Студопедия — Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.






1. Блакітны, братэрскі, відэлец, маёнтак, цалкам, батлейка, абцугі, бавоўна, абцас.

2. Свіран, жвір, клуня, рэзгіны, венцер.

3. Бутэрброд, гальштук, лямпа, штурм, дах, ланцуг, ліхтар, грунт, пляц, цыбуля, фунт, фарба, бухгалтар, слесар, кафля, вяргіня, варштат, барліна, друшляк, ура.

4. Мітынг, танк, матч, джоўль, фініш, блакнот, ліфт, старт, байкот, блакада, блюмінг, шлюпка, шхуна, накаўт, трамвай, трэнер, фальклор, шампунь.

5. Авангард, прызёр, касцюм, канферансье, бюлетэнь, армія, катлета, ампула, будуар, дэбаты, дэманстрацыя, жэле, кашнэ, тратуар, фасон, філе.

6. Дэмакратыя, афарызм, аўтаномія, бактэрыя, алфавіт, аўтамат, бібліятэка, педагогіка.

7. Аркуш, вета, прафесар, тэрмін, доктар, экзамен, каляндар, шкала, кашуля, кубік, турбаваць.

8. Валюта, арка, дуэт, нетта.

9. Баклага, атаман, гарбуз, шалаш, аркан, барыш, кайданы, катарга, атава, барсук, арда, шашлык, буланы, кінжал, баран, каўбаса, бурка, шапка.

11. Запішыце дзесяць тэрмінаў па вашай спецыяльнасці.

12. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.

Вершы пісаць, як любіць і цярпець.

З праўдаю лёс залучыць назаўсёды.

Не ўчора пачатак,

не заўтра канец

падзеям і думкам узлётным (Л. Геніюш).

13. Да архаізмаў і гістарызмаў падбярыце сучасныя беларускія словы. З пяццю ўстарэлымі словамі складзіце і запішыце сказы.

Аснач, аэраплан, балагол, борць, буклі, булат, вакацыі, веча, вуглякоп, вярста, вятрыла, губерня, дзесяціна, дзясніца, дойлід, езуіт, жырандоль, іспыты, кляйноты, ланіты, лемантар, магістрат, памор, рагавень, радца, раць, рэляцыя, сажань, саха, сеча, станавы прыстаў, травень, тэстамант, чада, чало, штандар, дзіда, дыярыуш, рамёны, атрамант, фальварак.

14. Заміж прапушчаных слоў устаўце адпаведныя па значэнні неалагізмы.

1. У … прымалі ўдзел не толькі дыпламанты конкурсу, але і артысты, запрошаныя ў якасці пачэсных гасцей. 2. Працэс … паступова пашыраецца і на беларускую вёску. 3. Стрыгалёў сумеўся: … бясстрасна адлюстроўваў усе памылкі, дапушчаныя ў разліках. 4. Цяжка было ўявіць, што гэта жывая жаночая фігура – усяго толькі прафесіянальна выкананая … 5. Пасля сустрэчы многім прыхільнікам творчасці маладога артыста стала зразумела, што рэпутацыя рызыканта – гэта толькі тэатральны …, далёкі ад жывога характару. 6. Новая мадэль аўтамабіля выканана ў лепшых традыцыях сусветнага …

Для даведак: галаграма, імідж, дызайн, урбанізацыя, гала-канцэрт, дысплей, відэакліп, нонсенс.

 

15. Словы-тэрміны беларускай флоры размясціце ў алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.

Журавіны, брусніцы, суніцы, шыпшына, лілея, ажына, парэчкі, ясакар, бэз, вольха, папараць, святаяннік, чарот, каноплі, глог, бружмель, агрэст, ядловец, багавінне, пырнік, блёкат, язмін, вяргіня, аксаміткі, вярба, дзьмухавец, канюшына, трыпутнік, сланечнік, трыснёг.

16. Выпішыце словазлучэнні са словамі-амонімамі.

Гранатавы сок – гранатавы бранзалет, бракаваць сілы – бракаваць тавар, страшэнная бура – бура пачуццяў, пустое вядро – пусты чалавек, клубы дыму – клубы па інтарэсах, люты звер – люты чалавек, жалезныя цвікі – жалезныя нервы, хімічная рэакцыя – палітычная рэакцыя, глыбокая рака – глыбокая думка, спартыўныя гонкі – гонкі лес, добрыя парады – ваенныя парады, група крыві – партызанская група, купіць гасцінец – родны гасцінец.

 

раздзелы «Фразеалогія. Афарыстыка»

 

1. Як вы разумееце тэзіс:фразеалагізмы – устойлівыя адзінкі мовы?

2. Дайце азначэнне:афарызмы – гэта…

3. Вызначце, ці праяўляюцца ў фразеалогіі з’явы мнагазначнас- ці, варыянтнасці, сінаніміі, антаніміі, аманіміі. Свае разважанні пац- вердзіце прыкладамі.

4. З выклічнікавых фразеалагізмаў паводле семантыкі выпішы- це фразеалагізмы моўнага этыкету.

1. Памагай бог, з богам, з лёгкай парай, хлеб ды соль, у добры час, калом зямля, ціпун на язык, няхай сарочка не чапае.

2. Ісцінны бог, як бог свят, адсохні мне язык, праваліцца мне на гэтым месцы, не сысці мне з гэтага месца, каб я так жыў, слова гонару, чэснае слова.

3. Колькі лет колькі зім, дзень добры, маё шанаванне, бывай здароў, усяго добрага, міласці просім, чым хата багата.

5. Са слоў у дужках падбярыце патрэбнае па сэнсе і запішыце фразеалагізмы. З пяццю з іх (на выбар) складзіце сказы.

Як гара з (галавы, рук, плеч) звалілася. Вярзці (яблыкі, слівы, грушы) на вярбе. Як (сабака, карова, кот) языком злізала. Біцца як (птушка, звер, рыба) аб лёд. Вакол (пальца, носа, рукі) абвесці. З мухі (слана, ваўка, вярблюда) рабіць. Малако (у роце, на губах, на вусах) не абсохла. У (ката, свінні, сабакі) вачэй пазычыўшы. Хоць ваўкоў (страляй, ганяй, лаві). Як гром з (чыстага, бязвоблачнага, яснага) неба. Усыпаць (дубцовай, лазовай, бярозавай) кашы. Як (гусь, сабака, кот) наплакаў. Зімою (лёду, снегу, пяску) пашкадуе. Бачыць на тры сажні (наперад, пад зямлёю, у цемнаце). Па слова ў (энцыклапедыю, кішэню, слоўнік) не лезе. Хоць (рэдзьку, моркву, рэпу) сей. (Муха, камар, страказа) носа не падточыць. Заварочваць (лейцы, аглоблі, хамуты). Лавіць (ластавак, вераб’ёў, варон). Закідаць (кветкамі, шапкамі, мячамі). (Кату, сабаку, чалавеку) па пяту. Белая (ліса, варона, кошка). Ад (дажджу, ветру, снегу) валіцца.

6. Назавіце аўтараў крылатых выслоўяў.

1. Прэтэнзій у яго – хапіла б на слана, заслуг жа – як у зайца.

2. Думка ходзіць, дзе захоча.

3. Была б свіння – а лужа будзе.

4. Кожны чалавек – гэта цэлы свет.

5. Бурай змеценае лісце не вяртаецца не голле.

6. Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай.

7. І тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага ўзору, цвяток радзімы васілька.

Аўтары: Якуб Колас, Янка Купала, Кузьма Чорны, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Корбан, Міхась Скрыпка, Іван Мележ, Кандрат Крапіва, Максім Багдановіч.

7. Укажыце аўтараў фразеалагізмаў.

Людзьмі звацца, хварэць на пана, асадзі назад!, выдраць лысаму ва- ласы, сена на асфальце, кветкі з чужых палёў, свінтус грандыёзус.

Аўтары: М. Багдановіч, Ф. Багушэвіч, А. Звонак, А. Русак, П. Броў- ка, А. Макаёнак, Я. Брыль, Ю. Гаўрук, М. Стральцоў, К. Крапіва, Я. Колас, Я. Купала.

8. Адкажыце, у якім сэнсе гаворыцца, што:

1) не варта язык біць каля зубоў; 2) сказанае слова да губы не вернеш; 3) язык у разумнага ў галаве, у дурного на зубах; 4) еш пірог з грыбамі, ды трымай язык за зубамі; 5) галава адна, а языкоў дзесяць; 6) выткнуўся з языком – ні туды ні сюды.

9. Назавіце ў фразеалагізмах характэрныя асаблівасці беларус- кай мовы.

Сэрца ледзянее; як чорт уссеў; кішкі марш іграюць; хоць у дамавіну кладзі; чорт з ведзьмай жэніцца; нялёгкая прынесла; як хто падмяніў; чорт дзяцей калыша; з пятага на дзесятае; вялікае сэрца; у цемя не біты; з-пад сучкі яйцо ўкрадзе; кампасціраваць мазгі; сёмая вада на кісялі; з глуздоў з’ехаць; вадой не разальеш; зладзейка з наклейкай; нябесная канцылярыя; блёкату аб’есціся; на валовай скуры не спішаш; цьма цьмушчая; ні мычыць ні целіцца; на вуснах мёд, а на сэрцы лёд; паказаць як барсук дзяцей гладзіць.

10. Затранскрыбіруйце фразеалагізмы.

Бяздонная бочка; як пугаю па вадзе; трацейскі суддзя; на поўным сур’ёзе; лебядзіная песня; і куры не шэпчуць; серада з-пад пятніцы; ціш і гладзь; даваць трасцу з хваробай; прычапіць дзяркач; кампасціраваць мазгі; карона не зваліцца; адпякуцца пірагі; купіла хвост залупіла; жыдкі лыткі; на жабін скок; малоць непадсяваючы; ні з пушчы ні з поля; без фігі ні да носа; і касцей не збярэш.

 

Модуль «ФУНКЦЫЯНАВАННЕ беларуСкаЙ мовЫ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ»

 

1. Дайце азначэнне:Беларуская нацыянальная мова – гэта… Назавіце формы беларускай нацыянальнай мовы.

2. Якія этапы гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі:XIV–XVI стст., XIX – пачатак XX ст.?

3. Дапішыце.

Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць: …

4. Як суадносяцца мова і маўленне?

5. Назавіце віды маўленчай дзейнасці, адзінкі маўлення, тыпы маўлення.

6. Дапоўніце.

Адзінкамі фанетыкі з’яўляюцца: 1) гук, 2) …

7. Запішыце асноўныя асабліваці фанетычнай сістэмы беларус- кай мовы.







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 1449. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия