Успомніце, у якім старажытным міфе згадваецца яблык раздору?
Адказ: У старым грэчаскім міфе сказана, што на вясельны пip багоў не запрасілі багіню раздору — Ірыду. За гэта яна падкінула багіням залаты яблычак з надпісам "прыгажэйшай". Багіні Гера, Афіна i Афрадзіта сталі прэтэндаваць на званне "прыгажэйшай". Царэвіч Парыс аддаў гэтае званне Афрадзіце, таму што яна абяцала яму самую прыгожую жанчыну Алену. У выніку бaгiнi перасварыліся. I дзве, што засталіся без яблык, пакляліся адпомсціць Парысу. Афрадзіта, выконваючы свае абяцанне, дапамагла Парысу выкрасці Алену — жонку траянскага цара. Гэта i стала прычынай вайны паміж грэкамі i траянцамі. Вядучая.
Адкажыце, кaлi ласка, у якіх літаратурных творах яблык таксама адыграў вялжую ролю?
Адказ: У творы А.С. Пушкіна "Сказка о мёртвой царевне и семи богатырях", у драме Фрыдрыха Шылера "Вільгельм Тэль", дзе расказваецца аб барацьбе швейцарцаў за сваю незалежнасць. Намеснік iмпepaтapa загадаў на людным месцы, на шасце, павесіць свой капялюш з тым, каб кожны прахожы здымаў свой капялюш i станавіўся перад яго капелюшом на калені. Паляўнічы Вільгельм Тэль адмовіўся выканаць гэты загад, за што яму пагражала смерць. Але намеснік абяцаў памілаваць яго, калі той выстралам з лука саб'е яблык з галавы сямігадовага сына. Паляўшчы яблык збiў, а затым стралой пpaбiў сэрца намесніка iмпepaтapa. Гэта стала сігналам да паўстання швейцарскага народа.