Студопедия — Прадмова
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Прадмова






 

Вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) як сістэма ўзаемазвязаных і ўзаемадапаўняемых сродкаў навучання, распрацаваных у адпаведнасці з вучэбнай праграмай і выбранай дыдактыкай, скіраваны на рэалізацыю адукацыйнага стандарту, павышэнне кампетэнцыі будучых спецыялістаў і дае выкладчыку магчымасць прагназіраваць вынікі навучання (дыягностыка), праводзіць заняткі па засваенні новага матэрыялу (пазнавальны этап) на больш высокім узроўні, адкрывае магчымасць не толькі сістэматызаваць, паглыбляць і абагульняць веды студэнтаў на розных відах заняткаў (семінары, практычныя заняткі, практыкумы, тэсты, прэс-канферэнцыі, дыскусіі і інш.), але і весці пастаянны ацэначны кантроль вучэбнай дзейнасці студэнтаў (рэйтынгавая сістэма).

Тэсты і заданні пісьмовага кантролю арыентаваны на выяўленне ўз- роўню і аб’ёму засваення першакурснікамі асноўнага вучэбнага матэрыя- лу.

Колькасць заданняў, ступень іх складанасці (па кожным пройдзеным раздзеле праграмы) вырашае сам выкладчык, зыходзячы з патэнцыяльных магчымасцей групы (падрыхтаванасці студэнтаў, іх інтэлектуальнага ўзроўню).

У працэсе работы выкладчык можа мяняць заданні, прыўносіць новыя, такім чынам удасканальваючы сістэму кантролю ведаў студэнтаў.

Для ацэнкі паспяховасці вывучэння студэнтам дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» ці вызначэння рэйтынгу прапануюцца наступныя крытэрыі:

1. За 100%-нае наведванне лекцый у семестры (6 гадзін лекцый ×1 = 6 балаў); за 100%-нае наведванне практычных заняткаў; выступленні на практычных занятках і прэс-канферэнцыі; за паспяховае выкананне кант- рольных заданняў (28 гадзін практычных заняткаў ×2 = 56 балаў).

2. За ўдзел ва ўніверсітэцкіх навуковых канферэнцыях – 5 балаў; за ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях – 10 ба- лаў.

3. За публікацыі ў навуковых зборніках і часопісах – 5 балаў.

4. Перадэкзаменацыйная (перадзаліковая) падрыхтоўка студэнтаў – 3 балы.

5. Экзамен (залік) па дысцыпліне – 15 балаў.

6. Калі пасля вывучэння дысцыпліны ў семестры рэйтынг студэнта R < 50 % (50 балаў), то студэнт не выканаў вучэбны план па дадзенай дысцыпліне і не дапускаецца да экзамену (заліку).

7. Для допуску да экзамену (заліку) студэнту неабходна набраць балы, якіх нестае, пры дапамозе апытвання (пісьмовага ці вуснага), тэс- ціравання па тэмах заняткаў, якія прапушчаны, інакш кажучы, студэнт павінен выканаць на «здавальняюча» неабходны мінімум вучэбных задан- няў, якія былі не выкананы ў семестры.

8. Калі пасля вывучэння дысцыпліны ў сесестры рэйтынг студэнта задавальняе ўмове 60 % ≤ R < 70 %, то студэнт атрымлівае адзнаку «4» балы; 70 % ≤ R < 80 % – «5» балаў; 80 % ≤ R < 91 % – «6-8» балаў; 92 % ≤ R < 100 % – «9» балаў; R 100 % – «10» балаў.

9. Адзнака «10» балаў выстаўляецца тым студэнтам, хто дасягнуў самага высокага выніку пры вакананні заданняў павышанай цяжкасці і вылучэнні іх работ на рэспубліканскую навуковую канферэнцыю.

10.Студэнтам, якія ў працэсе вучобы набралі 80 і больш працэнтаў (балаў), выстаўляецца залік аўтаматычна.

11.Яшчэ адзначым, што кантрольныя тэсты і заданні дапамогуць выкладчыку вызначыць не толькі кампетэнтнасць студэнтаў па вывучае- мых тэмах, але і выявіць іх адносіны да вучобы, да вывучаемага матэ- рыялу.

12.Тым студэнтам, якія не справіліся з кантрольнымі тэстамі і заданнямі, даецца пэўны час на падрыхтоўку, а пасля праводзіцца інды- відуальная гутарка па пройдзенай тэме.

РАЗДЗЕЛЫ «Фанетыка. Арфаэпія. Арфаграфія»

1. Назавіце фанетычныя законы беларускай мовы.

2. Дайце азначэнне: Яканне – гэта…

3. Як суадносяцца паняцці «гук» і «фанема»?

4. Запішыце тэкст. Вызначце (вусна) суадносіны паміж гукамі і літарамі ў словах.

Думка ходзіць, дзе захоча:

ад зямлі да зор і сонца

Няма думкам забаронцы.

Думка праўду кажа ў вочы

І вялікім і малому –

Гора будзе твайму дому!

Свежы, іншы вецер вее,

Хоць ён вее ціха.

А хто зло-няпраўду сее,

Той зжынае ліха (Я. Колас).

5. Затранскрыбіруйце тэкст.

Беларуская мова спалучае ў сабе дзіўную мяккасць, а зрэдку і цвёрдасць, замілаваную пяшчотнасць і шырокую магутнасць, плаўную пявучасць і хуткую дынамічнасць, старажытнасць і маладосць. У гэтай мове гучыць сэрца і душа народа, добрага, працавітага, сціплага і сумленнага (Р. Гарэцкі).

6. Зрабіце фанетычны разбор (па варыянтах).

Падзямелле, дасведчанасць.

7. Назавіце няпарныя гукі па цвёрдасці–мяккасці.

8. Як звязаны фанетычныя законы з нормамі арфаэпіі і прынцы- памі арфаграфіі.

9. Вызначце і запішыце санорныя гукі, якія ёсць у наступных выказваннях (кожны гук запішыце адзін раз).

1. Мова – гэта самае чалавечнае з таго, што ёсць.

2. Яшчэ адну мову варта вывучаць таму, што яна пракладзе табе шлях яшчэ да аднаго народа. Слова – адзенне ўсіх фактаў, усіх думак.

10. Вызначце ў словах колькасць літар і гукаў. Падкрэсліце сло- вы з чатырма мяккімі зычнымі гукамі.

Падзямелле, несмяротнае, сцюдзёная, пасляслоўе, нясвіжская, абнадзеіць, правасуддзе, зацвярдзелыя, асіміляцыя, пісьменнік, збіраю, дзверы, пацвердзіць, схіліць, трансляцыя.

11. У якіх з прыведзеных слоў сустракаюцца гукі [л], [с], [ш]?

Сонца, шчасце, лёгкі, перапісчык, аб’ездчык, лось, бярозка, сцежка.

12. Вызначце чацвёртае лішняе.

1. Вочы, волас, возера, воблака.

2. Вузкі, вусны, вулкан, вулей.

3. Ікра, іншы, іскра, іхні.

4. Свісток, смех, схема, след.

5. Горад, гісторыя, ганак, трагедыя.

6. Падзямелле, падзяліць, адзначыць, падзол.

13. Падкрэсліце, у якіх словах гукі [і], [а] з’яўляюцца прыстаўны- мі.

Над ілбом, разбіць ільдзіны, мераць на свой аршын, чакаць з аўторка, з авечай шкуры, не верыць ілжы, з амшэлай хаты, зрабіць з істужкі.

 

14. Якімі фанемамі адрозніваюцца наступныя пары слоў?

Узор: конь [н’] – кон [н].

Розны – росны, нос – нёс, хаджу – хачу, галка – галька, рыс – рысь, быт – быць, масла – мяса, марал – мараль, маразы – маразі, цэлы – целы, біць – быць, прыдзірка – прыцірка, зборны – спорны, маёр – матор, рэдка – рэдзька, дзеканне – цеканне, проза – проса.

15. Ад назоўнікаў – уласных назваў – утварыце прыметнікі. Складзіце з імі сказы, каб у адным выпадку прыметнік пісаўся з вялі- кай літары, у другім – з малой.

Скарына, Наваполацк, Гродна, Брыль.

16. Запішыце скарочана словы і словазлучэнні.

Член-карэспандэнт, сантыметр, квадратны метр, грам, кілаграм, прафесар, назоўны склон, напрыклад, гэта значыць, XI–XVI стагоддзі, раён, горад, таварыства, жаночы род, астраномія, міфалогія, спецыяльны тэрмін, выконваючы абавязкі, гістарызм, дзеепрыслоўе, стары стыль, паў- востраў, складаназлучаны.

17. Запішыце наступныя словы па-беларуску, складзіце з імі сло- вазлучэнні, абазначце націск у рускім і беларускім варыянтах.

Ремень, развитие, одиннадцать, оба, некоторые, малый, крупа, крапи- ва, конопля, имя, изолированный, знахарь, зеркало, задаром, доска, глиня- ный, вчера, верба, арест, ближе, двойня, дверь, брусника, поведение.

18. Колькі літар у беларускім алфавіце? Колькі гукаў яны абаз- начаюць?

19. Назавіце дыграфы ў беларускай мове.

20. У залежнасці ад семантыкі, якую назоўнік набывае ў кантэк- сце, некаторыя з іх маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчаткі -а(-я) і -у(-ю). Складзіце па два словазлучэнні ці сказы, у адным з якіх прапанаваныя назоўнікі ўжываюцца з канчаткамі -а(я), а ў другім -у(ю).

Пропуск, гардэроб, загад, закон, ясень, інструмент, лістапад, дом, пад’езд, колер.

21. Запішыце словы па-беларуску, аб’ядноўваючы іх у групы згодна з правіламі вымаўлення і правапісу.

Ветеран, дрезина, дровосек, резиденция, рессора, церемониться, эпи- тет, червонец, мельхиор, фиорд, коллегиальность, аккордеонист, аудиен- ция, аукцион, идеолог, приоритет, отвезти, диверсия, о человечестве, Вла- дивосток, двести, гвардеец, Шмидт, контрастно, немилосердно, аванпост- ный, счастливый, беззаконие, бессмертный, апассионата, беллетристика, аффикс, омуль, вьюн, львёнок, заржавленный, замглить, лжец, на льду, возвышенность, семена, аттракцион, богатство, молодёжью, двадцатый век, одиннадцать, полугодие, Мекка, отмель, окись, охра, взморье, ёж, Ольга, правительство, уния, удилище, научный, угловой, здоровье, двухъ- ярусный, пятьюдесятью восьмью, беречь, серьёзный, дробью, пиявка, меньше, воробьи, объездной, миллиард.

22. Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх напісанне.

Б…фак, г…рань, з…леніва, ад…сіт, характ…рыстыка, Ры…-дэ-Ж…нейра, інж…нер, П…труся, г…н…рал, канц…лярыя, бран…нос…ц, ал…н…ня, с…рвіс, І…русалім, І…рдан, контр…гра, за…кацца, ад…сці, і…нізацыя, за …льнозаводам, за…мгліць, а…кцыён, тры…мвірат, перпету…м-мобіле, пя…чаны, с…б…люб, дзя…ка, аб’е…чык, ман…ёр, м…лод…я, паўго…е, ра…чыніць (цеста), ненавіс…ны, кантрас…ны, ра…ада, ра…саднік (хваробы), чалавеканенавіс…нік, на…удзіць, на…огул, Радзі…он, …окаць, …урна, дз…веры, снежан…скі, хатын…скі, цян…-шан…скі, ін…екцыя, аб…інець, між…ярусны, Чэрвен…скі ра…н, (В, в)ыканаўчы (К, к)амітэт (В, в)іцебскага (А, а)бласнога (С, с)авета (Н, н)ародных (Д,д)эпутатаў.

 

МОДУЛЬ «ЛЕКСІКАЛОГІЯ»

Пытанні для вуснага кантролю:

1. Чаму аднаму і таму ж значэнню слова людзі даюць розныя вытлумачэнні?

2. Як у лексічнай семантыцы можа праяўляцца нацыянальная спецы- фіка мовы?

3. У якіх выпадках ужыванне амонімаў прыводзіць да двух- сэнсоўнасці?

4. Ці могуць узаемазамяняцца паронімы ў межах аднаго кантэксту без змянення сэнсу выказвання?

5. Ці могуць уступаць у сінанімічныя адносіны службовыя словы?

6. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго сло- ва?

7. Чым адрозніваюцца паняцці спрадвечна беларуская і ўласна- беларуская лексіка?

8. Ці паяўляюцца ўласнабеларускія словы ў цяперашні час?

9. Чым тлумачыцца няўхільны рост запазычанага лексікону беларус- кай мовы?

10. Чаму найбольш часта пры запазычанні наглядаюцца фанетычныя змены слова?

11. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

12. Чаму немагчыма дакладна вызначыць колькасць слоў асобнай мовы?

13. Чаму нацыянальная спецыфіка мовы ў большай ступені выяў- ляецца ў лексіцы, чым у марфалогіі і сінтаксісе?

14. Ці можна ў беларускай мове вылучыць пласт экзатычных слоў? З чым гэта звязана?

15. Чым растлумачыць, што рэестр беларуска-рускага слоўніка ў якасных адносінах не паўтарае рэестра руска-беларускага слоўніка?

16. Якая тэндэнцыя характарызуе сучасную навуку і тэхніку? (Стварэнне інтэрнацыянальнай тэрміналогіі або новатвораў на базе ўлас- нага лексічнага матэрыялу. Чаму?)

17. Пры вывучэнні якіх пытанняў, акрамя чыста лінгвістычных, вам спатрэбяцца слоўнікі? Якія?

 

Тэсты і заданні для пісьмовага кантролю:

1. Дайце азначэнне:Паронімы – гэта…

2. Назавіце тыпы амонімаў. Прывядзіце прыклады.

3. Запішыце сказы па варыянтах, дзе наступныя словы з’яўлялі- ся б мнагазначнымі і амонімамі.

Забег. Дысцыпліна. Справа. Бор. Праспект. Запусціць.

4. Запішыце прыметнікі-сінонімы (па варыянтах), якія выража- юць:а) высокія маральныя якасці чалавека; б) адмоўныя рысы характару.

5. Складзіце словазлучэнні з прапанаванымі словамі, якія высту- палі б то ў прамым, то ў пераносным значэнні.

Абцерціся, абчысціць, адгрымець, выкапаць, выкачацца, вылецець, лакіраваць, лопацца, мянціць, няньчыцца, памякчэць, прыціснуць, распі- саць, сцэментаваць, трубіць, усплысці, хіліцца, чысціць, штампаваць.

6. Замяніце словазлучэнні сінанімічнымі словамі.

Узор: Апытальны ліст – анкета.

Штучнае абвадненне, крывяносны сасуд, стваральнік літаратурнага твора, аб’ява аб спектаклі, штучны вадаём для плавання, апісанне жыцця.

7. Закончыце пачатыя прыказкі.

1. Поле бачыць… 2.Кінь за сабою… 3. Узяўся за гуж… 4. Рыхтуй летам сані… 5. Пагонішся за двума зайцамі… 6. Слова – срэбра… 7. Хто парасё ўкраў… 8. … у лес глядзіць. 9. … чым журавель у небе. 10. Адна галава добра… 11. Воўк сабакі не баіцца… 12. Лепш з разумным згубіць… 13. Не май сто рублёў… 14. Чалавек страляе… 15. Не рабі ліхога… 16. Чулі звон… 17. За што купіў… 18. Не наеўся…

Для даведак: маўчанне – золата; то і не наліжашся; а лес чуе; за тое і прадаю; таму ўвушшу пішчыць; знойдзеш перад сабою; ды не ведаюць, дзе ён; колькі ваўка не кармі; і не бойся нікога; лепш сініца ў руках; а зімой калёсы; а май сто сяброў; а дзве – лепш; ніводнага не зловіш; але звягі не любіць; чым з дурнем знайсці; не кажы, што не дуж; ды далёка дыбаць; а чорт кулю носіць.

8. Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэбныя.

1. Салдаты выстраіліся на вячэрнюю (паверку, праверку). 2. У гады Вялікай Айчыннай вайны мой дзядуля (паступіў, уступіў) у армію. 3. Настойлівасць і працавітасць – важны (факт, фактар) дасягнення поспеху. 4. Такі (факт, фактар) не мог быць не заўважаным. 5. На (экскаватары, экскалатары) мы падняліся на другі паверх універмага «Беларусь». 6. Кожны год мы набываем (абаненты, абанементы) на цыкл канцэртаў. 7. (Адрасат, адрасант) адправіў карэспандэнцыю своечасова. 8. Пасля (кантакту, антракту, кантракту) у зале панавала ўрачыстая цішыня. 9. (Антракт, такт, кантакт, кантракт) спявачкі з залай узнікае адразу, з першага слова песні і мацнее з кожным (кантрактам, антрактам, тактам, кантактам).

9. Да падкрэсленых слоў запішыце сінонімы.

Ліст апалы – настрой апалы; палец анямелы – пасёлак анямелы; птушкі аперыліся – дзеці аперыліся; дзеці бягуць – сцежка бяжыць – час бяжыць – думкі бягуць; зямля благая – характар благі – слова благое – намеры благія; колас буйны – рост буйны – раса буйная – вучоны буйны; чалавек выйшаў – кніга выйшла – запасы выйшлі – недарэчнасць выйшла.







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 1325. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия