Вымаўленне зычных
Вымаўленне зычных гукаў, як і галосных, падпарадкавана адпаведным нормам (правілам), якія з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца літаратурнай мовай. У беларускай мове асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на вымаўленне некаторых зычных. У прыватнасці:
Гукі
| Вымаўленне
| Прыклады
| [г]
| Вымаўляецца фрыкатыўна, працяжна. На канцы слова і перад глухімі аглушаецца ў [х]
| гарох [γ], луг [х], лёгка [хк]
| [г΄]
| Вымаўляецца толькі ў некаторых запазычаных словах
| гузік [г΄], ганак [г΄]
| [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц]
| У беларускім літаратурным вымаўленні заўсёды цвёрдыя
| жук, джэм, грыбы, чорны і пад.
| [дж], [дз’], [дз]
| Вымаўляюцца як адзін злітны непадзельны гук. Афрыкаты [дж], [дз’], [дз] на канцы слоў і перад глухімі аглушаюцца адпаведна ў [ч], [ц’], [ц]
| джала [дж], дзівак [дз’], дзынкаць [дз], каледж [ч], ксёндз [ц], рэдзька [ц’] і пад.
| Падоўжаныя (падвоеныя) [ ], [ ], [ ], [ ] ды інш.
| Вымаўляюцца як адзін доўгі гук
| узбярэжжа [ж], узвышша [ш], ламачча [ч], ванна [н], рассыпаць [с] і пад.
| Для беларускай мовы характэрна асіміляцыя гукаў пры спалучэнні зычных. Асіміляцыя – узаемадзеянне сумежных гукаў, пры якім адзін з іх становіцца падобным да другога ў акустычных і артыкуляцыйных адносінах. Адрозніваюць наступныя тыпы асіміляцыі:
Асіміляцыя паводле мяккасці
| Свісцячыя [з], [с] змякчаюцца перад мяккімі зычнымі: [с’п’]еў, [з’м’]eна, [з’в’]eрху. Змякчэнне не адбываецца перад [г’], [к’], [х’]: скінуць, схіліць, згінаць. У некаторых выпадках у сярэдзіне слова перад губнымі[в’], [м’] гукі [з] і [с] застаюцца цвёрдымі: пры феадалізме і пад.
Зычныя [д], [т] перад мяккімі [в’], [м’] вымаўляюцца адпаведна як [дз’], [ц’]: [дз’в’]еры, абе[дз’в’]е, Ма[ц’в’]ей ды інш.
| Асіміляцыя паводле глухасці
| Звонкія зычныя аглушаюцца ў сярэдзіне слова перад глухімі: лёгенькі – лё[х]ка, бяроза – бяро[с]ка, ягада – яга[т]ка і г. д.
| Асіміляцыя паводле звонкасці
| Глухія зычныя азванчаюцца перад звонкімі: прасіць – про[з]ьба, лічыць – лі[дж]ба і г. д.
| Асіміляцыя паводле месца і спосабу ўтварэння
| Cвісцячыя зычныя прыпадабняюцца да наступных шыпячых: [ ]ытак (сшытак), [ ]аць (зжаць), ад’я[ждж]аць (ад’язджаць), перапі[шч]ык (перапісчык), пераво[шч]ык (перавозчык), му[шч]ына (мужчына).
Шыпячыя прыпадабняюцца да наступных свісцячых: на рэ[ ]ы (на рэчцы), на до[сц]ы (на дошцы), сустракае[ ]я (сустракаешся).
|
Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...
|
Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...
|
Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...
|
Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...
|
Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...
Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и регистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...
Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...
|
Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей
Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...
ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...
МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...
|
|