Ужыванне часціц не, ні
Практыкаванне 90. · Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль. · Устаўце патрэбную часціцу (не ці ні). Тэкст № 1. Трэба адзначыць, што (н...)водная з сучасных дэфініцыяў спорту (н...)дае ў пэўнай меры адказ на пытанне «што такое спорт» у сучасным яго вымярэнні. Згодна з сацыяльна-філасофскімі падставамі функцыянавання сучаснага спорту найбольш дакладна вылучаюцца дзве ягоныя характарыстыкі, а менавіта: дзейнасць – фізічная, псіхічная, інтэлектуальная, маральная і г. д.– і спаборніцтвы. Сучасная інтэрпрэтацыя паняцця «спорт» спрабуе гарманічна злучыць абедзве гэтыя характарыстыкі ў сацыяльна-эканамічных варунках ХХ стагоддзя. (Н...)льга (н...)пагадзіцца з тым, што толькі поспехі ў развіцці чалавечай цывілізацыі дазволілі стварыць такую моцную сацыяльную з’яву, як спорт. Важна таксама адзначыць, што асноўныя кампаненты структуры спорту – прафесійны спорт, аматарскі спорт, спорт для ўсіх і камерцыйны спорт – найлепш падкрэсліваюць у працэсе сваёй рэалізацыі «дзейнасць» і «спаборніцтвы». Калі прафесійны і аматарскі спорт характарызуюцца пераважна спаборніцтвамі, то спорт для ўсіх і камерцыйны спорт хутчэй за ўсё вызначаюцца наяўнасцю дзейнасці: у першым выпадку дзеля ўласнага задавалення, у другім – каб атрымаць грошы за выступленне. Зразумела, што спорт (н...)колі б (н...)набыў тое значнае ролі ў грамадстве, якую ён мае зараз і якая ўсё павышаецца, калі б (н...)меў сваёй дзівоснай здольнасці татальнага распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з іншымі сацыяльнымі феноменамі. У яго арбіту ўключаюцца велізарныя масы людзей, у яго функцыянаванне ўкладваюцца гіганцкія сумы грошай. (Паводле У. Люкевіча.) · Знайдзіце тэрміны-словазлучэнні, растлумачце іх. Паразважайце, як суіснуюць структурныя кампаненты спорту ў сучасным грамадстве. Тэкст № 2. Вандроўкі раскрывалі Язэпу Драздовічу (н...)толькі (н...)спазнанае хараство роднай зямлі, але і багацце душы народнай, падымалі завесу над таямніцай народнага генія. Хацелася і канечне трэба было шмат чаго зрабіць. Драздовіч натуе тыпы народнай пабудовы, замалёўвае народныя строі, прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, запісвае песні, прыказкі, складае слоўнікі народнай тэрміналогіі па анатоміі, фауне і флоры Беларусі, і скрозь, дзе б (н...) вялі яго сцежкі, робіць накіды памятных мясцін, краявідаў, помнікаў архітэктуры, піша партрэты людзей, у якіх знаходзіць прытулак, (н...)багаты сялянскі пачастунак. Паміж вандроўкамі ў пошуках працы, маляваннем насценных дываноў пакінуў (н...)калькі пейзажаў: «Ласковы», «Краявід з цягніком», «Возера». Акрамя зманлівай далечы гісторыі, куды (н...)раз узносіўся ўяўленнем, вобразы якой прымушаў ажываць на палатне, жыў яшчэ адной марай. З гадамі яна перарасла ў апантанасць, цягу пазнаць сусвет, разгадаць таямніцу гармоніі руху нябесных свяціл. Мастак горача верыў, што чалавецтва ў будучым адрыне войны, вызваліцца ад знясільваючай фізічнай працы і ўвесь свой геній аддасць развіццю творчасці, пазнанню Сусвету. (А. Ліс.) · Раскажыце, як ушанавана імя Язэпа Драздовіча на Беларусі. Тэкст № 3. Што (н...)кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство – чалавек і прырода. Бо (н...)колі (н...)страціць для нас цікавасці чалавек, бо праяўленне яго розуму бязмежна, бо дарогі яго (н...)вызначаны, бо формы яго жыцця і яго адносін да другіх людзей бясконца разнастайныя, канчаткова (н...)выяўлены і (н...)колі (н...)могуць стаць канчатковымі. А прырода! Колькі вялікага задавальнення дае нам яна! Бо прырода – найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачамі кожнага з нас. Чытаць гэтую кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя надпісы – хіба ж гэта (н...)ёсць шчасце? Адно толькі шкада, што наша жыццё (н...)суразмерна малое для таго, каб начытацца гэтай кнігай. (Якуб Колас.) · Пазнаёмцеся з артыкулам Т. Шамякінай «Міфалогія. Гармонія чалавека і прыроды» (Роднае слова. 1993. № 12.). Ці згодныя вы з думкамі, выказанымі ў артыкуле? · Напішыце навуковы артыкул, у якім паразважайце пра гармонію суіснавання народнай архітэктуры і ландшафта.
|