Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары
Практыкаванне 43. · Прачытайце тэкст. Зрабіце яго стылістычны аналіз па наступным плане: 1) сітуацыя маўлення, 2) асноўныя стылёвыя рысы, 3) моўныя сродкі, з дапамогай якіх гэтыя стылёвыя рысы рэалізуюцца ў тэксце. · Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі. Сфармулюйце правілы, падбярыце яшчэ па тры ўласныя прыклады на кожнае правіла. · Знайдзіце ў тэксце адназначныя і мнагазначныя словы, праверце па тлумачальным слоўніку. Тэкст № 1. Табе, канечне, даводзілася чуць, што радзіма ха...ея – Канада. Сапраўды, першы афіцыйны хакейны ма...ч а...быўся ў 1879 г. у «Краіне кляновага ліста» (кляновы ліст выяўлены на кана...кім дзяржаўным сцягу). Але ж і ў таго першапачатковага ха...ея былі вытокі. Гульні, якія нагадвалі хакей, існавалі са старажытных часоў. Такую гульню ведалі ў Кітаі яшчэ чатыры з паловай тысячы гадоў наза.... Хакейнымі паядынкамі захапляліся і старажытныя ін...ейцы. Све...чаннем гэтаму з...яўляюцца фрэскі, якія экспануюцца ў Нацыянальным антрапалагічным музеі Мехіка. На іх выяўлены спар...смены, якія гуляюць у невялікі шар сагнутымі палкамі. Падобная ж карціна – і на барэльефах знакамітай сцяны Фемістокла ў Афінах, на радзіме Алімпійскіх гульняў. Некаторыя крыніцы с...вярджаюць, што нара...энне хакея з шайбай звязана з жы...ём ін...ейцаў крайняй поўначы Амерыкі, якія спаборнічалі на лё...е вадаёмаў у гульні з клюшкамі. А...крывальнікі Новага Свету называлі яе «айсрэкет». У аналагічныя ж гульні ў Еўропе гулялі ўжо ў ХVІ ст. Галан...цы, напрыклад, лічаць, што менавіта іх краіна з’яўляецца радзімай хакея. Яны спасылаюцца на гравюру аднаго са сваіх суайчыннікаў, што захавала ў пачатку ХVІІІ ст. раскошна апранутага вяльможу, які стаіць на каньках з клюшкай у руках. Чым, маўляў, не хакеіст? Напэўна, гэты пан вырашыў насыціць папулярны ў тыя часы ў Галандыі гольф яшчэ больш вострымі ўражаннямі і вы...шаў на лё..., захапіўшы і клюшку для гольфа. Калі ж звярнуцца да моваведаў, то яны паведамяць, што слова «хакей» – францу...скага паходжання. «Хокэ» – так на францу...скай мове гучыць назва посаха пастухоў з загнутай ручкай. Можа быць, і сапраўды першы хакейны паядынак правялі францу...скія пастухі? Бачыш, як лё...ка заблытацца ў пошуках заснавальнікаў любімай гульні. (А. Ісаеў.)
Тэкст № 2. Наперакор лю...скім перакана...ям аб яго...дольнасцях Барыс ведаў, што мастака з яго не вы...дзе ніколі. Але канчаткова ўпэ...ні...ся ў гэтым ён, відаць, по...на, тады, калі ўжо ўся шчырая душа яго была без рэшты захоплена вялікай сілай мастацтва, і хлопец ужо не мог існаваць без яго. Незразумелым болем замілавання душылі яго слёзы перад босымі нагамі «Блуднага сына», немы крык гневу і жаху заўжды рваўся з горла пера... катастрофай Пампеі, хлопцу хацелася маліцца на «Джаконду», бя...конца ра...глядваць незвычайныя твары, позы, адзенне славутай іванаўскай «Месіі», буйная сарамяжная радасць жы...я ахоплівала яго ля палотнаў Рубенса. І ён, не стаўшы мастаком, усё ж...вязаў сваё жыццё з мастацтвам. Падро...шы, вучыўся, чытаў, думаў, даследаваў сам і ў дваццаць пяць год абараніў дысертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаўства. Бліжэй за ўсіх у гэтую пару яму стаў Іванаў з яго бе...кары...най самаа...данай душой, згарэўшай у шматгадовых пошуках вышэйшага сэнсу жыцця, з яго фанатычнай прыхільнасцю да мудрасці і праўды. Фішар схіляўся перад яго «Месіяй», любаваўся паветранай тонкасцю яго італьянскіх пейзажаў, але асабліва захапілі яго біблейскія эскізы мастака. Ён знайшоў у іх куды болей, чым спадзяваўся,– Іванава, цудоўнага майстра-графіка, і Іванава-філосафа, нястомнага шукальніка вечнага. Яго «Вірсавія» здавалася Фішару нечуваным гімнам жыццю, з...нітам акварэльнага майстэрства – шэдэўрам генія, які стварае, не падазраючы пра веліч свайго тварэння. Маста...тва здаўна і назаўжды зачаравала яго істоту, напоўніла дух неадольнай прагай цудоўнага. Пасля дысертацыі ён шэра... год даследаваў Італьянскае Адраджэнне, напісаў манаграфію пра Мікелан...ала. Бязмерная веліч захапляючага і высокага а...крывалася яму ў кожным з вялікіх дзеячоў мінулага, і ён шкадаваў, што так хутка ішоў час і так коратка жыццё чалавека. (В. Быкаў.) Тэкст № 3. Адметная асаблівасць ік...напісу ХVІІ стаго...я – пранікненне ў яго жанравых элементаў, апавядальнасці. Гэтая якасць фармавалася пад бя...спрэчным уплывам стылю барок...а, дзякуючы якому ў абра... прыходзіць шматсюжэтнасць, этнаграфізм, натуральнасць чалавечых перажыванняў,...остра схопленыя і перададзеныя жы...цёвыя сітуацыі. Іх аб...ядноўваюць экспрэсіўная, не пазбаўленая патэтыкі трактоўка, цяга да манументальнасці. Найбольш відавочна названыя рысы белару...кага іканапісу выявіліся ў малары...кіх абразах «Праабражэнне» (1848), «Пакровы» (1649), «Успенне» (1650), якія, калі меркаваць па аднатыпных пластычных прыёмах, ці паходзяць з адной майстэрні, ці былі выкананы адным мастаком. Да гэтых работ далучаецца першы ў гісторыі белару...кага ік...напісу па...пісаны твор – «Нара...энне Маці Божай» (1649) Пятра Яўсеевіча з Галынца. Не абмінаючы ніводнага з патрабаванняў канону, мастак будуе сцэну нара...эння Божай Маці як жанравую. У ёй шмат каларытных і запамінальных дэталяў, этнаграфічна дакладных і выразных. Жывапісец разгортвае падзеі ў рэальнай прасторы. Ад умоўнасці выяваў ХVІ стаго...я захаваўся, нібы водгук, кавалачак арнаментаванага фону. Ён асацыюецца з прасторай, якая відаць за акном. Таму ў кутку змешчаны р...альны архітэктурны пейза.... З сярэдзіны ХVІІ стаго...я на тэ...ыторыі Беларусі выразна акрэсліваецца некалькі жывапісных школ, звязаных з Магілёўшчынай, Брэс...кім Палессем, Гродзеншчынай, заходнімі раёнамі Віцебшчыны. Кожная з іх мае свае асаблівасці, вытокі якіх – у характары грама...ска-палітычнага, эканамічнага і канфе...сійнага разві...ця гэтых тэ...рыторый. Так, Магілёўскай школе ўласцівы лінейна-графічны стыль, дэкаратыўнасць, пільная...вага да побытавых дэталяў. Для манеры пале...кіх мастакоў характэрныя вытанчанасць і дакладнасць малюнка, мажорная каларыстычная гама, павышаная экспрэсіўнасць, абстрактнасць вобразнага ладу. Жывапіс Гродзеншчыны вызначаецца а...чувальным уплывам заходнееўрапейскага мастацтва, што выявілася ў пашырэнні алейнай тэхнікі, у актыўным засваенні прыёмаў алтарнага манерна-вытанчанага пісьма. (Паводле Б. Лазукі.) Практыкаванне 44. · Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце іх правапіс. Складзіце з імі красворд. 1) судья, 2) бильярд, 3) здоровье, 4) копьё, 5) пятиборье, 6) ходьба, 7) жеребьевка, 8) барьер, 9) кроль, 10) борьба, 11) сальто, 12) пенальти, 13) пьедестал, 14) альпинист, 15) медаль, 16) стрельба, 17) плавание, 18) кольца, 19) подъем, 20) конькобежец. 1) акварель, 2) барельеф, 3) роспись, 4) живопись, 5) интерьер, 1) клеть, 2) павильон, 3) пьеса, 4) иконопись, 5) созвездие, Практыкаванне 45. · Прачытайце тэкст. · Падзяліце яго на абзацы. · Растлумачце правапіс вялікай літары. · Выпішыце выдзеленыя словы. Сфармулюйце правілы, паводле якіх яны напісаны. Тэкст № 1. Знакамітая спартсменка Яўгенія Пáўліна – у новай ролі. Абаяльная і грацыёзная Жэня, якая яшчэ зусім нядаўна была студэнткай, сёння – мастацкі кіраўнік Тэатра гімнастыкі. Майстар спорту міжнароднага класа па мастацкай гімнастыцы, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1996 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1997 і 1999 гадоў, член нацыянальнай зборнай каманды рэспублікі Яўгенія Пáўліна добра вядомая ў нашай краіне і за мяжой. Яшчэ ў сакавіку мінулага года ў адным з фізкультурна-спартыўных выпускаў праграмы «Стадыён» паведамлялася, што ў спаборніцтвах на Кубак Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы перамогу ў абсалютным першынстве атрымала заслужаны майстар спорту Яўгенія Пáўліна. І вось нядаўна вядомая беларуская гімнастка стварыла унікальны, першы ў свеце Тэатр гімнастыкі. У яго першай праграме было больш паказальных выступленняў, чым спорту. Артысты сканцэнтравалі свае намаганні на паказе пераходу ад чыстага спорту да тэатра. У пастаноўцы спектакля ўдзельнічалі вядомыя спецыялісты Наталля Сцяпанава і Кацярына Кацельная з Германіі. Ёсць у праграме і сольны нумар Я. Пáўлінай «Кармэн». Група тэатра складаецца з дванаццаці чалавек. На падмосткі канцэртнай залы «Мінск» поруч з Я. Паўлінай выйшлі яе сяброўкі па нацыянальнай камандзе «мастачак». Стварыць такі тэатр, як зазначыла сама Жэня, яе даўняя мара. Паколькі спартыўная кар’ера гімнастак кароткая, хацелася б, каб нашы вядомыя спартсменкі, якія пакінулі вялікі спорт, знайшлі сабе нішу ў гэтым жыцці, працягвалі і далей радаваць сваіх прыхільнікаў. І гэтая мара стала цяпер ажыццяўляцца. (П. Яравы.) · Чаму ў тэксце слова мастачкі ўзятае ў двукоссе? Тэкст № 2. Копія крыжа Ефрасінні Полацкай, зробленая брэсцкім мастаком Мікалаем Кузьмічом, перададзена Беларускай Праваслаўнай Царкве. Урачыстая цырымонія перадачы адбылася 24 жніўня ў Свята-Сімяонаўскім кафедральным саборы Брэста. Пяць гадоў спатрэбілася Мікалаю Кузьмічу, каб узнавіць вядомы крыж, выраблены ў ХІІ стагоддзі майстарм з Полацка Лазарам Богшам. Паводле слоў мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі карпатлівая праца брэсцкага мастака была сапраўдным подзвігам. Мікалаю Кузьмічу давялося па крупінках, метадам проб і памылак нанава спасцігаць страчаную на Русі яшчэ ў чатырнаццатым стагоддзі вельмі складаную тэхніку перагародчатай эмалі, што з’яўляецца беспрэцэдэнтным выпадкам нават у сусветнай практыцы. Аснову крыжа складае кіпарысавае дрэва, прывезенае з Іерусаліма і асвячонае на Гробе Гасподнім. Яго пакрываюць пазалочаныя і залатыя пласціны, упрыгожаныя выдатнымі эмалямі, каштоўнымі камянямі, горным хрусталём. Каля паўтысячы жэмчугаў абрамляюць верхнюю частку. З абодвух бакоў крыжа ўзноўлены дваццаць эмалевых мініяцюр з выявамі святых, архангелаў і апосталаў. У пяці падпісаных гнёздах знаходзяцца кроплі крыві Хрыстовай, часцінка дрэва жыватворчага Крыжа Гасподняга, кавалачак каменя ад Гроба Багародзіцы і часцінка мошчаў святых, закладзеных у крыж па асобым царкоўным звычаі. Паводле старадаўняга падання, жыватворчы крыж прападобнай Ефрасінні Полацкай, згублены ў Магілёве ў гады апошняй вайны, дапамагаў хворым і ўсім, хто прыходзіў яму пакланіцца. Цяпер жа богаўгоднае тварэнне брэсцкага майстра Мікалая Кузьміча, якое, паводле прызнання многіх вядучых вучоных, з’яўляецца не проста копіяй, а перш за ўсё цудоўнай аўтарскай работай, перададзена царкве і будзе служыць усім вернікам. (І. Кукса.) Тэкст № 3. На Беларусі першыя музеі з’явіліся ў ХІХ стагоддзі. У 30–40-х гг. на плошчы Свабоды ў Мінску быў папулярны «габінэт» М. Гаўсмана. Яго гаспадар збіраў матэрыялы па археалогіі, прадметы побыту беларусаў, творы мастацтва. Напрыканцы стагоддзя беларускі гісторык-археолаг Г. Татур стварыў у Мінску багаты прыватны Музей беларускай матэрыяльнай культуры. Бібліятэка рукапісаў і старадрукаў па гісторыі Беларусі мела каля 6,5 тыс. тамоў, у тым ліку і «Біблію» Ф. Скарыны. Вучнем і паслядоўнікам Г. Татура быў І. Луцкевіч. Менавіта ён на працягу 1910–1914 гадоў заснаваў беларускі музей у Вільні са сваіх уласных калекцый. У 1908 годзе ствараецца Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны музей. На чале яго стаяў гісторык А. Снітка. Гарадскі музей Мінска сваім з’яўленнем абавязаны Таварыству аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі, якое ўзнікла ў 1912 годзе. Аснову экспазіцыі склалі дары сяброў таварыства, мясцовай інтэлігенцыі. Праіснаваў музей да 1915 года. Пазней частка экспанатаў была перададзена абласному музею, які адкрыўся ў студзені 1919 года. Праз 3 гады яго перайменавалі ў Беларускі дзяржаўны музей з філіяламі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве. Потым адзін за другім ствараюцца іншыя музеі – Дом-музей І з’езда РСДРП, сельскагаспадарчы пры Цэнтральным доме селяніна, Музей працы пры Інстытуце сацыяльнай гігіены, Музей рэвалюцыі, Цэнтральны педагагічны музей, Дзяржаўная карцінная галерэя. На пачатку 1940 года ў рэспубліцы было 26 дзяржаўных музеяў. Усе яны знішчаны ў час другой сусветнай вайны. Цяпер на Беларусі працуе каля 90 музеяў, асноўныя з іх – у Мінску. Практыкаванне 46. · Паводле характарыстыкі, змешчанай ніжэй, назавіце імёны і прозвішчы славутых людзей. Запішыце іх, правапіс растлумачце. Падрыхтуйце вуснае выказванне пра аднаго з іх. 1. Заснавальнік сучаснага алімпійскага руху. 2. Знакаміты нямецкі футбаліст і трэнер, чэмпіён свету 1974 года. 3. Іспанскі граф, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў узначальваў Міжнародны алімпійскі камітэт. 4. Навержскі біятланіст, трохкратны алімпійскі чэмпіён Солт-Лейк-Сіці. 5. Эфіопскі стаер, алімпійскі чэмпіён у бегу на 10 000 м. 6. Легендарны амерыканскі баксёр, які ў часы «халоднай вайны» наведаў СССР. 7. Легендарны бразільскі футбаліст, трохкратны чэмпіён свету. 8. Канадскі хакеіст, які, гуляючы ў НХЛ, устанавіў некалькі яе рэкордаў: па колькасці закінутых шайб, па колькасці перамог у Кубку Стэнлі. 9. Шведская сяміборка, алімпійская чэмпіёнка Афін. 10. Амерыканскі плывец, шасцікратны алімпійскі чэмпіён. 1. Французскі архітэктар, якога называюць бацькам сучаснага горада, геніем архітэктурнай арганізацыі прасторы. 2. Мастак і скульптар, які распісаў скляпенне Сіксцінскай капелы ў Ватыканскім палацы. 3. Галандскі жывапісец, з якім звязана ўзнікненне ў еўрапейскім жывапісе псіхалагізму. 4. Выдатны іспанскі жывапісец і гравёр, аўтар графічнай серыі «Жахі вайны». 5. Геній эпохі Адраджэння, мастак, скульптар, матэматык, архітэктар, астраном, інжынер-механік. 6. Нямецкі графік і жывапісец эпохі Адраджэння, аўтар серыі гравюр «Апакаліпсіс». 7. Беларускі жывапісец-пейзажыст, прадаўжальнік лірычнага пейзажу ХІХ ст. 8. Галандскі мастак, прадстаўнік постімпрэсіянізму. 9. Рускі мастак, прадстаўнік сімвалізму, аўтар карцін «Дэман», «Царэўна-лебедзь». 10. Французскі мастак іспанскага паходжання, адзін з пачынальнікаў кубізму. 1. Італьянскі кампазітар, аўтар опер «Дон Карлас», «Травіята», «Атэла» ды інш. 2. Знакаміты італьянскі тэнар сучаснасці. 3. Італьянскі паэт, стваральнік літаратурнай італьянскай мовы, аўтар паэмы «Боская камедыя». 4. Італьянскі пісьменнік, пачынальнік італьянскай прозы, аўтар «Дэкамерона». 5. Іспанскі пісьменнік, аўтар рамана «Дон Кіхот Ламанчскі». 6. Рускі кампазітар, аўтар казачных опер «Садко», «Снягурка». 7. Нямецкі кампазітар, аўтар «Апасіянаты». 8. Французскі кампазітар, родапачынальнік аперэты. 9. Італьянскі жывапісец, прадстаўнік Ранняга Адраджэння, аўтар твораў «Вясна», «Нараджэнне Венеры». 10. Грэчаскі эпічны паэт, «вялікі сляпец» Старажытнай Грэцыі. Тэст «Арфаграфія» 1. Адзначце, у якіх словах пішацца а: 1) майст_р, 2) р_форма, 3) ш_дэўр, 4) р_монт, 5) с_кратар. 2. Адзначце, у якіх словах пішацца э: 1) кам’ют_р, 2) хар_ктарыстыка 3) р_спубліка, 4) ш_сцьсот, 5) с_крэт. 3. Адзначце словы, у якіх пішацца е: 1) кал_ктыў, 2) с_местр, 3) бо_зь, 4) п_сняры, 5) мес_ц. 4. Адзначце словы, у якіх пішацца я: 1) с_кунда, 2) дроб_зь, 3) пам_ць, 4) с_мнаццаць, 5) кал_ндар. 5. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф: 1) сям_я, 2) з_езд, 3) павіл_ён, 4) вераб_іны, 5) здароў_е. 6. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак: 1) інтэрв_ю, 2) міл_ярд, 3) Кас_ян, 4) п_едэстал, 5) парц_ера. 7. Адзначце словы, у якіх пішацца ў: 1) а_дыторыя, 2) ва _ніверсітэце, 3) бакала_р, 4) паза_рочны, 5) прэзіды_м. 8. Адзначце словы, у якіх пішацца дз: 1) по_віг, 2) мело_(ы,і)я, 3) лі_(э,е)р, 4) гвар_(е,э) ец, 5) ле_ьве. 9. Адзначце словы, у якіх пішацца т: 1) э_(ю,у)д, 2) с_вярджаць, 3) _(е,э)ма, 4) ак_(ё,о)р, 5) аўтары_(е,э)т. 10. Адзначце словы, у якіх пішацца ы: 1) д_станцыя, 2) р_партаж, 3) канц_лярыя, 4) р_корд, 5) кр_шыць. 11. Адзначце словы, у якіх пішацца і: 1) за_кнуцца, 2) пед_нстытут, 3) пера_маць, 4) без_менны, 5) контр_гра. 12. Адзначце словы, у якіх пішацца й: 1) аб_сці, 2) пера_менаваць, 3) аб_лгаць, 4) не_маверны, 5) раз_граць. 13. Адзначце словы, у якіх пішацца о: 1) м_вазнавец, 2) ф_таграфія, 3) ст_гадовы, 4) м_такрос, 5) р_ўназначны. 14. Адзначце словы, у якіх пішацца а: 1) д_ўгавечны, 2) д_бразычлівы, 3) в_семсот, 4) п_ліглот, 5) в_льнадумец. 15. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара: 1) праграм_а, 2) мец_а-сапрана, 3) рас_казаць, 4) дзесяц_ю, 5) тэр_ыторыя.
|