Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

І асаблівасцях яго складу





Літаратурны твор — прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзей­­­насці ча­лавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў, — з’яў­ляецца ас­ноў­най адзінкай мастацкай літаратуры і адпаведна ас­ноў­ным аб’ектам на­ву­ко­вага даследавання.

У сувязі з тым, што літаратурна-мастацкі твор, па-першае, ёсць рэч да­волі своеасаблівая, спецыфічная па свайму прызна­чэнню (за­да­валь­няць эстэтычныя патрэбы), а, па-другое, утварэнне штуч­нае, сучасныя ву­чоныя-літаратуразнаўцы вылу­чаюць у яго агуль­ным складзе два ас­пек­ты: унутраны, зрокава нябачны эстэтычны аб’ект, які валодае па­тэн­цыялам мастацкага ўздзеяння на чытача, і ар­тэфакт (ад лац. ar­te­fac­tum — штучна зробленае) — знешняе аблічча гэтага аб’екта, ма­тэ­рыя­лі­за­­ва­нае і замацаванае на паперы з дапамогай літар і слоў.

Сучаснае тэарэтычнае літаратуразнаўства побач з уласна тво­рам як цэ­ласнай і завершанай літаратурнай адзінкай вылучае так­са­ма ў гэтым (ці блізкім) плане цыкл і фрагмент.

Пад літаратурным цыклам (ад ст.-грэч. ký klos — круг, кола) «звы­чай­на падразумяваецца група твораў, складзеная і аб’яднаная са­мім аў­та­рам і прадстаўляючая сабой мастацкае цэлае» [72]. Літа­ра­тур­ны цыкл вы­я­віў сябе ва ўсіх родах мастацкай літаратуры. Аднак най­­больш рас­паў­сю­джа­ны ён у лірыцы.

Фрагмент як паняцце ўжываецца ў літаратуразнаўстве ў двух ас­ноў­­ных значэннях. Па-першае, пад ім падразумяваюць урывак з тво­ра, што не дайшоў да нас цалкам. Наогул, гэта частка тэксту, якая не ва­ло­дае самадастатковасцю. Па-другое (менавіта гэтае змяс­тоў­нае на­паў­нен­не паняцця «фрагмент» нас зараз цікавіць), ім называецца «спецыфічная жан­равая форма творчасці, што ха­рак­та­ры­зуецца, з аднаго боку, знеш­най «незакончанасцю», з другога — якас­цю мастац­кай цэласнасці і ўнут­ра­най завершанасці» [73]. Кла­січ­ныя прыклады фрагмента ў такім яго зна­чэн­ні — раманы «Генрых фон Офтэн­дзінгер» Наваліса, «Рускія ночы» У. Адо­еўскага, твор «Так гава­­рыў Заратустра» Ф. Ніцшэ.

Літаратурны твор, пры ўсім тым, што ён адзіны і цэласны, з’яў­ля­ец­ца шматпланавым утварэннем, якое мае розныя грані (бакі, ра­курсы, уз­роў­ні, аспекты). Склад і будова літаратурна-мастацкага тво­ра харак­та­ры­зу­юцца літаратуразнаўцамі з дапамогай цэлага шэ­ра­гу паняццяў і тэр­мі­наў, у вылучэнні і ўжыванні якіх, зазначым, па­куль што няма пэўнага адзін­ства і агульнапрынятай сістэмы.

Найбольш часта вучонымі пры аналізе складанай і шмат­ас­пект­най бу­довы літаратурна-мастацкага твора прымяняецца паня­цій­­ная пара «змест» і «форма». Як вядома, яна складае таксама ас­но­ву філасофскага тэр­міналагічна-паняційнага апарату. «Змест» і «фор­ма» служаць дзеля ра­зумовага аддзялення знешняга ад унут­ра­на­га, сутнасці і сэнсу — ад іх ува­саблення, ад спосабаў іх існавання. Змес­там пры гэтым імянуецца ас­но­ва прадмета, яго вызначальны бок. Форма ж — гэта арганізацыя і знеш­ні выгляд прадмета, яго вы­зна­чаемы бок.

Аднак не ўсе вучоныя-літаратуразнаўцы адзінадушныя ў вы­ка­рыс­тан­ні пры аналізе складу літаратурна-мастацкага твора па­няц­цяў «змест» і «фор­ма». Некаторыя з іх, і асабліва прадстаўнікі фар­маль­най арыен­та­цыі ў літаратурнай навуцы, даволі крытычна ад­но­сяц­ца да гэтых па­няц­цяў, указваючы на іх устарэласць і ў выніку тэр­міналагічную вы­чар­па­насць і непрыгоднасць. Аднымі з першых па­чалі крытыкаваць паняцці «змест» і «форма» прадстаўнікі рускай «фар­мальнай школы». Струк­ту­ра­лісты ж наогул прапанавалі за­мя­ніць іх іншымі тэрмінамі: спачатку, ка­лі ўсталёўвалася і па­шы­ра­ла­ся ў навуковым асяроддзі іх метадалогія, па­няццямі «структура» і «ідэя», а крыху пазней — тэрмінамі «знак» і «зна­чэнне». Пост­струк­ту­раліс­ты пачалі настойваць на замене паняццяў «змест» і «форма» па­няццямі «тэкст» і «сэнс».

Побач з дыхатамічным (двухсастаўным, двухузроўневым, двух­слой­­ным) па­ды­хо­дам да складу мастацкага твора ў літаратуразнаўстве маюць мес­ца так­са­ма і іншыя канцэпцыі. Так, напрыклад, А. Патэбня вы­­­лу­чаў тры ас­ноў­ныя аспекты ў творах мастацтва: знешнюю форму, унут­­­раную форму і змест (у дачыненні да літаратуры: слова, вобраз, ідэя). Бытуе ў літа­ра­ту­ра­­знаўстве і шматузроўневы (шматсастаўны, шмат­слойны) падыход, пра­па­на­ва­ны фенаменолагамі (Р. Ін­гардэн і інш.).

Як бы ні адносілася частка вучоных да паняццяў-катэгорый «змест» і «форма», без іх нельга глыбока разабрацца ў асаблівасцях скла­ду мас­тац­кага твора. Аб гэтым сведчыць шматвяковы вопыт эс­тэ­тыкі і лі­та­ра­ту­разнаўства.

Прадстаўнікамі «ўмеранага» літаратуразнаўства ХХ ст., з’ары­ен­­­­та­­ва­нага на класічныя навуковыя традыцыі, было прапанавана вы­ка­рыс­тан­не словазлучэння-паняцця «змястоўная форма». Аднымі з першых аб змяс­тоўнай (змястоўна напоўненай) форме загаварылі ня­мецкія ву­чо­ныя, у прыватнасці, Й. Фолькельт (Gehalterfullte Form). У айчынным (у шы­­рокім сэнсе, г. зн. ва ўсходнеславянскім, у тым ліку і былым са­вец­кім) літаратуразнаўстве дадзенае паняцце аб­грун­таваў М. Бахцін, сцвяр­джа­ючы, што мастацкая форма без цес­най сувязі са зместам не мае сэн­су. У мастацкім творы яны ўяў­ляюць сабой непарыўнае адзінства. Спаў­на рэалізаванае адзінства фор­мы і зместу робіць мастацкі твор ар­га­ніч­ным цэлым, як бы жы­вой істотай, нечым, так бы мовіць, народжаным, а не разумова (ме­ха­нічна) сканструяваным.

Такім чынам, «у мастацкім творы вылучаюцца пачаткі фар­маль­на-змяс­тоўны і ўласна змястоўны. Першы ў сваю чаргу шмат­пла­навы. У скла­дзе формы, якая нясе змест, традыцыйна вы­лу­ча­юц­ца тры бакі, якія аба­вязкова маюць месца ў любым літаратурным тво­ры. Гэта, па-першае, прад­метны (прадметна-выяўленчы) па­ча­так: усе тыя адзінкавыя з’явы і фак­ты, якія абазначаны з дапамогай слоў і ў сваёй сукупнасці складаюць свет мастацкага твора (бы­туюць таксама словазлучэнні «паэтычны свет», «унутраны свет» тво­ра, «непасрэдны змест»). Гэта, па-другое, улас­на слоўная тканіна тво­ра: мастацкая мова, якая нярэдка фіксуецца тэр­мінамі «паэ­тыч­ная мова», «стылістыка», «тэкст». І, па-трэцяе, гэта су­ад­несенасць і раз­мяшчэнне ў творы адзінак прадметнага і слоўнага «ра­доў», г. зн. кам­пазіцыя. Дадзенае літаратуразнаўчае паняцце роднаснае та­кой ка­тэгорыі семіётыкі, як структура (суаднесенасць элементаў скла­да­­на арганізаванага прадмета)» [74].

Змястоўны (уласна змястоўны) пласт твора «правамоцна аха­рак­та­­рызаваць не як яшчэ адзін (чацвёрты) бок твора, а як яго субстанцыю. Мас­тацкі змест уяў­ляе сабой адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага па­­чат­каў. Гэта су­куп­насць таго, што прыйшло ад аўтара звонку і ім па­зна­­на <...>, і таго, што ім выражана і ідзе ад яго поглядаў, інтуіцыі, рыс ін­дывіду­альнасці. <...> Тэр­міну «змест» (мастацкі змест) больш альбо менш сінанімічныя словы «кан­цэпцыя» (альбо «аўтарская кан­цэпцыя»), «ідэя», «сэнс» (у М.М. Бах­ці­на: «апошняя сэнсавая ін­стан­цыя»). В. Кайзер, аха­­рак­та­ры­за­ваў­шы прад­метны слой твора (Ge­halt), яго мову (Sprachliche For­men) і кам­пазіцыю (Aufbau) як ас­ноў­ныя паняцці аналізу, назваў змест па­­няц­цем сінтэзу. Мастацкі змест і на самой справе з’яўляецца сін­тэ­зу­ю­чым па­чаткам твора. Гэ­та яго глыбінная аснова, якая складае прызначэнне (функ­­цыю) фор­мы як цэлага» [75].

І яшчэ адзін важны момант, на які звяртае ўвагу В. Халізеў пры ха­рак­тарыстыцы змястоўнага боку твора і на чым нам таксама ха­целася б аба­вязкова з’акцэнтаваць увагу: «Мастацкі змест ува­саб­ля­ецца (ма­тэ­рыя­лі­зуецца) не ў якіхсьці асобных словах, слова­злу­чэн­нях, фразах, а ў су­куп­насці таго, што ў творы мае месца» [76].







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 905. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия