Лясная казна
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту Атрыбутыка i рэквізт: 1.Разнастайныя мастацкія сродкі для абсталявання сцэны ці рабочай пляцоўкі ў выглядзе лясной паляны. 2. Бутафорскі камар. 3. Галінкі дрэў. 5. Шапка "Цямнілка". 5. Паветраныя шары. 6. Кораб для мядзведзя. 7. Старыя газеты ці каляровая папера. Пад мелодыю "Галасы лесу" на ўпрыгожаную "Лясную паляну" выходзіць Машачка. Машачка. Ой, што гэта? Куды я трапіла? Дзе я апынулася? Ай-яй-яй! Якая цудоўная лясная паляна. А колькі тут прыгожых кветачак, вясёлых грыбочкаў, вось дык дзіва! Цікава, вельмі цікава, а як жа клічуць вось гэту яркую кветачку? (Пытае, як імя дзяўчынкі, атрымаўшы адказ, дорыць ей галінку дрэва.) А як завуць вось гэты незвычайны грыбочак? (Пытае, як імя хлопчыка i ў адказ таксама дорыць галінку. Так паўтараецца некалькі разоў.) Але пачакайце, пачакайце. Неверагодна! Ніколі не чула, каб у кветачак i грыбочкаў былі імёны хлопчыкаў i дзяўчынак. Можа, я апынулася на незвычайнай паляне? Ага! Зразумела! Пэўна, усе гэтыя кветачкі i грыбочкі зачараваныя дзеці. Так-так, зачараваныя дзеці. Мабыць, ix паводзіны былі вельмі-вельмі кeпcкiмi, яны не слухаліся бацькоў, не хацелі класціся спаць, ленаваліся, блазнілі, дрэнна елі. Ну, што, цi не так? Дзеці. Не, не.
|