Студопедия — Вядучая. Вось i вызначылася самая шчаслівая зорная пара
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вядучая. Вось i вызначылася самая шчаслівая зорная пара






Вось i вызначылася самая шчаслівая зорная пара. Але гэта не значыць, што астатнія сузор’і знікнуць у касмічнай прасторы. Будзем спадзявацца, што вашы зоркі будуць разгарацца i пераадольваць на шляху да шчасця i любові яшчэ не адну перашкоду. Бо што такое любоў? Гэта вясёлка, гэта суквецце вянка, які квітнее, уецца, пераплятаецца з іншымі раслінамі, але засыхае, калі яму няма каго абняць — абняць дзіця, абняць каханую, абняць музыку, Радзіму i Зямлю, на якой нарадзіўся.

А ў нас сёння Стрэчанне!

Сцэнарый тэатралізаванага прадстаўлення

Пляцоўка ўбраная маляўнічымі плакатамі, жартоўнымі аб'явамі. Над уваходам — Сонца, злева на шырме — Зіма, справа — Вясна. Гучаць фанфары. Выбегаюць скамарохі.

1. Слухайце маю аб'яву:

Абяцаю ўciм забаву!

Зараз будуць пecнi, скокі!

Выступаюць

Усе. Скамарохі!

2. Не было ветру, ды надзьмула,

Не было гасцей, ды наплескала!

Заходзьце, госці дарагія!

Заходзьце, рассаджвайцеся!

Няма дзе сесці —

На кyкiшi прысаджвайцеся!

3. Рады вам Гаспадар з Гаспадыняю,

Ды адзін аднаму кожны рад!

4. Усе госці сышліся-сабраліся!

Як, любыя, даехалі-дабраліся?

5. А ў лесе палянка,

А ў нас сёння гулянка!

6. А мы на палянцы ды Вясну страчаць будзем!

7. А мы на гулянцы ды гуляць будзем! (Фанфары.)

1. А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,

Зіма з Летам стрэлася, стрэлася,

Лета Зімy піхнула, піхнула

Ды ножаньку звіхнула, звіхнула, Зіма пайшла плачучы, плачучы,

Лета пайшло скачучы, скачучы!

Скамарохі пяюць "Дзе хадзіў карагод?", вядуць карагод, запрашаючы ў яго дзяцей i дарослых. У сярэдзіне карагода з'яўляецца Зіма, танцуе, на апошніх радках пecнi яна скідае зімовы ўбор, на яе галаву вяснянкі надзелі вянок з кветак, на шыкоўнае веснавое плацце — кветкавую гірлянду. Зайграў аркестр, вітаючы з'язленне Вясны.

2. А Масленка — бела вутка,

Вясна будзе, ды не хутка!

Вясна i вясняначкі, танцуючы, адыходзяць.

3.А сёння Улас,

Радзі, Божа, лён наш:

Залатое ды насеннейка,

Срэбранае ды карэннейка,

Сам шаўковы лён!

Скамарохі пяюць "Ох, і сеяла Ульяніца лянок", астатнія заводзяць карагод, запрасіўшы ў яго гасцей.

4. Ой, вясёлае сёння свята,

I гасцей тут вельмі багата!

Бачу, які тут вясёлы народ!

Дык весялей скачы, карагод!

5. Мы з званочкамі ды кляшчоткамі!

З дудкамі ды з бразготкамі!

6. А мы з ножкамі ды з далонькамі,
А яшчэ з прыпеўкамі звонкімі!

Скамарохі пяюць прыпеўкі, граюць на драўляных інструментах, ідзе вясёлы карагод i пераходзіць у перапляс.

Пяюць: Ой, дазвольце паскакаць,

Ды дазвольце топнуць!

Ды няўжо ў гэтай хаце

Ды маснічкі лопнуць?

Прыпеў: Здорава, здорава

Ля варот Рыгоравых,

А ля нашых ля варот

Усё ідзе наадварот!

Як на наш дзень нараджэння

З'елі мы бідон варэння,

І ад гэтае бяды

Забалелі жываты!

Хлопцы. Хлопцы ўсе гуляць ідуць,

А мне нечага абуць:

Лапці новыя згарэлі

I стpaxoўкi не даюць!

(Я. Янішчыц.)

 

Прыпеў. Дзяўчаты.

Усе прыйшлі, усе прыйшлі

Ды па лавах селi,

Майго хлопчыка няма

Мусіць ваўкі з'елі.

Прыпеў.

А мы польку танцавалі,

А нам полька шанцавала,

Перастанем танцаваць —

Перастане шанцаваць!

Прыпеў.

Гарманісцік, весялей,

Нашых ножак не жалей:

Нашы ножкі не баляць,

Яны хочуць танцаваць!

Прыпеў.

 

7.Досыць, сябры, вам пець-танцаваць! У "Вартавога" зараз будзем гуляць! Дарослыя гуляюць,

Дзеткі-кветкі адпачываюць!..

У круг сталі адзін аднаму pyкi далі, падраўнялі круг. Круг — гэта сад. У садзе ёсць вартавы, вось ён! Але, бачыце, заспаўся небарака! А тым часам нехта яблычкамі паласаваўся. Трэба дапамагчы вартавому злодзея знайсці! Пойдзем па крузе са словамі:

Вартавы, пакуль ты спаў

Нехта яблычкі пакраў!

Ты па садзе пахадзі

Злодзея хутчэй знайдзі!

Вартавы, не расплюшчваючы вачэй, ходзіць па садзе, на слове "знайдзі" спыняецца, да каго-небудзь дакранаецца рукой i расплюшчвае вочы. Злодзей спайманы! Калі гэта атрымалася пара — хлопец i дзяўчына, то яны цалуюцца, калі два хлопцы ці дзве дзяўчыны, то яны танцуюць. Усё зразумела? Пачалі!

(Гуляюць.)

1. Ой ты, сябар, мой пане,

Прыгожы ў цябе стане!

Апусці руку ў кішэню,

Вынімай загадак жменю!

2 i 3. Загадка не адгадваецца сама,

Паспрабуйце вастрыню свайго розуму!

—У кутку барада на кійку. Што гэта? (Мятла.)

—Вось вам быль-небыліца: у пяці чалавек адна паясніца. (Рука.)

—Не звер, а махнатая, не звер, а з вушамі (Шапка-вушапка.)

—Глядзіць i ўдзень, i ўночы, вытарашчыўшы вочы, нi на двары, ні ў хаце... Як яго назваці? (Акно.)

—Што за дарога: хто нi ідзе, кожны кульгае? (Лесвіца.)

—Ляцела цяцера з вечара, не цяпера.

Упала у лебяду — удзень не знайду. Што гэта? (Раса.)

У маленькім гаршчочку смаката за шчочкай.
На кусце нарадзіўся, пад куст скаціўся,

А як прачнуўся — у мяне апынуўся. А гэта што? (Арэх.)

4. А вось пра гэту смакату

Я для вас гульню знайду!

У лесе на паляне

Стаіць арэшнік у каптане,

Стаіць — пануе,

Арэшкамі частуе!

Тваё ці мае?

Каму-небудзь з гасцей працягвае два кулакі: у адным з ix схаваны арэх. Звяртаецца да таго, хто адгадаў, у якой руцэ ляжыць арэх:

Быць табе пачынальнікам,

Пачынальнікам-шукальнікам!

Выходзь на круг!

Астатніх прашу стаць па крузе парамі, як у гульні "Трэці лішні". Наша гульня завецца "Знайдзі сваю пару". Усе гучна кажам: — У карагодзе ходзім, сваю пару знаходзім!.. Малайцы! Зараз зайграе вясёлая музыка, унутраны круг, прытанцоўваючы, пойдзе управа, знешні — улева. Як толькі музыка спыніцца, усе бягуць да сваей пары. У гэты час шукальнік займае бліжэйшае да сябе месца. Той, хто застанецца без пары, становіцца новым шукальнікам. Зразумела? Пачалі? (Ідзе гульня.)

5.Гэй ты, песня-весялушка:

Сум — з вачэй, цяжар — з плячэй! Вось i сэрца, быццам птушка, Стала лётаць весялей!

(Я. Янішчыц.)

(Усе пускаюцца за "падсадкамі" ў cкoкi.)

А вы, гocці мае, вы прашоненькія,

А чаму адна дзяўчына невясёленькая?

Калі хлеб не пушон, будзем пушыць яго,

Калі нехта невясёлы, развясёлім яго.

Калі хлеб не пушон, будзем пушыць яго,

Kaлi нехта засумуе, перапросім яго!

6. (Перабіваючы музыку).

Эх, колькі ж нас — адна жменечка!

Пагуляем жа харашэнечка!

Бо цяпер мне пагуляць,

Пакуль грае скрыпка,

Ручкі-ножкі не баляць,

Мая спіна гібка! (Пускаецца з ycімi ў скокі.)

7.Мы Масленку дажыдалі,

Мы Масленку сустракалі,
Блінам-Сонцам пачыналі,
Шчыра маслам палівалі!

Хлопцы выносяць на сярэдзіну пляцоўкі прыгожае Сонца-кола. З імi зноў выходзіць Вясна.

7. Наша Масленіца гадавая,

Яна госцейка дарагая.

Яна пешаю к нам не ходзіць,

Усё на коніках раз'язджае,

Што б конікі былі вараныя,

Што б слугі бьлі маладыя!

Заспявалі скамарохі-вядучыя. Вясна, а з ей вяснянкі i скамарохі-памочнікі павялі вакол Сонца карагод. За iмi дзяўчаты з рознымі прысмакамі.

Шырокая Масленіца,

Ты з чым прыйшла-з'явілася?

З весялосцю ды з радасцю,

Ды з усякай саладосцю,

Ды з мядовымі пернікамі,

З абаранкамі макавымі,

З вясёлымі скамарохамі,

Ды з музыкамі-забаўнікамі,

Са звонкімі карагодамі!

Шырокая Масленіца,

Ты навошта тут з'явілася?

Пагуляць, пазабавіцца,

Ды з госцейкамі вясёлымі,

Паказацца-пацешыцца

Ды з сябрамі са харошымі!

2.Весяліцеся, госцейкі дарагія! Весялосці вам i радасць! Mip вашаму дому! Быць пipaгy ядому!

3.Гладкай вам дарогі

Ад гэтага парога

Да поля шырокага,

Усе. Вясёлага, гульнёвага!

4.Пойдзем Сонца — кола каціць,

Пудзіла Зімы паліць!

Сонца, за iм Вясна з вяснянкамі i скамарохамі, а за iмi ўсе гocцi пад гyкi духавога аркестра вясёлым шэсцем рушылі на гульнёвае поле, дзе ix чакаюць снежны пip, снегавая горка, пляцоўка "скарбаў", вясёлыя конкурсы. У баку ад пляцоўкі — церамок з самаварам, блінамі, ласункамі.

5. Слухай i мяне, народ!

Хто пагрэцца хоча чаем,

У церамочак запрашаем

З'есці смачны бутэрброд!

6. Зверху — пар, знізу — пар!

Развясёлы самавар!

І пяе ён, i раве

На бліны ўcix заве!

7. Мы не ленаваліся,

Усё paбілi caмi,

А цяпер гасцей завем

Еціщ разам з намі!

1. Уcix вас Масленка частуе!

Усе. Уcix са Стрэчаннем віншуе!

(Фанаграма necнi "На вуліцы Масленіца ".)

2. Хутчэй, народ, у карагод:

З Зімой развітаемся,

З Вясной павітаемся.

Вясна i ўсе персанажы прадстаўлення, госці вядуць вялікі карагод вакол пудзіла Зімы. Хлопцы высока ўгару падымаюць Сонца-кола, падпальваюць пудзіла Зімы. Усе скамарохі гучна крычаць:

Гары ясна, каб не пагасла!

Гары ярчэй! — Лета будзе жарчэй!

(Спальваюць пудзіла.)

3. Ой, добрыя людзі, Паглядзіце, што будзе!

4. Да слупа збірайцеся,

Ды не вельмі штурхайцеся!

5. Хто на верх слупа ўзлезе,

З прызам вялікім з яго той злезе!

6. Дзе тыя спрытнюкі, што сабе, ці свaiм дзецям падарунак добры прыдбаюць? Тыя, каму пашанцуе, здымуць са слупа набор са сталярным рыштункам, вялікую ляльку, гульню "За рулём" цi прыгожае пано! (Зацікаўленыя здымаюць прызы са слупа.)

7. А што гэта за Масленка без снежнага ціра, без гоны на санках ці лыжах? Запрашаем!

1. А вось i пляцоўка "скарбаў"! Вас тут чакаюць драўляныя рыдлёвачкі! Паспрабуйце вызваліць свой "скарб" з-пад снегу! Запрашаем!

2. На конкурс снегавой скульптуры, на вясёлыя гульні-атракцыёны — запрашаем!

3. Патрэбныя вам пляцоўкі вы знойдзеце па шыльдах! Запрашаем!

Праз 20 хвілін падведзены вынікі гульняў, спаборніцтваў, конкурсаў. З рук Вясны пераможцы атрымалі свае ўзнагароды. Зноў гучыць "На вуліцы Масленіца".

3. На развгганне прыгадаем,

Усе. Што вам мы пажадаем:

4. Будзьце ўсе вы моцнымі, як вада,

5. Багатымі, як зямля,

6. Працавпымі, як пчала,

Усе. Прыгожымі, як вясна!

7. Да пабачэння, госцейкі дарагія!

Усе. Да пабачэння!







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 1460. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия