Студопедия — Спосабы ўтварэння тэрмінаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Спосабы ўтварэння тэрмінаў






У беларускай мове тэрміны, як і звычайныя словы, утвараюцца паводле пэўных словаўтваральных спосабаў (тыпаў, мадэлей). Асноў­нымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў з'яўляюцца:

а) лексіка-семантычны;

б) сінтаксічны;

в) марфемныя (суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфік­сальны);

г) аснова- і словаскладанне;

д) складана-суфіксальны;

е) абрэвіяцыя.

Лексіка-семантычны спосаб утварэння звязаны з так званай тэр­міна­ла­гізацыяй агульналітаратурных слоў, г. зн. словы, якія існавалі ў мове, на­бы­ваюць новае тэрміналагічнае значэнне. Гэты спосаб даволі прадуктыўны пры станаўленні беларускай тэрміналагічнай лексікі. У якасці прыкладаў мож­на прывесці наступныя: слова ключ – прылада для адмыкання замка і ключ – музычны тэрмін, слова ячмень – расліна сямейства злакавых і ячмень – вострае гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек, слова атрад – часовае ці пастаяннае аб'яднанне ўзброеных сіл, атрад – частка якога-н. вялікага калектыву, аб'яднаная адзінай прафесіяй, задачамі, імкненнямі і атрад – падраздзел класа ў сістэматыцы жывёл і пад.

Вялікай актыўнасцю ўтварэння тэрмінаў вызначаецца сінтаксічны спосаб. Спалучэнні слоў у якасці тэрмінаў сустракаюцца ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлі прыметнік + назоўнік, назоўнік + назоўнік, хоць у беларускай мове, як ужо адзначалася, пашыраны не толькі двух-, але і большкампанентныя словазлучэнні. Апорным словам у тэрмінах-словазлучэннях з’яўляецца назоўнік: лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка, дзяржаўнае кіраванне, рэктарскі прагляд, вільготнасць па­ветра, тэмпература кіпення, рэгрэсіўная асіміляцыя, генератар перамен­нага току, працэс перагонкі нафты і г. д. Сінтаксічныя тэрміны бываюць непа­дзельныя (жабіны вочкі, зязюльчыны слёзыэфект арэолу») і па­дзельныя (калектывісцкая ідэнтыфікацыя, калектывісцкае сама­вызначэнне, невербальная камунікацыя).

Марфемнае словаўтварэнне з'яўляецца найбольш пашыраным спосабам папаўнення тэрміналагічнай лексікі. Сярод марфемных спосабаў утварэння вылучаюцца:

а) суфіксальнае (у тым ліку нульсуфіксальнае), пры выкарыстанні якога ў словаўтваральныя адносіны ўступаюць як уласнабеларускія, так і запа­зы­чаныя марфемы. Суфіксальным спосабам ад уласных і агульных найменняў утвараюцца тэрміны з канкрэтным і адцягненым значэннямі, пры гэтым найчасцей можна сустрэць суфіксы - нн -, - енн -, ‑ к -, - асць і некаторыя іншыя: актыўнасць, індывідуальнасць, наладка, насадка, плаванне, нанясенне і пад. Вельмі шырока выкарыстоўваюцца іншамоўныя ўтваральныя асновы і суфіксы - ізм -, - іст -, - аж -, - ацыj - ды інш.: аказіянальны, сінтэтычны, лінга­фонны, мадэрнізм, градацыя, экспазіцыя, дрэнаж і г. д. Значная колькасць тэрмінаў утворана ад уласных імёнаў тыпу будызм, кальвінізм, дарвінізм, канфуцыянства, бакеліт, ліпарыт, калумбіт і пад.

Даволі пашыраныя сярод тэрмінаў нульсуфіксальныя ўтварэнні. Як правіла, гэта аддзеяслоўныя найменні: накіп, абмер, нарэз, напуск і пад.

б) прэфіксальнае (прыставачнае), для якога характэрна далучэнне прэфікса (прыстаўкі) да цэлага слова. Утварэнне тэрмінаў ажыццяў­ля­ецца пры дапамозе ўласных і іншамоўных прыставак: без -, анты -, звыш -, проці -, суб -, супер -, ультра -, экстра - і пад. Сярод сінанімічных (дублетных) прыста­вак звыш -, экстра -, ультра -, па словах даслед­чыкаў, прыстаўка ультра - найбольш прадуктыўная пры ўтварэнні тэрміналагічнай лексікі: безнаяўны разлік, рэтрансляцыя, ультрагук, суперцэмент, звышмодны, атыпічны, антыцыклон і пад. Прыстаўкі нярэдка служаць для ўтварэння антанімічных назваў наяўны разлік – безнаяўны разлік, непасрэднае ўспрыманне – апасродкаванае ўспрыманне і пад.

в) прэфіксальна (прыставачна)- суфіксальнае, якое характары­зу­ец­ца адначасовым далучэннем да ўтваральнай асновы прыстаўкі і су­фікса: міжрэчча, зазямленне, накаленнік і г. д.

Аснова- і словаскладанне таксама адзін са спосабаў папаўнення тэрміналагічнай лексікі беларускай мовы. Складаныя тэрміны сустра­каюцца даволі часта ў той ці іншай навуковай сферы: кормаздабыча, малакааддача, архівасховішча, землекарыстанне, відэазапіс і пад. Пры такім ўтварэнні шырока выкарыстоўваюцца іншамоўныя элементы: ‑ логія (навука), - граф (прылада для запісу), - грама (вынік запісу), - метр (вымяральны прыбор), - скоп (прыбор, прызначаны для назірання), мікра-, макра-, гідра-, міні- ды інш.

Складанасуфіксальны спосаб – асноваскладанне з адначасовым да­лучэннем суфіксаў: аднаразовы, мясарубка, траварэзка, вадакачка і пад.

Абрэвіяцыя – утварэнне складанаскарочаных слоў. Складана­скароча­ныя словы ўтвараюцца складаннем назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, спалучэннем цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ЗПР (затрымка псіхафізічнага развіцця), ВНД (вышэйшая нер­вовая дзейнасць), эсмінец (эс кадронны мін анос ец), БелАЗ (Беларускі аўта­мабільны завод), персанальная ЭВМ (электронна-вылічальная машына) і пад.

На працягу развіцця беларускай лексічнай сістэмы ў яе пранікла шмат запазычаных з іншых моў слоў. З’яўленне запазычанняў абумоў­лена гандлёвымі, навуковымі, культурнымі і палітычнымі сувязямі беларусаў з іншымі народамі. Сярод запазычанняў нямала тэрмінаў.

Асноўнымі прыметамі запазычаных слоў з’яўляюцца:

· нязменнасць назоўнікаў: табло, рэферы;

· наяўнасць у слове гука [ф]: фізіка, фтор, нафталін, фактар;

· наяўнасць нехарактэрных для беларускай мовы спалучэнняў га­лос­ных гукаў: ідэал, дуэт, бібліятэка, геаграфія, кансіліум, дыяспара;

· наяўнасць пачатковых гукаў [э], [о]: эра, эпоха, эпас, ода, опера;

· спалучэнні ге, ке, хе: агент, схема;

· спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, фюзеляж;

· спалучэнні дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, тыгр;

· прыстаўкі а -, анты -, архі -, контр -, рэ -, дэ -, дыс -, амфі -: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, амфітэатр;

· суфіксы – ізм - (- ызм -), - іст - (- ыст -), - ір - (- ыр -): арганізм, сацыяліст, капіраваць і пад.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 8860. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Реостаты и резисторы силовой цепи. Реостаты и резисторы силовой цепи. Резисторы и реостаты предназначены для ограничения тока в электрических цепях. В зависимости от назначения различают пусковые...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия