Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Канцэпцыі літаратуры і мастацтва





 

Адным з важных пытанняў функцыянавання літаратуры з’яў­ля­­ецца пы­танне сацыяльнай адрасацыі мастацкіх твораў.

Праблема: «для каго пішуцца літаратурныя творы: толькі для аб­ра­ных і высокаадукаваных асоб, здольных разабрацца ў скла­да­ных мас­тац­кіх спляценнях і па-сапраўднаму ацаніць іх, ці для шы­ро­кай публікі, што не спакушана ў мастацтве?» — даўно пры­цяг­ва­ла да сябе ўвагу. Адпа­вед­на ўзніклі дзве дыяметральна супраць­лег­лыя (і, зазначым, у роўнай сту­пені аднабаковыя) канцэпцыі лі­та­ра­ту­ры і мастацтва: элітарная і ан­ты­элітарная.

Прыхільнікі элітарнай канцэпцыі сцвярджаюць, што мас­тац­кая твор­часць прызначана для вузкага кола знаўцаў. Такому ра­зу­мен­ню мас­тац­тва аддалі даніну павагі рамантыкі, асабліва прад­стаў­ні­кі іенскай шко­лы ў Германіі (удзельнікі гэтай школы ўздымалі мас­такоў над усімі ас­татнімі людзьмі, характарызуючы апошніх як паз­баў­леных густу фі­ліс­тэраў). Падобныя ўяўленні падзялялі паз­ней Вагнер, Шапэнгауэр, Ніц­шэ, Артэга-і-Гасэт і шэраг іншых вя­до­мых мастакоў і мысліцеляў.

Та­кога кшталту погляды і перакананні неаднаразова падвяр­га­лі­ся су­ровай крытыцы з боку прагрэсіўна арыентаваных пісьмен­ні­каў і дзея­чаў культуры.

«Замыканню» мастацтва ў вузкім коле яго дзеячаў, адлучэнню гэ­тай га­ліны ад жыцця шырокіх слаёў грамадства супрацьстаіць ін­ша­га роду край­насць — антыэлітарная, а менавіта рэзкае і адна­знач­нае непрыманне мас­тацкіх твораў, якія не могуць быць успрыняты і за­своены шырокай пуб­лікай. Надзвычай скептычна адзываўся аб «ву­чоным» мастацтве Ру­со. Моцна крытыкаваў многія пер­ша­клас­ныя творы за іх недаступ­насць шы­рокім масам Л. Талстой у трак­та­це «Што такое мастац­тва?». І, як вя­до­ма, закрэсліўшы прак­тыч­на ўсю сваю папярэднюю творчасць, спра­ба­ваў пісаць просцень­кія апа­вяданні для сялян і іх дзяцей.

«Абедзьве канцэпцыі (элітарная і антыэлітарная) аднабако­выя ў тым, што яны абсалютызуюць дыспрапорцыю паміж мас­тацтвам ва ўсім яго аб’ёме і тым, што можа быць зразумета шы­рокай пуб­лі­кай: мысляць да­дзеную дыспрапорцыю універсальнай і не­пера­адоль­­най» [70].

Сапраўднае, высокае мастацтва знаходзіцца па-за дадзенай ан­ты­тэ­зай, не падначальваецца ёй, пераадольвае яе і адмаўляе. Хоць яно далёка не заўсёды і не адразу становіцца здабыткам шырокай пуб­лікі, аднак так ці інакш імкнецца (няхай сабе нават у працяглай перс­пек­тыве) да кан­так­таў з ёю. Па-гэтаму «адназначна рэзкія і цвёрда-ацэ­начныя суп­раць­па­стаў­ленні мас­тацтва элітарна-высокага нізка-ма­саваму ці, наадварот, элі­тар­на-абмежаванага сапраўднаму і на­род­наму не маюць пад сабой гле­бы. Межы паміж элітарнай «замк­нё­насцю» мастацтва і яго агульна­дас­туп­насцю (папулярнасцю, ма­са­васцю) з’яўляюцца ру­хомымі і хісткімі: тое, што недаступна шы­ро­кай публіцы сёння, нярэдка аказваецца зра­зу­ме­лым ёй і высока ацэ­неным заўтра» [71].

Па гэтай прычыне даволі важнай задачай усіх, хто мае да­чы­ненне да трак­тоўкі, тлумачэння і прапаганды мастацтва, з’яўля­ец­ца рэгулярнае на­памінанне яго рэцыпіентам, што працэс успры­ман­ня і засваення мас­тац­кіх каштоўнасцей пры ўсёй яго цяжкасці і скла­данасці ў перспектыве апраўд­вае сябе, бо працуе на асобу, на ўзбагачэнне яе духоўнага свету.

Сапраўднае ж прызванне і задача пісьменнікаў не ў «пры­ста­са­ванні» ўлас­ных твораў да папулярных і часам сапсаваных густаў і за­па­тра­ба­ван­няў чытачоў, а ў тым, каб шукаць і зна­ходзіць шляхі да па­шырэння іх мас­тацкага кругагляду з мэтай перспектыўнага да­лу­чэн­ня да ўсё боль­шай колькасці шэдэўраў як свайго, на­цыя­наль­на­га, так і ўсяго сусветнага пры­гожага пісьменства.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 814. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия