Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
Практыкаванне 48. · Прачытайце тэксты. · Які тып маўлення (апавяданне, разважанне, апісанне) выкарысталі аўтары? Абгрунтуйце свае вывады. Акрэсліце сферу ўжывання тэкстаў. · Знайдзіце ў тэкстах назоўнікі. Запоўніце табліцу.
Тэкст № 1. Што ж без цябе, настаўнік? Хто ж без цябе, настаўнік? Ты, настаўнік, быў у Скарыны і ў Гарыбальдзі. Ты, настаўнік, быў у Герцэна і ў Каліноўскага, у Карскага і ў Паўлава. Ты, настаўнік, быў і ў таго печніка, якога спалілі фашысты,– у таго адзінага, хто мог у той дзень не згарэць. І ён жыве. Касманаўт Кавалёнак, калі вярнуўся на Зямлю з космасу, на першай хвіліне размовы з журналістам успомніў сваю школьную настаўніцу Людмілу Ермашэвіч. Свет не ведае азалочанага настаўніка, мільянера. Свет ведае: ні войны, ні землетрасенні, ніякая прапаганда ці забарона ніколі не сатруць з памяці чалавецтва засведчанай у легендзе здрады настаўніку: вучань пакляўся, што не здрадзіць настаўніку,– а прадаў настаўніка. Прадаў за трыццаць срэбранікаў. Прадаў, а сам навекі ажаніўся з асінаю, павесіўся на ёй. Навекі стаў сімвалам нявернасці, здрады, прадажніцтва, нялюдскасці. На асіне, ненавіснай людзям, заўсёды трымціць ліст. Чалавецтва, чалавечнасць далі вечную ацэнку, вынеслі вечную недаравальнасць, вечны прысуд на ганьбаванне таго, хто здрадзіў настаўніку. (Ф. Янкоўскі.) Тэкст № 2. Ускладненне задач і зместу выхавання падрастаючага пакалення абумоўлівае павышэнне патрабаванняў да асобы настаўніка. Педагог сёння павінен валодаць самай сучаснай адукацыяй, якая адпавядае высокаму ўзроўню інтэлектуальнага, маральнага і фізічнага развіцця. Ад выкладчыка патрэбны высокі прафесіяналізм, сацыяльная актыўнасць, свядомыя і творчыя адносіны да працы, уменне супрацоўнічаць, мець зносіны, узаемадзейнічаць з калегамі, вучнямі, іх бацькамі. Складанасць сучасных сацыяльных працэсаў, агульная нестабільнасць нашага грамадства востра адлюстроўваюцца на духоўным развіцці падрастаючага пакалення, уздымаюць праблемы адукацыі і выхавання на новы ўзровень. Аднак, як паказвае практыка, у вышэйшай школе будучых настаўнікаў навучаюць традыцыйнымі метадамі. У выніку яны ў большасці атрымліваюць якасную падрыхтоўку па асноўных дысцыплінах, але недастатковую па сучаснай методыцы выхавання, не маюць навыкаў аналізу і прагназавання выхаваўчых вынікаў, не валодаюць прыёмамі дыягностыкі і карэкцыі паводзін вучняў. Як сведчаць даследаванні, маладыя настаўнікі ў працэсе выхаваўчай працы адчуваюць тыповыя цяжкасці: 1) няўменне наладзіць даверныя зносіны; 2) неразуменне ўнутранай псіхалагічнай пазіцыі дзіцяці; 3) складанасці ў кіраванні класам, у зносінах з яго групамі; 4) запаволенае рэагаванне на змяненне вучэбна-выхаваўчай сітуацыі; 5) няўменне знаходзіць нестандартныя, своеасаблівыя прыёмы ў вырашэнні праблемных задач; 6) цяжкасці ў моўных зносінах пры перадачы ўласных эмацыянальных адносін да таго, што адбываецца. (А. Маеўская.) Практыкаванне 49. · Прачытайце тэкст. · Вызначце яго стыль. · Выпішыце назоўнікі, якія абазначаюць апрадмечаныя дзеянні і апрадмечаныя якасці. Падбярыце да іх аднакарэнныя дзеясловы і прыметнікі. Выявіце агульнае і адметнае ў значэннях гэтых слоў. · З тэкстаў выпішыце запазычаныя словы, назавіце прыкметы запазычанасці. Тэкст № 1. Фарміраванне фізічных якасцей, рухальных навыкаў і ўменняў цесна звязана з інтэлектуальным і псіхічным развіццём дзіцяці, з выхаваннем маральна-валявых якасцей асобы. Асноўныя задачы фізічнага выхавання: – ахова і ўмацаванне здароўя дзіцяці, загартоўка арганізма; – дасягненне паўнацэннага фізічнага развіцця: гарманічнасці целаскладу, адпаведных ўзросту развітых функцый і адаптацыйных здольнасцей арганізма, фізічнай і разумовай працаздольнасці; – выхаванне маральна-валявых якасцей асобы, актыўнасці, самастойнасці; – стварэнне ўмоў для мэтазгоднай рухальнай актыўнасці дзяцей; – фарміраванне жыццёва неабходных відаў рухальных дзеянняў: хадзьбы, бегу, скачкоў, поўзання і лазання, кідання, лоўлі і штурхання; хадзьбы на лыжах, плавання, язды на веласіпедзе; рухі рук, ног, тулава, галавы; пастраенне і перастраенне; – фарміраванне шырокага кола гульнёвых дзеянняў; – развіццё фізічных (рухальных) якасцей: лоўкасці (у тым ліку і каардынацыйных здольнасцей), агульнай вынослівасці, хуткасна-сілавых якасцей, а таксама ўменняў захоўваць раўнавагу; – садзейнічанне фарміраванню правільнай асанкі і папярэджанне пласкастоп’я; – фарміраванне даступных уяўленняў і ведаў пра карысць заняткаў фізічнымі практыкаваннямі і гульнямі, пра асноўныя гігіенічныя патрабаванні і правілы; – выхаванне цікавасці да актыўнай рухальнай дзейнасці і патрэбнасці ў ёй. (Т. І. Асокіна.) Тэкст № 2. У адрозненне ад іншых паэм Янкі Купалы паэма «Яна і Я» ілюстравалася мала, але звярталіся да яе мастацкага прачытання такія таленавітыя беларускія графікі, як Васіль Шаранговіч, Арлен Кашкурэвіч, Георгій Паплаўскі. Адлюстраванне заўсёды больш канкрэтнае, чым слова. Істотны момант у працы мастака-ілюстратара – разуменне стылю і жанру літаратурнага твора. Сапраўдная сатворчасць пісьменніка і мастака ўзнікае толькі тады, калі супастаўленне тэксту і выяўленчых сродкаў робіцца вельмі ўдумліва, тактоўна. У поўнай меры гэта тычыцца асэнсавання Купалавай паэтычнай спадчыны выдатным беларускім графікам Васілём Шаранговічам. Купалаўская тэма займае значнае месца ў яго творчасці. Рамантычныя, эмацыянальныя каляровыя ілюстрацыі-літаграфіі да кнігі Янкі Купалы «Паэмы» прывабліваюць сваёй манументальнасцю, шматзначнасцю, пранікненнем у філасофскі сэнс твора. У шматпланавых графічных аркушах з буйнафігурнымі выявамі на фоне беларускіх абшараў мастак раскрыў не толькі ўнутраны свет герояў, Яе і Яго, але і цэлай эпохі і асобы самога аўтара. У адлюстраваннях-выявах паэмы найбольш бачныя такія катэгорыі часу, як імгненне і вечнасць, і гэта несумненны поспех мастака Васіля Шаранговіча. Абаяльнасць творчай асобы Янкі Купалы, паэтыка яго твораў прывабліваюць тонкіх і адметных мастакоў, такіх, як вядомы майстра кніжнай графікі Арлен Кашкурэвіч. Графіка А. Кашкурэвіча, яго аркушы да твораў Янкі Купалы адметныя пластычнасцю, прыгажосцю і вытанчанасцю формы, музыкальнасцю афармлення. Сціплы колер літаграфіі падкрэслівае гэтыя вартасці, перадае ўнутраны стан гераіні. За серыю «Купаліяна», у якую ўваходзіла і ілюстрацыя да паэмы «Яна і Я» «Беліць палатно», у 1978 г. мастаку была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі. (Паводле Ф. Ваданосавай.) · Знайдзіце сінонімы слову мастак, ужытыя ў тэксце. Дапоўніце сінанімічны рад уласнымі прыкладамі. Растлумачце адрозненні ў значэнне слоў-сінонімаў. · Прачытайце паэму «Яна і Я» Янкі Купалы, знайдзіце і выпішыце радкі пра народныя мастацкія рамёствы. Тэкст № 3. Рэфармацыйны рух выклікаў адваротную рэакцыю з боку каталіцкай царквы – контррэфармацыю, якую праводзіў, у першую чаргу, ордэн езуітаў... З мэтай рэалізацыі сацыяльна-ідэалагічнай праграмы контррэфармацыі ў апошняй чвэрці ХVІ ст. у манументальнае дойлідства Вялікага княства Літоўскага прыўнесены новы архітэктурна-мастацкі стыль барока, выразныя сродкі якога вызначаюцца павышанай экспрэсіўнасцю. Гэты стыль панаваў амаль ва ўсім хрысціянскім свеце на працягу двух стагоддзяў. Цэнтрам яго распаўсюджання быў Рым, але ў кожнай краіне барока набывала адметныя нацыянальныя рысы. З’яўленне барока ў беларускай архітэктуры звязана са значнымі сацыяльна-палітычнымі падзеямі другой паловы ХVІ ст.: заключэннем дзяржаўнай Люблінскай уніі 1569 г. з Польшчай і пачаткам каталіцкай рэакцыі. У 1587–1593 гг. быў змураваны касцёл езуітаў у Нясвіжы – першы на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай помнік архітэктуры барока, пабудаваны італьянцам Янам Бернардоні. Прататыпам для нясвіжскага касцёла з’явіўся галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме. Але ў беларускім помніку ёсць адметныя асаблівасці: спрошчанасць трактоўкі ордэру на галоўным фасадзе, больш дэталёвая апрацоўка бакавых фасадаў, гранёныя капэлы па баках нефаў. Яго кампазіцыйная схема трохнефавай крыжова-купальнай базілікі з плоскім бязвежавым фасадам была прынцыпова новая для беларускай архітэктуры. Істотнай падзеяй, звязанай з пачаткам эпохі барока, стала ўвядзенне ў беларускае дойлідства праектнага чарцяжа. Аднак рэзкага адмаўлення традыцый пад уздзеяннем барочнага ўзору не адбылося. Ён з’явіўся тым зернем у глебе нацыянальнай культуры, якое дало парасткі толькі пры пэўных умовах. Заключэнне ў 1596 г. царкоўнай Берасцейскай уніі спрыяла абвастрэнню ў першай палове ХVІІ ст. рэлігійна-палітычнай барацьбы. Суперніцтва паміж католікамі, праваслаўнымі і уніятамі ў сферы культавага будаўніцтва вяло да выкарыстання найбольш выразных архітэктурных сродкаў барока і сінтэзу іх з мясцовымі будаўнічымі прыёмамі папярэдняга часу. У выніку ўсіх гэтых акалічнасцей на працягу ХVІІ–ХVІІІ стст. сфармавалася своеасаблівая архітэктурна-мастацкая сістэма беларускага барока. Развіццё стылю барока ў мастацтве Беларусі прайшло тры перыяды: ранняе барока (канец ХVІ – першая палова ХVІІ стст.), сталае (другая палова ХVІІ – 30-я гг. ХVІІІ стст.) і позняе (30–80-я гг. ХVІІІ ст.). (Т. Габрусь.) · Выпішыце з тэксту сінонімы да слова касцёл. · Растлумачце значэнне выдзеленых тэрмінаў. Практыкаванне 50. · Прачытайце тэксты Т. Габрусь і М. Лычкоўскай. · Раскажыце, як змянялася значэнне слова архітэктура. · Растлумачце адрозненні ў значэнні і ўжыванні слоў архітэктура і дойлідства. · Складзіце вучэбны тэкст на тэму «Архітэктура ці дойлідства?» Тэкст № 1. Паняцці «дойлідства» і «архітэктура», здаецца, сінонімы, але ёсць пэўныя адценні ў іх значэннях. «Дойлідства» – тэрмін мясцовы, славянскі, вызначае рэпрэзентатыўную будаўнічую дзейнасць на нашых землях з самых глыбінных гістарычных пластоў (тэрмін найбольш ужываецца для абазначэння народнай архітэктуры). Тэрмін «архітэктура» лацінскага паходжання, і ўжыванне яго больш адпавядае познефеадальнаму перыяду, калі заходнееўрапейскія ўплывы ў нашай мастацкай культуры сталі вызначальнымі. У дойлідстве і архітэктуры абавязкова, але па-рознаму, спалучаліся практычная неабходнасць і эстэтычны ідэал грамадства. (Т. Габрусь) Тэкст № 2. У беларускую мову словы архітэктура, архітэктар прыйшлі з лацінскай, магчыма, праз польскую. Лацінскае architectūra мела тое ж значэнне ‘архітэктура, дойлідства’. Architectus ужывалася ў двух значэннях: 1) ‘дойлід, будаўнік, архітэктар’, 2) ‘пачынальнік, творца, ініцыятар, будаўнік’. Было яшчэ лацінскае architectōn з тым жа, першым, значэннем і другім – ‘галоўны інтрыган’. Яны, у сваю чаргу, паходзяць ад грэцкага άρχi-τέκτωυ ‘архітэктар, дойлід, будаўнік’, дзе аρхі ‘галоўны, старшы’, а τεκτωυ ‘будаўнік, цесля’ (роднаснае з беларускім цясляр). Сучасная форма архітэктар, відаць, замацавалася пад уплывам рускай мовы, куды прыйшла з лацінскай праз заходнееўрапейскія мовы. Цяпер слова архітэктура ўжываецца са значэннем ‘майстэрства праектавання, будавання і мастацкага афармлення пабудоў, дойлідства, навука пра ўзвядзенне будынкаў; характар, стыль пабудовы’. Як цалкам тоеснае слову архітэктура падаецца сучаснымі слоўнікамі дойлідства. Праўда, «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» заўважае: «Тэрмін найбольш ужываецца для абазначэння народнай архітэктуры (драўлянае дойлідства)». Слова дойлідства з’явілася ў беларускай літаратурнай мове ў 20‑я гг. ХХ ст. Штуршок да ўжывання – артыкул У. Дубоўкі «Пра нашу літаратурную мову», дзе таксама згадваліся назоўнік дойлід і дзеяслоў дайлідзіць. Дойлідства і дайлідзіць, відаць, наватворы самога У. Дубоўкі (як і вядомыя дагэтуль адлюстроўваць, кругабег). Дойлід (літоўскае dailidе́ ‘цясляр’) фіксуецца ў беларускіх помніках з ХV ст. Сёння архітэктура – дойлідства, архітэктар – дойлід выступаюць: – як поўныя сінонімы, калі трэба пазбегнуць таўталогіі; – як рознастылёвыя сінонімы. Дойлідства, дойлід больш стасуюцца з высокім стылем, гістарычнай літаратурай, будынкамі грамадскага прызначэння. Яны больш характэрныя для выпадкаў, дзе праектаванне спалучаецца з рэалізацыяй праекта. У той жа час архітэктура, архітэктар у якасці тэрмінаў безумоўна маюць перавагу. Яны часцей ужываюцца ў розных спалучэннях тыпу Саюз архітэктараў, Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры, тэхнік - архітэктар шырокага профілю. (Паводле М. Лычкоўскай.) Практыкаванне 51. · Прачытайце тэкст. · Вызначце скланенне, род, лік, склон назоўнікаў. · Назавіце назоўнікі, род якіх у рускай і беларускай мовах не супадае. · Растлумачце правапіс выдзеленых слоў. · Выпішыце назоўнікі-тэрміны, растлумачце іх значэнне. З якой мэтай выкарыстоўвае іх аўтар твора? Тэкст № 1 Футбол
Тэкст № 2.
Тэкст № 3 Сустрэча з Бахам Дзень добры, Бах. Ну вось мы і знаёмы… Твой бас густы крануў да нематы, Падобны да прыручанага грому, Па клавішах аргана, нібы з дому Па лесвіцы, ка мне злятаеш ты. Па клавішах – з мінуўшчыны ў сягоння – Разлёт цыбатых быстракрылых рук. За радасцю няспынная пагоня – Падковы шчасця цокаюць аб брук… Сярод людзей, сярод аглухлых статуй, Вандруючы нястомна з веку ў век, Пасуцца гукі, быццам дзікі статак. Злаві і забратай іх, чалавек! Патрэскваюць кастры, што паляць кнігі, Гучыць, як крык, бунтоўны скрып пяра, Грыміць вада, якая крышыць крыгі, Рука раба шукае тапара! Звініць, нібы надзея, ключ астрожны У цішыні, распятай на крыжы… О гукі!.. Утаймуй іх пераможна І да лінейкі нотай прывяжы! …Мільгаюць гулкіх клавішаў ступені, З зіхотна-чорным снежна-белы ўзбоч, Чаргуюцца, як водсветы і цені, Як на арбіце зорнай дзень і ноч. І ты палоніш не дзяржавы – сэрцы, О музыка – вышэйшая з улад! Не пахіснецца з часам на паверцы З’яднаных гукаў чалавечы лад. Тут Бах – нязменны старшыня ва ўрадзе. Прад ім – плячо кранаецца пляча – Міністр і муляр у адзіным радзе, У самым чуйным ранзе слухача. Дзень добры, Бах! – набат сярэднявечча, З бяздоння ночы к сонцу ўзлёт круты! Як доўга мы ішлі на гэта веча: Я – трыццаць год, І тры стагоддзі ты. (П. Макаль.) · Знайдзіце словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Складзіце сказы, дзе б гэтыя словы ўжываліся ў прамым значэнні. Практыкаванне 52. · Запішыце словы па-беларуску, параўнайце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. Падбярыце да назоўнікаў прыметнікі. Медаль, боль, жизнеописание, мозоль, сожаление, тяжесть, вес, тень, зал. Простор, творчество, роспись, живопись, тень, средство, жизнеописание, летопись, посуда. Практыкаванне 53. · Да прапанаваных назоўнікаў падбярыце прыметнікі, з трыма словазлучэннямі складзіце сказы. Табло, трыко, рэферы, дзюдо, дэрбі, каноэ, каратэ, Пеле, кімано, Корбут, Токіо, Солт-Лейк-Сіці, Медэо, Антарыо, ФІФА, НБА, НХЛ, турнэ, Ранальда, Плаціні. Макрамэ, паспарту, ракако, куцюр’е, Пікаса, Бацічэлі, жабо, кашпо, імпрэсарыо, Конга, Данатэла, Дэлі, По, амплуа, Кіліманджара, БелСЭ, АН, Таіці, Дэфо. Адажыо, бельканта, вар’етэ, лібрэта, барока, рэвю, сальфеджыо, трыо, шансанье, Мацье, канферансье, Рабле, маэстра, Кабалье, папуры, Палерма, Сочы, ЮНЭСКА, Барнео, ЭЛіМБел. Практыкаванне 54. · Перакладзіце тэкст на беларускую мову. · Назавіце назоўнікі ў наступным парадку: а) якія маюць форму толькі адзіночнага ліку, б) якія маюць толькі форму множнага ліку, в) якія маюць форму і множнага і адзіночнага ліку. Тэкст № 1. Баскетбол, волейбол, регби, гандбол, хоккей, бейсбол, водное поло, гольф, теннис – все это дело рук. Руки в этих спортивных играх преуспевают, в ходе матча у каждой из сторон множество удач частного значения, что и подтверждается крупным счетом. В футболе за полтора часа скоростной, интенсивной, ожесточенной борьбы, если бывает забит один-единственный гол, публика не ропщет, она удовлетворена. Не ропщет она, даже если команды разошлись «по нулям», лишь бы они честно, сполна выложили все, чем располагали. (Л. Филатов.) Слоўнік
Тэкст № 2. Импрессионизм сложился как художественное направление в 70-х годах ХХ века. В эти годы были созданы лучшие произведения Клода Моне, Ренуара и ряда других мастеров. Однако в течение последующих десятилетий под влиянием усиливающегося кризиса буржуазной культуры в импрессионизме становятся все более заметными признаки вырождения. В эти годы на первое место выдвигается чисто декоративная, образная природа станковой живописи. Этот отход от первоначальных задач ясно намечается в творчестве ряда мастеров, выступивших еще в 70–80-х годах, но развившихся лишь в последние годы ХІХ века. Среди этих художников самостоятельными путями пошли Ван Гог и Гоген. (М. Алпатов.) Слоўнік
Тэкст № 3. Белорусы, как народ преимущественно земледельческий, в своих воззрениях, обрядовых песнях и празднествах сохранили немало таких характерных особенностей, которые являются видимым отражением древнего солнечного культа. Правда, в белорусской речи не сохранилось прежних наименований, приписываемых солнцу, вроде Сварожича, Хорса, Даждьбога, Ярилы, но древние празднества в честь солнца, связанные с весенним и осенним равноденствием, с зимним и летним солнцестоянием, и теперь происходят в Белоруссии. Они, конечно, приноровлены к христианским праздникам, но связаны с такими воззрениями и сопровождаются такими обрядами, которые ничего общего не имеют с христианским значением праздника. Таковы коляды, масленица и великдень, купала и богач. Общая черта всех этих празднеств – их открытый, общественный характер; они празднуются «сбор-дружиной», толпой; это не то что «деды», которые справляются каждой семьей отдельно. (А. Богданович.) Слоўнік
|