Вымаўленне некаторых спалучэнняў зычных
Пры вымаўленні некаторых спалучэнняў зычных у беларускай мове неабходна кіравацца наступнымі рэкамендацыямі:
Практыкаванне 29. · Запішыце словы ў адпаведнасці з правіламі арфаграфіі. Выкарыстоўваючы гэтыя словы ў якасці ключавых, складзіце тэкст. [грамацтва], [з’б’эрахчы], [займайэс’с’а], [спаччына], [дас’л’эччык], [барадз’б’іт], [н’асв’іск’і], [л’охк’і], [згатка], [дыйалох]. Практыкаванне 30. · Прачытайце скорагаворкі: спачатку па складах, потым не спыняючыся, а затым – бегла. Сачыце за выразнасцю вымаўлення, імкніцеся перадаць сэнс скорагаворкі. ° Пад пятым пяньком папаў Паўка пяткай па апеньках. ° Да арла паляцела цяцера і папала цяцера арлу на вячэру. ° Паддзямідзіў Кузьма Дзяміда, падкузьміў Дзямід Кузьму. ° Гарошку хваліў і поп, і Ярошка, і я трошкі. Хвалілі патрохі, патрошку, ды перахвалілі Гарошку. ° Шчодры чалавек шчыра радуецца і чужому шчасцю. ° Трыццаць тры дрывасекі дроў трыццаць тры дрывотні надрывасечылі. ° Ткач ткаў хустку на таку, хукаў на руку. ° Лаўрэн на рэчцы лавіў рыбу, Ларыса варыла рыбу з лаўровым лістом. ° Падарыў Панкрат Карпу паркаль і шкарпэткі, паркаль пакралі, шкарпэткі парвалі. ° Ларыса рабіла лабараторныя работы ў лабараторыі. ° Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух. ° Патапка пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі. ° Адна сарока – адна марока, сорак сарок – сорак марок. ° Дзятлы дзюбамі дзяўбалі дзеравіну. ° Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню кнутом. ° Уцякай, цецеручыха, з цецеручанятамі. ° Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш. ° Любіць Валодзя валаводы валаводзіць. ° Ашчаджаўся, ашчаджаўся, хлеб з’еў, а квас астаўся. ° Ледзь залез, залезшы, злезь. ° Паша Сашу пашыла папаху, Саша Пашы пашыў шапку. ° Чэсь калоду чэша, Чэся цеста месіць. ° Шэсць мышанят у шалашы шамацяць. ° Кроп у страве, страва на траве, трава на дварэ, дровы на дрывотні. ° На каптуры каптур, пад каптуром каптур – каптур пад каптур, каптур на каптур. ° Пад полкай каўпак, пад каўпаком палка, каўпакі на па́лках, па́лкі ў палка́х. ° Патап пакапаў – бык патаптаў. Практыкаванне 31. · Прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную ідэю, дайце яму назву. · Выпішыце з яго дзесяць слоў з адметнымі асаблівасцямі беларускай фанетыкі. · Знайдзіце словы з асіміляцыяй зычных, размяркуйце іх па групах 1) асіміляцыя па мяккасці, 2) па звонкасці, 3) па глухасці, 4) асіміляцыя шыпячых да свісцячых, 5) асіміляцыя свісцячых да шыпячых. · Вызначце, адназначнае ці мнагазначнае слова выдзелена ў тэксце, пры неабходнасці карыстайцеся тлумачальным слоўнікам. Да якой тэрміналогіі адносіцца гэтае слова. Знайдзіце яшчэ пяць тэрмінаў з гэтай тэрмінасістэмы. Запішыце іх значэнне ў свой тэрміналагічны слоўнік.
Шахматы прываблівалі перш за ўсё творчым характарам, магчымасцю спалучэння фізічнага адпачынку з актыўнай разумовай дзейнасцю, спартыўным азартам змагання і перыпетыямі вострай захапляльнай барацьбы. (С. Цярохін.) Для даведкі: Слова шахматы паходзіць ад персідскага šāh mat ‘шах памёр’.
Уладзімір Тоўсцік змяніўся. Вырас духоўна. І таму – узняўся на новую прыступку, вырас як мастак. І вырас – не з чужой, невядома чаму аблюбаванай раптам глебы, на што той-сёй адкрыта ці з-за вугла наракае, а з перадуманага, перажытага, напрацаванага за гэтыя гады ім самім. Калі застаешся з яго палотнамі сам-насам, калі павольна, крок за крокам, адольваеш шлях, пройдзены за гэты час ім, мастаком, балюча і радасна адначасова адчуваеш, што гэта і твой шлях, бо і ты належыш чалавецтву, бо і ты нічым іншым і не жывеш, апроч як сваімі беднымі, цудоўнымі, усемагутнымі пачуццямі. А тое, што нерв кожнага твора Уладзіміра праходзіць там, дзе жыццёвыя будзённыя сітуацыі і фігуры як бы пераносяцца з жыццёвага плана ў вечнае вымярэнне, толькі сцвярджае старую, вядомую ісціну: мастацтва – вечны рэванш чалавека. Рэванш за хуткаплыннасць жыцця, за ўсе жыццёвыя ўпушчэнні і страты. (Паводле Л.Салодкінай.)
Практыкаванне 32. · Прачытайце тэкст, захоўваючы асаблівасці вымаўлення галосных і зычных гукаў. · Вызначце стыль тэксту, абгрунтуйце свой вывад. · Выпішыце дзесяць слоў, у якіх адрозніваюцца вымаўленне і правапіс. · Знайдзіце па адным слове на кожную літару алфавіта, запішыце іх у алфавітным парадку. Раскажыце, на якія літары алфавіта вы не сустрэлі слоў, растлумачце чаму.
Гульня ў «ялавога», «кругавога», нават у звычайныя «цуркі» – гэта ўсё гульні ў перамогу. Перамагае спрытнейшы, хітрэйшы, разумнейшы. Вася найбольш любіць гуляць у «кругавога». Пасярэдзіне пылкай вуліцы вымалёўваецца вялікі круг. Унутры круга – адна каманда, наўзбоч – другая. Мяч у каго-небудзь з хлопцаў, якія ходзяць па-за кругам. Важна пацэліць мячом у таго, хто ўнутры круга, і паспець разбегчыся. Васю рэдка давяраюць мяч, але калі давяраюць, то ён стараецца біць без промаху. Можа, таму, што ён яшчэ малы, і тыя, што ў крузе, проста не вераць, што гэткаму шкету могуць даць мяч. Засунуўшы рукі ў кішэні, Вася тры ці чатыры разы праходзіць па крузе, нічым не выяўляючы, што мяч у ягоных руках. Некаторыя хлопцы проста выскаляюцца, не адчуваючы небяспекі, ушчыльную падступаюць да Васі. Маўляў, бі, чаго марудзіш? І Вася без промаху б’е. Бывае, пасля гэтага яму зноў даюць мяч. Сэнс гульні ў тым, каб увесці ў зман, збіць з тропу каманду праціўніка. Гульня ў «кругавога» Васю дужа падабаецца. Каб можна было, ён бы з раніцы да вечара гуляў. (І. Навуменка.) · Якія беларускія дзіцячыя гульні згадваюцца ў тэксце? Якія яшчэ народныя дзіцячыя гульні вы ведаеце? Раскажыце пра іх. Літаратура: Гульні, забавы, ігрышчы / Склад. А. Ю. Лозка. Мінск, 1996; Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1989.
Цікава назіраць, як малююць дзеці. Яны з захапленнем ствараюць свой асабісты свет, не задумваючыся аб тым, якімі сродкамі гэта дасягнуць. У выніку працы атрымліваюцца эмацыянальнымі і яскравымі. Нездарма кажуць, што дзеці малююць – быццам птушкі спяваюць. Даросламу чалавеку, каб выказаць складаную філасофскую думку ці лаканічную ідэю, трэба вельмі добра валодаць той мовай выяўленчага мастацтва, да якой ён звяртаецца. Мастака захапляе сам працэс стварэння працы, ён быццам вядзе гульні з мадуляцыямі колеру, плям і ліній. Значэнне вобраза ў яго творах вымяраецца не дэфармацыяй формы прадмета, а трансфармацыяй самой прасторы, што стварае адчуванне шматпланавасці бачання навакольнага свету. Цікава, што мастак пры ўмоўнай схематызацыі формы не абядняе, а наадварот – узбагачае натуру сродкамі мастацтва, якія садзейнічаюць стварэнню адпаведнага вобраза. У гэтым выпадку пераўтварэнне натуры неабходна дзеля ажыццяўлення задумкі мастака, а значыць, і для больш моцнага эмацыянальнага ўздзеяння на гледача. (В. Дударэнка.) · Якія сінонімы да слова карціна ўжывае аўтар у тэксце. Вызначце іх функцыю (дазваляюць пазбегнуць аднастайнасці, удакладняюць значэнне, надаюць паведамленню экспрэсію і эмацыянальнасць).
· Выпішыце назвы святаў, раскажыце пра іх. Літаратура: Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002; Сысоў У. М. З крыніц спрадвечных. Мінск, 1997. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1989.
Практыкаванне 33. · Перакладзіце адзін з тэкстаў на беларускую мову. · Назавіце словы іншамоўнага паходжання, адзначце прыкметы запазычанасці.
Хоккеисту нужна не только мудрость шахматиста, но точность снайпера. Отдать шайбу прямо на клюшку мчащегося партнера, попасть на большой скорости в незащищенный уголок ворот – право же, ничуть не легче, чем пять раз подряд выстрелить из пистолета в заветную «десятку». И еще одну важную черту можно подметить у классного хоккеиста. Его … музыкальность. Умение чувствовать ритм игры, ритм или, напротив, аритмичность атак, умение менять этот ритм в зависимости от игровой ситуации. (А. Тарасов.) ІІ. Быстротой называется способность человека совершать действия в минимальный для данных условий отрезок времени. При этом выполнение таких заданий не должно занимать много времени и вызывать утомление. Например, можно быстро добежать до близко расположенного дерева, переплыть узкую речку, быстро подпрыгнуть и достать до ветки. Способность к быстроте необходима для формирования и совершенствования бега, разных видов прыжков и метаний, в подвижных играх, а также для успешного овладения многими видами спортивных упражнений. (Е. Н. Вавилова.) Слоўнік
ІІ. В Париже перед зданием ЮНЕСКО установлена скульптура женщины – похожее на сфинкса изваяние с округлыми царственными формами и загадочным лицом-маской резко выделяется на фоне однообразного ряда окон модернистского храма культуры. Так сошлись в глубоком контрасте архитектура здания из стекла и бетона и скульптура из первозданного камня: легкость и тяжеловесность, динамизм и статичность, современность и доисторизм. Английский скульптор Генри Мур (а именно он «вырубил из скалы и установил перед зданием ЮНЕСКО бессмертную свою Мать-Землю») любил полярность: сложность и простота, замкнутость и простор, считал он, в своем единстве и есть жизнь и искусство. Получив в 1957 году заказ, он не сразу нашел нужное решение: сначала хотел изваять женщину, погруженную в чтение или окруженную детьми, но в конце концов остановился на любимой своей модели – лежащей женщине, символе Великой женственности, Вечности. (А. Грачева.) Слоўнік
ІІ. Иоганн Себастьян был лучшей ветвью баховского рода. Он был всесторонне совершенным музыкантом. Начинал певчим в хорах – известно, что он обладал одним из чистейших настоящих сопрано во всей Саксонии. К восемнадцати годам он уже зарабатывал на жизнь как скрипач и органист. Фактически его жизнь бедна на события. В ней не было сцен триумфа, как у Генделя в Англии. На протяжении двадцати лет он был придворным музыкантом и только потом получил пост регента в церкви св. Фомы в Лейпциге и учителя в школе при этой церкви. На конкурс он представил святым отцам ни много ни мало «Страсти по Иоанну», которую те расценили как достаточно скучное и старомодное произведение. В каком-то смысле святые отцы были правы, ибо Бах знал и восхищался музыкой старых композиторов. Не следует порицать добрых лейпцигских бюргеров за то, что они не сумели распознать чудо. Хотя бы потому, что в те годы стиль Баха считался тяжеловесным в сравнении с итальянской и французской музыкой. К тому же, когда Бах впервые ступил в церковь св. Фомы, большая часть его произведений еще не была написана. (И. Менухин.) Слоўнік
Практыкаванне 34. · Прачытайце верш з захаваннем усіх правіл беларускай арфаэпіі. Вывучыце верш на памяць. Мова Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь Вавілонскую Вежу Адам І няўмольна сальюцца мовы зямлі У адну, няродную нам. І мая безвыходна пойдзе ў змрок, У атрутны, як вечнасць, цень, Трапяткая і сіняя, як васілёк, Гарачая, як прамень. Я ні шчасця, ні будучых дзён не жадзён, Хай пятля, хай памерці ў журбе, Хай не будзе ні шчасця, ні будучых дзён, Калі ў іх не будзе цябе. Сірата па з’едлівай волі багоў, Гінучы мой карабель, Хай не будзе світання ў народа майго, Калі досвіткам здрадзіць табе. Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой Збочу я да пякельных катлоў, Калі першы ж ангел на мове маёй Мне не скажа: «Братка, здароў». І няхай да мяне не прыйдзе вясна, Песня, шчасце, каханне, спакой,– Усё адно не змяняю твой чорны праснак На атруту пшаніцы чужой. Ты мой ясны хлеб і каханы май, Песня продкаў і нашчадкаў палі, Без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай На душы. У небясі. На зямлі. (У. Караткевіч.) Практыкаванне 35. · Прачытайце тэкст. · Выпішыце з яго словы з фанетычна падоўжанымі зычнымі і словы з падвоеным напісаннем зычных на мяжы марфемных частак. Вусна параўнайце вымаўленне і напісанне гэтых слоў у рускай мове. · Карыстаючыся слоўнікам тэрмінаў, падбярыце 10 слоў з фанетычным падаўжэннем зычных. · Выпішыце ў адзін слупок словы, у якіх гукаў больш, чым літар, а ў другі – словы, у якіх літар больш, чым гукаў. · Назавіце словы з зацвярдзелымі зычнымі. · Затранскрыбіруйце словы, у якіх ёсць гук [й]. Прага ёсць Прага. Ажыўленая, гандлёвая і рамесніцкая, моцная залатымі рукамі майстроў, культурнымі традыцыямі, навукай і кніжнасцю. У ёй Францыск Скарына адчувае сябе, як рыба, якую ўрэшце пусцілі ў ваду. Ён урэшце дыхае на поўныя грудзі паветрам горада. Ён бачыў Полацк з непараўнальнымі Сафіяй і Ефрасінняй, бачыў суровы, мужны воблікам Кракаў і Падую. Але Прага, несумненна, цудоўнейшы з гарадоў, у якіх яму даводзілася жыць. Ён любіць яе. Яму тут лёгка жыць і працаваць. Лёгка рэгуляваць вінт станка, лёгка сварыцца з рабочымі, лёгка праводзіць бяссонныя ночы над рэдагаваннем тэксту або пісаннем прадмоў да кожнай кнігі. Лёгка нават проста блукаць начнымі вулкамі і піць прыгажосць горада. Што ён мог бачыць?.. Складаную блытаніну раманскіх і гатычных будынкаў, у якую, пакуль што яшчэ нясмела, украдваўся ранні рэнесанс... Ёе блукае вуліцамі. Добра думаецца пад спеў Пражскіх званоў. І добра успамінаецца пра родныя Полацкія званы. Не, не, трэба спяшацца. Жыцця не хопіць на тое, што задумаў ён, Францыск Скарына. Такога кароткага, такога базабароннага перад нечаканасцямі і чужой злой воляй. Такога ўпартага, моцнага, нязломнага. (Паводле У. Караткевіча.)
Тэст «Фанетыка. Арфаэпія» 1. Адзначце, колькі галосных гукаў у беларускай мове: 1) 5, 2) 6, 3) 8, 4) 10, 5) 12. 2. Адзначце, у якіх словах літара е абазначаюць два гукі: 1) вечар, 2) дзень, 3) ад’езд, 4) здароўе, 5) егіпецкі. 3. Адзначце словы, у якіх літары з, с абазначаюць мяккі зычны: 1) звінець, 2) згінуць, 3) узлёт, 4) раскінуць, 5) збягаць. 4. Адзначце словы, у якіх літары з, с абазначаюць цвёрды зычны: 1) песня, 2) схема, 3) згіб, 4) след, 5) схільны. 5. Адзначце, у якіх словах напісанне не супадае з вымаўленнем: 1) лёгкі, 2) студэнцкі, 3) нясвіжскі, 4) бездакорны, 5) малацьба. 6. Адзначце словы, у якіх выдзеленыя літары перадаюць падаўжэнне: 1) каме нн ы, 2) прыво лл е, 3) су ддз я, 4) ра сс яваць, 5) бага цц е. 7. Адзначце словы, у якіх гук [г] фрыкатыўны (працяглы): 1) гонта, 2) гімнастыка, 3) геній, 4) ганак, 5) гімн. 8. Адзначце словы, у якіх гук [в] прыстаўны: 1) вольха, 2) вол, 3) вулкан, 4) вопыт, 5) волат. 9. Адзначце, у якіх словах дж абазначае два гукі: 1) ураджай, 2) паджылкі, 3) аджаць, 4) аджыць, 5) адраджэнне. 10. Адзначце, у якіх словах літара з перадае гук [с]: 1) разжаць, 2) французскі, 3) зрэзаць, 4) мароз, 5) зжыць.
|