Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура як від мастацтва





 

2.3.1. Вытокі літаратуры

Літаратура, як і іншыя віды мастацтва, зарадзілася ў першабытным сінкрэтычным (нерасчлянёным) мастацтве, якое было цесна звязана з магіяй, рытуалам і міфалогіяй. На думку выдатнага рускага гісторыка і тэарэтыка літаратуры ХІХ ст. Аляксандра Весялоўскага, станаўленне літаратуры як віду мастацтва адбывалася праз вылучэнне з першабытнага абрадавага хора эпасу, лірыкі і драмы як літаратурных родаў. Дзеянні абрадавага хора першабытных народаў уяўлялі сабой рытуальныя гульні-скокі, у якіх целарухі суправаджаліся спевамі-воклічамі радасці або смутку. З воклічаў найбольш актыўных удзельнікаў хора (запявал-карыфеяў) выраслі ліра-эпічныя песні (канцілены), якія з часам адасобіліся ад абраду. Такім чынам, перашапачатковай формай уласна паэзіі стала ліра-эпічная песня. На аснове такіх песень пасля сфарміраваліся эпічныя аповеды. З воклічаў уласна хора вырасла лірыка (спачатку групавая, калектыўная), якая з часам таксама вылучылася з абраду. А з абмену рэплікамі паміж хорам і запяваламі ўзнікла драма, якая, у адрозненне ад эпасу і лірыкі, атрымаўшы самастойнасць, захавала ўвесь сінкрэтызм абрадавага хора.

Тэорыя паходжання літаратурных родаў, прапанаваная А. Весялоўскім у яго фундаментальнай працы “Гістарычная паэтыка”, пацвярджаецца мноствам вядомых сучаснай навуцы дадзеных з жыцця перашабытных народаў. Несумненна паходжанне драмы з абрадавых дзеянняў: скокі і пантаміма паступова ўсё больш актыўна суправаджаліся словамі ўдзельнікаў абрадавага дзеяння. Разам з тым, у тэорыі А. Весялоўскага не ўлічана, што эпас і лірыка маглі фарміравацца і незалежна ад абрадавага дзеяння. Так, міфалагічныя казанні, на аснове якіх замацоўваліся празаічныя легенды, сагі і казкі, узнікалі па-за хорам. Яны не спяваліся ўдзельнікамі масавага абраду, а апавядаліся кім-небудзь з прадстаўнікоў племені. Лірыка таксама магла фарміравацца па-за абрадам. Лірычнае самавыражэнне ўзнікала ў вытворчых (працоўных) і бытавых адносінах перашабытных народаў. Такім чынам, існавалі розныя шляхі фарміравання літаратурных родаў і літаратуры як віду мастацтва. І абрадавы хор быў адным з іх.

 

2.3.2. Літаратура і фальклор

Перш чым з’явіліся ўласна літаратурныя эпічныя або лірычныя творы, чалавецтва атрымала ў спадчыну ад архаічных часоў старажытныя вусныя віды і жанры – замовы, працоўныя песні, казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі, якія складаюць аснову жанрава-відавой сістэмы фальклору розных народаў свету. Гэта дало падставы вучоным разглядаць вусную народную творчасць (ці фальклор) у якасці папярэдніка ўласна літаратурнай мастацкай творчасці. Аднак і сёння лічыць фальклор асновай мастацкай літаратуры як выразна індывідуальнай аўтарскай творчасці не зусім карэктна.

Фальклор і літаратура ўтвараюць адзіную прастору слоўнага мастацтва, але гэта дзве, хоць і блізкія, але розныя мастацкія сістэмы, два розныя спосабы творчасці:

1) фальклор і літаратура старажытнага перыяду маюць розныя жанравыя сістэмы. Напрыклад, замовы, песні, прымхліцы, загадкі – у фальклоры, а хронікі, словы, летапісы, аповесці – у старажытнай літаратуры;

2) фальклор першасны ў дачыненні да літаратуры, але не лепшы і не горшы за яе. Вышэйшыя дасягненні вуснай народнай творчасці могуць быць суаднесены з эстэтычнымі каштоўнасцямі літаратуры. Старажытная літаратура, як і літаратура пазнейшага часу, многім фальклору абавязана. Пад час свайго нараджэння літаратура атрымала ў спадчыну ад фальклору адпаведныя структуры, выпрацаваныя ў фальклоры:

· апазіцыю верш – проза;

· прынцыповую схему сюжэта “завязка – развіццё дзеяння – развязка”, звязаную з вырашэннем лакальнага канфлікту;

· практычна ўсе прынцыпы стварэння мастацкага вобраза (структуру метафары, прынцып метаніміі, сімвал, эпітэт, іронію, гратэск, гіпербалу, літоту);

3) мова фальклору і літаратуры належыць розным дыскурсам. Аднак у розныя перыяды гістарычнага развіцця яны ўзаемадзейнічалі з рознай ступенню інтэнсіўнасці:

· эпоха Сярэдневечча: у летапісах часта сустракаюцца пераказы народных абрадаў, гулянняў, легенд; у “Слове пра паход Ігаравы” выкарыстоўваюцца выразныя сродкі паэтыкі, характэрныя для фальклору (плач Яраслаўны і інш.).

· Новы час: літаратуру характарызуе працэс дэмакратызацыі, што зрабіў яе свецкай. Прыблізна ў гэтых час дэмакратызацыя праходзіла і ў фальклоры. Адначасова фарміруецца кантавая культура – рэлігійная (псальмы) і свецкая (канты), у стварэнні якой прымаюць удзел і духавенства, і свецкія аўтары. Пад уплывам царквы названыя творы трапляюць “у народ”, пачынаюць перадавацца з вуснаў у вусны, набываючы фалькларызаванае гучанне;

· эпоха Асветніцтва і рамантызму: стасункі паміж фальклорам і літаратурай адбываюцца на ўзроўні распрацоўкі фальклорных вобразаў, матываў, сюжэтаў, стылізацыі “пад фальклор”, пад “міфалагічнае” (творчасць братоў Грым, А. Міцкевіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і інш.). Так з’явілася ў навуцы паняцце “фалькларызм” – другасная форма існавання фальклору. Ён з’яўляецца адным з фактараў станаўлення нацыянальных літаратур, у прыватнасці беларускай, з іх адметным поглядам на свет, стылістыкай, сістэмай персанажаў (напрыклад, купалаўскі Машэка, “Дзікае паляванне караля Стаха” У. Караткевіча і інш.);

· эпоха рэалізму: у ХІХ ст. атрымлівае жыццё неаміфалагізм – фальклорна-міфалагічная плынь, якая выкарыстоўваецца для паглыблення сацыяльна-філасофскага зместу літаратурных твораў. Гэта дазволіла пашырыць маштабы падзей і разглядаць іх у кантэксце праблем быцця (“Апошняя пастараль” А. Адамовіча). Фальклорныя рэмінісцэнцыі, цытаты – гэта выключна прыналежнасць літаратуры, таму што яны набываюць у аўтарскіх творах новую семантыку (творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, Лесі Украінкі і Т. Шаўчэнкі, М. Жукоўскага і М. Гогаля і інш.).

 

2.3.3. Спецыфіка мастацтва

Слова мастацтва шматзначнае (існуе больш за 50 азначэнняў). Літаратуразнаўцы пад “мастацтвам” маюць на ўвазе мастацкую дзейнасць, а таксама тое, што з’яўляецца яе вынікам (твор). У разуменні творчасці мастацтва было адмежавана ад мастацтва ў больш шырокім значэнні (як умення, майстэрства, рамяства) у ХІХ ст. Ужо Г. Гегель падкрэсліваў прынцыповую розніцу паміж па-мастацку зробленымі рэчамі і творамі мастацтва.

Мастацтва як адно са з’яў грамадскай свядомасці характарызуюць наступныя ўласцівасці:

1). Наяўнасць творчага, стваральнага пачатку. Творчасць – гэта ініцыятыўная адухоўленая дзейнасць людзей у імя стварэння, захавання і ўзбагачэння існуючых каштоўнасцей. Творчы пачатак прысутнічае амаль што ва ўсіх сферах і формах грамадскай свядомасці (рэлігія, права, філасофія, навука, мараль, палітыка), уключаючы паўсядзённыя размовы. Аднак найбольш поўна творчыя імпульсы рэалізуюцца ў сферах гарамадска значымай дзейнасці: навуковай, вытворча-тэхнічнай, дзяржаўна-прававой, філасофскай, мастацкай. Не выпадкова мастацтва называюць мастацкай творчасцю.

2). Узаемасувязь трох аспектаў: эстэтычнага, пазнавальнага і светасузіральнага:

а) эстэтычны аспект: сфера мастацтва – гэта ўзніклыя ў выніку творчых намаганняў людзей творы, прызначаныя для эстэтычнага ўспрыняцця. Эстэтычнае (у старажытнасці) – тое, што ўспрымаецца пачуццямі (зрокам і слыхам). Іншымі словамі, усё, што стваралася рамеснікамі (амфара, музычная арфа і інш.), мела утылітарна-практычнае прызначэнне, г.зн. стваралася для эксплуатацыі (амфара – для захоўвання і транспарціроўкі аліўкавага масла ці віна; арфа – каб на ёй ігралі і г.д.). Атрымліваецца, што прыгажосць і практыцызм для старажытных людзей аб’ядноўваліся ў адно. Паступова, да ХІХ ст., аформілася новае ўяўленне пра эстэтычнае, пад якім сталі разумець асаблівы род эмацыянальна-крытычнага засваення рэчаіснасці. Эстэтычная дзейнасць – гэта сузіранне адзінкавых прадметаў, якія разумеюцца як нешта закончанае і цэласнае. Як “спрацоўвае” закон эстэтычнай дзейнасці на прыктыцы? Прывядзем прыклад: уявіце, што вы знаходзіцеся ў карціннай галерэі і перад вамі – пяць карцін на сцяне. Каб зразумець, што на іх адлюстравана, вам неабходна ўглядзецца ў кожную паасобку, – так спрацоўвае закон адзінкавасці ўспрыняцця. Калі б вы прыйшлі ў майстэрню да мастака і пачалі ўспрымаць незакончаную карціну, зразумець яе сэнс не было б аніякай магчымасці, таму што карціна ўяўляе сабой толькі накід, – так спрацоўвае закон закончанасці ўспрымаемага. Нарэшце, успрыняцце кожнай з карцін па фізічных магчымасцях нашага арганізма адбываецца спачатку поўнасцю, а пасля “паглыбляецца” ў дэталі, – так працуе закон цэласнасці ўспрымаемага;

б) пазнавальны аспект: мастацтва пазнае свет праз сферу пачуццяў, эмацыянальнага, духоўнага і з дапамогай мастацкага вобраза. Аднак у якой ступені гэта пазнанне адэкватна самой рэчаіснасці? Мастацтва – не фатаграфаванне, а ўзнаўленне, мадэляванне рэчаіснасці з пэўнага пункту гледжання. У гэтым праяўляецца наступны,

в) светасузіральны аспект мастацкай творчасці (ці аспект аўтарскай суб’ектыўнасці): у творы рэчаіснасць змадэлявана не поўнасцю, не ўсе яе бакі, а толькі пэўны аспект, выбраны пэўныя падрабязнасці, дадзена канкрэтнае асвятленне, ацэнка мадэлюемага аўтарам, яго свядомасцю. І нават калі ў творы рэчаіснасць будзе змадэлявана абсалютна, на нашу думку, даставерна, “як у жыцці”, усё роўна трэба памятаць пра “крывізну люстэрка”, якое адлюстроўвае, напрыклад, ваш выгляд. У люстэрку вы бачыце не самі сябе, як вам падаецца, а толькі ваша адлюстраванне, таму што люстэрка – прадмет, зроблемы са шкла пэўнай таўшчыні. Метавіта таму яно валодае крывізной адлюстравання. У творы такой крывізной з’ўляецца свядомасць аўтара.

3). Мастацтва звязана з аксіялогіяй – вучэннем пра каштоўнасці. Каштоўнасць – гэта тое, што валодае пазітыўнай значнасцю. Яна можа быць рэальным прадметам ці метафізічным (уяўляемым). Вылучаюць:







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1308. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия