Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Службовыя часціны мовы





Службовыя часціны мовы – прыназоўнікі, злучнікі, часціцы – не ма­юць намінатыўнага значэння і граматычных катэгорый, самастойнай сінтак­січ­най функцыі. Яны ўжываюцца толькі ў спалучэнні з сама­стойнымі часцінамі мо­вы.

Прыназоўнік – службовая часціна мовы, якая выражае разнастай­ныя ад­но­сіны склонавых формаў назоўніка (лічэбніка, займенніка) з ін­шымі словамі ў сло­ва­злучэннях і сказах: ісці па вуліцы, развітацца з сябрамі, падзяліць на тры.

Злучнік – службовая часціна мовы, якая служыць для сувязі слоў і сказаў. Злучальныя злучнікі (і, а, але, ды, ці, або, ні-ні, то-то) звяз­ваюць аднародныя члены і часткі складаназлучанага сказа. Пад­парад­кавальныя злучнікі (што, калі, як, каб, бо, нібы ды інш.) служаць для сувязі частак у складаназалежным сказе.

Часціцы – службовая часціна мовы, якая выражае розныя дадат­ко­выя адценні значэння слоў, словазлучэнняў і сказаў або служыць для ўтварэння формаў слоў.

Практыкаванне 89.

· Прачытайце тэкст.

· Знайдзіце службовыя часціны мовы.

· Размяркуйце іх у тры групы: прыназоўнікі, злучнікі, часціцы.

· Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

Тэкст № 1. Дзіўна, але факт: прадстаўнікі моцнага полу настолькі звыкліся з тым, што жанчыны выцясняюць іх з усіх сфер дзейнасці, што і не спрабуюць пратэставаць, як гэта асмельваліся рабіць яшчэ напачатку ХХ стагоддзя. Больш таго, яны прымаюць як належнае, што цудоўны пол усё больш рашуча скарае спакон веку мужчынскія віды спорту. Да прыкладу, упадабалі нашы пяшчотныя, ласкавыя жанчыны су­­ровае і жорсткае дзюдо. Адзін здзіўляўся, другі абураўся, трэці за­хап­ляў­ся – ды так усе і супакоіліся. Прыйшлі да высновы, што слабой без­аба­роннай дзяўчыне нібыта нават і карысна валодаць прыёмамі сама­аба­роны ў наш далёка не ідэальны час. З цягам часу пачалі нават га­нарыцца зямлячкамі-чэмпіёнкамі. А зусім нядаўна, усяго некалькі дзе­ся­ці­годдзяў назад, быў звергнуты, відаць, самы стара­жыт­ны стэрэ­а­тып «вы­ключна мужчынскага» віду спорту – футбола. Дарэчы, у нашай краі­не, як заўсёды, гэта адбылося са спазненнем гадоў гэтак на 20–25. Спа­чат­ку на пустках, у закрытых спартыўных залах збіраліся, хаваю­чыся ад сяб­ровак, чародкі дзяўчат, якія часцей ганялі мяч з хлапчукамі, чым гу­ля­лі ў лялькі. Потым іх энтузіязм заўважалі трэнеры і запрашалі ў каманды.

Шчыра кажучы, я б не ўзяў на сябе смеласць сцвярджаць, што жаночы футбол ні ў кога не выклікае пратэсту, што ўсе прыйшлі ў захапленне ад новай «забаўкі слабога полу». Для многіх на сённяшні дзень жанчына і футбол – рэчы па - ранейшаму несумяшчальныя. Тым не менш жаночы футбол існуе… (П. Уладзіміраў.)

· Працягніце разважанні аўтара пра «жаночыя» віды спорту.

Тэкст № 2. Паэзія існуе ў часе, жывапіс – у прасторы. Абое – і па­э­­зія і жывапіс – падуладны магіі і не маюць часам іншага апірышча, як суб’ек­­тыўнасць творцы. Вялікія старыя эпохі – Готыка і Барока, Рэ­не­санс і Мадэрн – сёння не больш як фрагменты, візуальныя цытаты з мінулага.

Стыхія сучаснага мастацтва – індывідуальны праект, напрыклад, пра­ект Міхала Анемпадзістава.

Усялякія тлумачэнні залішнія, калі глядзіш на каляровыя прату­беран­цы, вострыя лісты, малады месяц, калі прастора карціны ўзры­ва­ец­ца музыкай альбо заціхае ў маўчанні. Вытлумачыць – значыць пера­класці ў словы, але як можна перакласці Лад, калі ўсё займае сваё, менавіта СВАЁ месца?

Што ж застаецца крытыцы, якая свядома адмаўляецца разглядаць і ацэн­ь­­ваць прастору ўнутры карціны? Адказ для мяне відавочны: трады­цыя і кантэкст.

Традыцыя: Усходняя Еўропа, руіны годнай старой цывілізацыі. Кан­тэкст: Еўра­пейскі калідор, забраны край, дзе за апошнія два стагоддзі было зруйнавана або вывезена і падзелена паміж суседзямі ўсё, што ўяўляе якую - небудзь мастацкую каштоўнасць.

Менавіта тут знаходзіць сябе сучаснае беларускае мастацтва. Ягоны лёс – не столькі працяг таго, што было і адбылося, як змяненне, засваенне варожай і фальшывай таталітарнай прасторы. Толькі ў гэтым лёсе знахо­дзяцца і супадаюць у адной традыцыі такія розныя мастакі, як Савіч і Савіцкі, Басалыга і Селяшчук, Марачкін і Кашкурэвіч. У гэтай традыцыі знаходзіць сябе і Міхаіл Анемпадзістаў. (І. Бабкоў.)

· Раскажыце, што вы ведаеце пра творчасць мастакоў, згаданых у тэксце.

Тэкст № 3. Народная песня прыйшла да нас з глыбокай ста­ра­­жыт­насці. Песенная паэзія на працягу многіх стагоддзяў была плё­нам вуснамоў­най творчасці народа, і менавіта гэтая адзіная форма шмат­векавога існа­вання народнай песні разам з мелодыяй, якую даў ёй народны творца, ства­ры­ла тую непаўторную яе своеасаблівасць, якая не перастае здзіўляць, ураж­ваць, хваляваць, захапляць кожнага, хто па - сапраўднаму любіць і разумее народную песню.

Народная песня на працягу сваёй доўгай гісторыі служыла чала­веку, выконваючы пэўную грамадска - сацыяльную і эмацыянальную функцыі, была яму жыццёва неабходнай на розных этапах гістарычнага іс­навання. Таму народная песня жыла, развівалася, надзейна і бераж­лі­ва захоўвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне. Што даты­чыц­ца функцый песень, то яны, як даказана фалькларыстыкай, не былі па­стаяннымі, а змяняліся адпаведна інтарэсам і патрабаванням гра­мад­скага жыцця чалавека ў самай цеснай сувязі з яго дзейнасцю. (А. Гурскі.)

· Раскажыце, якія калектывы сёння прапагандуюць народную песню (ці аўтэнтычны фальклор).







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 4513. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия