Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Выпішыце спачатку адзіночналікавыя назоўнікі, затым — множналікавыя.





Заданне 1. Выпішыце спачатку адзіночналікавыя назоўнікі, затым — множналікавыя.

1. Рабілі калісь ад цямна да цямна, а песціла толькі галеча адна. 2. Сонца, якое, здаецца, так нядаўна села амаль на паўночным захадзе, перапаўзло, хаваючыся за далягляд, на паўночны ўсход і спынілася, каб пачаць памаленьку выплываць наверх. 3. Каласы адспявалі, іх пажалі, сабралі, бараду завязалі ды дажынкі згулялі. 4. У палешукоў надта ж цанілася акуратнасць, чысціня. 5. Нават і коцікі на вербах не такія шэрыя і цёплыя, як поўсць на знойдзеным у канюшыннай кашы зайчаняці. 6. Маланкі паласавалі неба не затухаючы. І гром грымеў не перарываючыся. 7. Дзверы расчыніліся. І Віктар з асалодаю нырнуў у густую цеплыню хаты. 8. І не такія перашкоды людская мужнасць браць магла. 9. Скончыліся заняткі ў школе, прыйшлі летнія канікулы. 10. Нас клікала лета на дымныя сцежкі, дзе наша дзяцінства прайшло басанож, дзе першае гора было, і ўсмешкі, і буйныя слёзы, як чэрвеньскі дождж.

 

Заданне 2. Выпішыце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (укажыце, што яны абазначаюць).

Абдымкі, натоўп, абставіны, спакуса, праменне, абцугі, святы, акуляры, ападкі (дождж), арэлі, альтанкі, бацькі, беганіна, безгалоссе, бэз, гняздо, дровы, крыга, краявід, нажніцы, назоўнік, паветра, паводзіны, ногі, папялішча, руіны, насельніцтва, народ, расліна, рэшткі, спаборніцтва, сонца, зямля, хлеб, каласы малако, зеляніна.

 

Заданне 3. Знайдзіце памылкі ў вызначэнні ліку назоўнікаў. Запішыце словазлучэнні правільна.

Сяброўскія адносіны, розныя агародніны, рыпучая веснічка, рыцарскі даспех, фарбаваная дзвер, кужэльныя карункі, рысавая крупа, поўная прыгаршча, каштанавыя прысады, высокая парэнча, поўны кошык чырвоных калін, моцныя абдымкі, даўняя забабона, занятак па матэматыцы, россыпы буяка, расліннасць субтропіка, насыпаць апілкаў, чорныя валоссе, рыбная кансерва, ладзіць заручыны, ураджай бабовых, дзявочыя хітрыкі, на пятую сутку, розныя насенні, з’еў адну клубніцу, люблю толькі клубніцы, драўніны для мэблі, аснежаныя ядлоўцы, птушыныя пер’і.

 

Заданне 4. Якія словы нельга ўключаць у прыведзеныя ніжэй групы з пункту гледжання іх ліку.

I.

а) імяніны; б) дажынкі; в) акуляры; г) буцы; д) нажніцы.
а) канікулы; б) радзіны; в) блізняты; г) сані; д) граблі.
а) аксесуары; б) шахматы; в) прыцемкі; г) паводзіны; д) дрожджы.

 

II. Ці ўтвараюць форму множнага ліку наступныя назоўнікі?

а) утвараюць; б) не ўтвараюць; в) утвараюць, але пры гэтым змяняецца лексічнае значэнне слова.

1. Малако, сена, мэбля, калоссе.

2. Поўнач, барацьба, шчасце, студэнцтва.

3. Хлеб, вада, цукар, магутнасць.

4. Подзвіг, душа, шафа, студэнт.


Тэма 10.2 Часціны мовы. Назоўнік (2 г. лк)

Пытанні:

1. Катэгорыя склону назоўніка. Асноўныя значэнні склонаў.

2. Першае скланенне назоўніка. Другое скланенне. Трэцяе скланенне.

3. Скланенне назоўнікаў у множным ліку.

4. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нязменныя (нескланяльныя) назоўнікі.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 2170. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия