Прыстаўныя літары пішуцца
| Прыстаўныя літары не пішуцца
|
І
|
Перад збегам зычных, першы з якіх р,л,м: імжа, імгненне, іржа, ільдзіна і пад.
| а) Пасля прыставак на галосны і першай часткі складанага слова: памчаць, вокамгненна і пад.
б) Перад збегам зычных, які пачынаецца літарамі р,л, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: на лбе, нальдзіне і пад.
|
А
Пішацца ў словах аржаны, амшара (паралельна з іржаны, імшара).
|
В
|
У словах вока, востра, навокал і вытворных ад іх незалежна ад націску
| У словах одум, оканне, охаць, наогул.
|
Перад націскным [о]
–у пачатку слова: вопратка, вопыт;
–пасля прыставак ці першай часткі складанага слова: шматвопытны;
–у сярэдзіне некаторых слоў: Ларывон, Радзівон
| Перад пачатковымі [о], [у] ў словах іншамоўнага паходжання і ўласных назвах: універсітэт, опера, Омск, Уладзімір
|
Перад каранёвым націскным і ненаціскным [у] ў пачатку і сярэдзіне слова: вуха, вузел, павук
| Перад [у] прыставачным ці [у], які развіўся з [в]: ураджай, участак, унук, учора, улада
|
Г
1. У слове гэты і вытворных ад яго: гэтулькі, дагэтуль, гэтакі, гэны.
2. У некаторых выклічніках: гэй, гэ, га, го.
3. Перад галоснымі ў пачатку адзінкавых назоўнікаў іншамоўнага паходжання: Ганна, гісторыя
|
Практыкаванне 37.
· Запішыце словы ў адпаведнасці з прыведзенымі значэннямі.
· Сфармулюйце правіла, паводле якога пішуцца гэтыя словы.
· З запісанымі словамі складзіце тэкст.
1. Комплекснае спартыўнае збудаванне з футбольным полем, бегавымі дарожкамі, пляцоўкамі для спаборніцтваў і трэніровак, трыбунамі для гледачоў. 2. Пераможца ў спартыўных спаборніцтвах, гульнях на першынство, а таксама асоба або каманда, удастоеныя такога звання. 3. Спаборніцтва на званне чэмпіёна ў якім-небудзь відзе спорту або ў спартыўных гульнях. 4. Масавае спаборніцтва спартыўных каманд і таварыстваў па розных відах спорту. 5. Спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі. 6. Спецыяльна падабраны па колькасці, хімічным складзе, каларыйнасці і кулінарнай апрацоўцы рацыён харчавання. 7. Спартыўныя спаборніцтвы, дзе лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах. 8. Пэўны адрэзак гульнёвага часу ў хакеі. 9. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады. 10. Спартсмен ад 18 да 20 гадоў, які ўдзельнічае ў спаборніцтвах сваёй узроставай групы.
1. Скульптурная выява жанчыны, якая служыць апорай перакрыцця ў будынку. 2. Невялікая карціна або партрэт тонкай работы на паперы, метале, фарфоры ды інш. 3. Будынак для размяшчэння экспанатаў якой-небудзь выстаўкі. 4. Раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя адносіны і формы. 5. Адценне, ледзь прыкметнае адрозненне ў чым-небудзь – у гуках, колерах, меркаваннях і г. д. 6. Прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва. 7. Аднаколернае плоскаснае адлюстраванне прадмета на фоне іншага колеру. 8. Жаночае каштоўнае ўпрыгожанне ў выглядзе невялікай адкрытай кароны. 9. Кірунак у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівы паказ аб’ектыўнай рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. 10. Дасканалы, найлепшы ўзор.
1. Поўны паварот усяго цела на наску адной нагі. 2. Чалавек, які забяспечвае музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі або ігры на інструменце. 3. Смычковы музычны інструмент баса-тэнаровага рэгістра, якія мае форму вялікай скрынкі з чатырма струнамі. 4. Струнны ўдарна-клавішны музычны інструмент. 5. Сістэма клавішаў у музычных інструментах. 6. Ганаровая назва выдатнага кампазітара, музыканта або іншай творчай асобы. 7. Чалавек, які іграе на піяніна, раялі. 8. Вакальныя практыкаванні для развіцця слыху і навыкаў чытання нот. 9. Музычны твор або эпізод у оперы, араторыі і інш. для двух выканаўцаў з самастойнымі партыямі ў кожнага. 10. Род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з’яўляецца сцэнічнае дзеянне, ажыццёўленае акцёрамі перад гледачом.
Практыкаванне 38.
· Прачытайце тэкст.
· Вызначце тэму, праблему і ідэю тэксту. Дайце яму назву.
· Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс слоў.
· Знайдзіце тэрміны. Запішыце іх значэнне ў свае тэрміналагічныя слоўнікі.
Тэкст № 1. Найбольш знакамітымі і в...домымі спарт...ўнымі спаборніцтвамі, якія адначасова былі яшчэ фактычна і агульн...элінскім святам, у Старажытнай Грэцыі былі Алімпійскія гульні. Яны былі...першыню праведз...ны ў 776 г. да н. э. ў г. Алімпія на паўвостраве Пелапанес, і з таго часу адбываліся там адзін раз у 4 гады на працягу 5 дзён у канцы ч...рвеня – пачатку ліпеня. Менавіта па гэтых 4-гадовых цыклах – Алімп...дах – эліны вялі сваё л...тазлічэнне. На час прав...дзення Алімпійскіх гульняў заключаўся так званы «св...шч...нны мір» і спыняліся ба...выя дзеянні. Да ўдзелу ў гульнях дапускаліся толькі свабодныя грэкі, якія прадстаўлялі ўсе грэч...скія гарады-дзяржавы. У праграму былі ўключаны розныя віды спорт...: пентатлон (п...цібор’е, якое ўключала бег, барацьбу, кіданне дыску і кап’я, скачкі ў даўжыню), бег розных тыпаў, барацьбу, кулачны бой, конныя спаборніцтвы (на калясніцах). Пазней быў уведзены «панкратый» – св...еасаблівае спалучэнне барацьбы і кулачнага бою, у якім дазвалялася прымяненне любых пры...маў, акрамя свядомых удараў у вочы суперніка. Пераможца гэтых гульняў – алімп...нік – меў в...лікую пашану і сац...льныя прыв...леі (вызваленне ад падаткаў, пажыццёвая пенсія, лепшыя месцы ў т...атры і на святах), у яго гонар складаліся гімны. Тройчы чэмп...н Алімпійскіх гульняў замаўляў у знакамітага скульптара сваю статую, якую ставілі ў свяшчэнным гаі каля галоўнай святыні горада Алімпія і ўсёй Грэцыі – храма Зеўса. (Э. Дубянецкі.)
Тэкст № 2. Помнік народнага др...ўлянага дойлідства Успенская ц...рква ў Кашэвічах узведз...на ў 1642 годзе. Сціплы в...сковы храм ілюструе сабой самабытны тып культавай пабудовы, характэрны для б...ларускага і...краінскага Палесся XVII–XVIII стагоддзяў. Размешчаныя на адзінай падоўжанай восі тры зрубы накрыты р...знавялікімі шатровымі дахамі. У ярусным сілу...це будынка пануе цыбульчаты купал ц...нтральнага куб...падобнага аб’ёму, узняты на высокі двух’ярусны гранёны барабан. Маленькія макаўкі на зграбных шыйках кар...нуюць шатры званіцы і п...цісценнай апсіды. Такое пластычнае завяршэнне храма кантрастуе з простымі ге...метрычнымі аб’ёмамі будынка, якія нагадваюць сваёй лаканічнасцю і н...мудрагелістасцю с...лянскія хаты з невялікімі акенцамі. Адсутнасць пышнага д...кору не пазбаўляе помнік архіт...ктурнай эст...тычнасці, што дасягаецца лаканічнай, але прасторава развітай і прапарц...нальна дасканалай кампазіцыяй. Прыхаджан уражвае і інт...р’ер малельнай залы, дынамічна расчыненай у высокі барабан, з мін...цюрных акенцаў якога струменіцца св...тло, і аддзеланае з...лачоным ік...настасам та...мнічае памяшканне святая святых царквы – алтар. Пры ўваходзе навісаюць палаці пеўчых – хоры, на якія вядзе амаль н...прыкметная бакавая лесвіца. Мастацтва народных ц...сляроў выявілася тут у стварэнні складанай канструкцыі спалучэння в...сьміграннага барабана з квадратным зрубам пры дапамозе нахіленых граняў, якія называюцца в...тразямі – старажытны праём, які зыходзіць з самых вытокаў хрысц...нскага дойлідства. (А. Кулагін.)
Тэкст № 3. У ХІІ ст. у Гродне ўзводзіцца в...домая Каложская (Барысаглебская) царква. Шматлікія даследаванні ХІХ–ХХ ст. дазваляюць мець даволі грунтоўныя м...ркаванні пра яе архіт...ктуру. Гэтаму спрыяе і даволі добрая захаванасць большай часткі сцен.
П...ракрыцці, дах і купалы страч...ны. Царква была ўзведз...на на падмурку з валуноў, укладзеных і перасыпаных жвірам. Сцены – з р...знапамерных валуноў, плінфы, з прымессю ма...лікавых плітак (д...каратыўныя крыжы), г...ласнікоў, на цамяначным растворы з дабаўленнем здробненых саломы і вугалю. Падлога ХІІ ст. была выкладзена з квадратных і тр...хвугольных ма...лікавых плітак. У галоўнай апсідзе выяўлены фігурныя каляровыя палавыя пліткі. Унутраныя апорныя слупы мелі круглае с...чэнне – з’ява...нікальная для сакральнага дойлідства Беларусі ХІІ ст. База слупоў мела квадратную форму і вышыню ў тры рады плінфы. Узровень падлогі супадаў з верхняй меткай без слупоў. Падчас раскопак у сярэдзіне 80-х гг. былі выяўлены фрагменты фр...скавага роспісу.
Рэшткі ц...рквы ХІІ ст. былі выяўлены ў 30-я гг. на т...рыторыі Верхняга замка, побач з руінамі, кваліфікаванымі як княжацкі церам. Ад царквы захаваліся фрагменты толькі заходняй і паўднёвай сцен. (А. Лакотка.)
· Прачытайце вершы У. Караткевіча і Л. Геніюш. Параўнайце падыходы да апісання Каложскай царквы. Напішыце заметку для газеты пра Каложу.
Стаіць моўчкі Каложа ў шэры дождж, ў белы снег,
Храм над Нёманам Божы, наш дваццаты век,
Хвалі бераг падмылі, кусок грунту апаў,
Усё ж анёл на крыллях нам яе затрымаў.
Устаяла праз войны светлай з’явай ў вяках
І нашчадкам дастойна наш паказвае шлях,
Каб святое цанілі, што наш продак збярог,
Каб ў жыцці не змылілі з верных, родных дарог!
(Л. Геніюш.)
Каложа, туга мая светлая!..
Ў чорны Нёман па чорным шкле
Сіняй кропляй упадзе ракета,
Быцца зорка ў ціхі Бетлем.
У вокны цёмныя заглядае,
Ззяннем бледным шукае кутка,
Дзе хваіна ў грубцы страляе,
Дзе ў жанчыны дзіцё на руках.
Глянь, абраная. Гэта не ў Нёман,
Не ў цямноцце, не ў сон, не ў драму –
Трохі ў зелень, як пер’е качынае,
Трохі ў бэз і трохі ў гранат,
Уся – крышталь невыказна сіні,
Ўся – як край наш, як сон, як вясна.
Ўскінь далоні тонкія ўгору,
Сыну неба акрэслі шлях,
| У веліч падае зорка бяздомная,
Ў снег і ў сэрца сыну твайму.
І ў няпэўным хвілінным блакіце,
Ўся адзіная, ўся са святла,
З небам, з Нёмнам, з зямлёю злітая,
З сэрцам нашым – Каложа ўрасла. Каб навекі адбіліся зоры
У тваіх і дзіцячых вачах,
Каб ніколі перуны чужынныя
Не асмеліліся скасіць
Ні цябе, ні Каложы, дзяўчыны
З ніў і пушчаў Беларусі.
І калі ўзнясе вас над светам –
Прыгадайце ў вечным святле,
Як самотная зорка – ракета
Ціха падае ў цёмны Бетлем.
(У. Караткевіч.)
|