыклад, як, у прыватнасці, і ў прыватнасці, і прытым і пад.

 

Напрыклад:

У зямлянцы, апрача камісара і камбрыга, за сталом сядзеў незнаёмы мужчына (У. Карпаў).

Усе палешукі, у тым ліку і стараста, пісаць не ўмелі (Я. Колас).

А ты, акрамя свайго баяна, і ведаць нічога не хочаш (Т. Хадкевіч).

Вада ў Нёмане, нават каля берага, не ідзе, здаецца, а бяжыць (Я. Брыль).

Пажылы мужчына, па прозвішчу Хмель, ехаў у млын (Я. Колас).

Добра памагае падбел супроць падагры, ці, як цяпер кажуць, адкладання солі (В. Вольскі).

 

8. Калі спалучэнні слоў з апрача, акрамя і пад. цесна звязаны з паясняльным выказнікам або маюць пры сабе ўзмацняльную часціцу і, то яны звычайна коскамі не выдзяляюцца.

 

Напрыклад:

Акрамя мяне там вучыўся толькі адзін беларус (А. Бажко).

Хтосьці пабываў каля рэчкі і апрача нас (Б. Мікуліч).

Усе птушкі, і нават непаседлівыя крыклівыя вераб'і, схаваліся ад навальніцы (Я. Маўр).

 

9. Паміж спалучэннямі слоў са значэннем выдзялення, узмацнення, удакладнення і пад., звязанымі злучнікам і, коска не ставіцца.

 

Напрыклад:

Моладзь, асабліва дзяўчаты і ў тым ліку графіня, уважна слухалі і часамі цяжка ўздыхалі (Я. Колас).







Дата добавления: 2015-07-04; просмотров: 1133. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия