Заданне 2.
Дапоўніце адказ: 1. Пачатак двухмоўным слоўнікам на Беларусі далі _____________________________________. 2. Першым двухмоўным слоўнікам быў _______________________________________________. 3. Першым паслярэвалюцыйным слоўнікам быў ________________________________________. 4. Сярод тлумачальных слоўнікаў беларускай мовы ў дакастрычніцкі час вызначаецца праца І. Насовіча ____________________________________________________________________________. 5. Будова слоўнікавага артыкула тлумачальнага слоўніка наступная: ______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________. 6. Фразеалагічныя слоўнікі — гэта слоўнікі, у якіх _______________________________________ __________________________________________________________________________________. 7. Першы тлумачальны фразеалагічны слоўнік беларускай мовы __________________________ __________________________________________________________________________________. 8. Фразеалагічныя артыкул складаецца з наступных частак _______________________________ __________________________________________________________________________________. 9. Распрацоўка і сістэматызацыя афарыстычных выслоўяў пачалася зборнікам ______________ __________________________________________________________________________________.
Заданне 2. Выпішыце два слоўнікавыя артыкулы з «Фразеалагічнага слоўніка» Н.В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага, прааналізуйце іх будову. Зрабіце вывад пра спецыфіку будовы слоўнікавых артыкулаў фразеалагічнага слоўніка.
Заданне 3. Успомніце і запішыце аўтараў наступных крылатых выслоўяў. Пры неабходнасці звяртайцеся да кнігі Ф. Янкоўскага «Крылатыя словы і афарызмы» (Мн., 1961). 1. Мой родны кут, як ты мне мілы… 2. А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе. 3. І тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага ўзора цвяток радзімы васілька. 4. Забілі зайца, не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі. 5. Кожны чалавек — гэта цэлы свет. 6. І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае «дзе» і густое «чаго». 7. Спынімся — плынню адгоніць назад. 8. Раны гояцца часам, а дружбаю — гора. 9. Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб. 10. Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала. 11. Чалавек — гэта гучыць горда.
|