Цытаты. Іх ужыванне і афармленне
Цытата (лац. citatum ад citare –‘заклікаць’) – даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, мастацкага, навуковага, публіцыстычнага тэксту, якая выкарыстоўваецца ў вусных і пісьмовых паведамленнях для пацвярджэння ці тлумачэння аўтарскай думкі. Звычайна ўжываюцца цытаты ў навуковых працах, дакладах, лекцыях, рэфератах, сачыненнях, як эпіграф да розных твораў і прац. Цытата – гэта разнавіднасць чужой мовы і на пісьме бярэцца ў двукоссе і афармляецца наступным чынам. 1. Як простая мова, калі словы аўтара ўтрымліваюць дзеясловы гаварыць, адзначаць і пад. Адрозніваюцца цытаты ад простай мовы спецыяльным прызначэннем і дакладнасцю спасылкі на крыніцу цытаванага выказвання. Пропуск у цытаце якіх-небудзь слоў абазначаецца шматкроп’ем: Бо слушна сказаў Францішак Скарына: «… тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають» (Багушэвіч Ф. Творы:Вершы, паэмы, апавяданні, артыкулы / Уклад., прадм. Я. Янушкевіча. Мн., 1998. С. 5). «Ён [Я. Сіпакоў – М. К. ] – з тых нямногіх літаратараў,– піша А. Марціновіч,– хто ні ў адным сваім творы не схібіў, не напісаў ніводнага радка на так званую патрэбу дня, калі быў упэўнены, што гэта супярэчыць яго ўласным меркаванням, уласнай пазіцыі – і пісьменніцкай, і чыста чалавечай» [9]. 2. Як частка сказа пры ўскоснай мове. У такім выпадку цытата бярэцца ў двукоссе і пішацца з малой літары: Барыс Сачанка справядліва зазначыў, што «мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова яго культуры». 3. Цытаты, прыведзеныя ў вершаванай форме, у двукоссе не бяруцца, а страфа запісваецца так, як у аўтара: Мелодыя даляцела з таго берага, з вёскі Строчыца, якая рассыпала свае хаты на пакатым узгорку над ціхаплыннай рэчкай Пціч: Цячэ вада ў ярок, Цячэ вада ў ярок – Кладачку заліло. Кладачка тоненька, Вада халодненька, А я малодзенька... 4. Цытата бярэцца ў двукоссе і падаецца спасылка на крыніцу, калі яна ўводзіцца ў тэкст без слоў аўтара: «Страшная гэта з’ява – ісці супраць свайго, кроўнага, роднага – на жаль, да сённяшняга дня не знікла» [10]. 5. Звычайна не бяруцца ў двукоссі цытаты-эпіграфы. На наступным радку пад эпіграфам з правага боку даецца спасылка на крыніцу. Напрыклад, А. Куляшоў да паэмы «Хамуціус» узяў наступны эпіграф: Ствараючы аблічча свету новага, Ствараем мы і новае аблічча Тым, хто загінуў. М. Бануш. 6. Без спецыяльных спасылак у аўтарскі тэкст уключаюцца і бяруцца ў двукоссе пэўныя словазлучэнні і словы: Мо ад непрымання ягоных «дзівацтваў», ад таго, што ён «не такі адвакат, як астатнія», сям’я не прымала Багушэвіча як паэта беларускага (Я. Янушкевіч.) Практыкаванне 97. · Прыказкі і выказванні выкарыстайце ў кантэксце як цытаты, аформіце іх як простую мову і частку сказа. За адзнакі, (Асобна за веды), За наяўнасць на ўроках, вядома, За паводзіны ў школе і дома, З кім у дружбе і з кім пасварыўся, Ці здароў, ці абуты-адзеты, Ці, як кажуць, напіты-наеты, Дзе да згухлай апоўначы лазіць... О настаўнік, не лай! Ганарыся, Што аж так ты за вучня ў адказе... (Ніна Мацяш.) Калі настаўнік спалучае ў сабе любоў да справы і любоў да вучняў – ён дасканалы настаўнік. (Л. М. Талстой.) Не ведаць – не сорамна, сорамна не спытаць. (Мангольская прыказка.) Вучыцца – адно, навучыцца – другое. (Узбекская прыказка.) Мудры ведае, што ён многа ведае, а неразумнаму здаецца, што ён ведае ўсё. (Асірыйская прыказка.) Навука – лепшы скарб, не ўкрадуць, не згарыць, не згніе, не прападзе – заўсёды пры сабе. Практыкаванне 98. · З асобных сказаў складзіце і запішыце тэкст, падзяліце яго на абзацы.
Практыкаванне 99. Прачытайце тэкст. Зрабіце яго стылістычны аналіз па схеме: · сфера зносін; · асноўная функцыя; · падстыль; · стылёвыя рысы; · лексічныя асаблівасці; · марфалагічныя асаблівасці; · сінтаксічныя асаблівасці. Народная культура базіруецца на глыбокіх традыцыях, якія адлюстроўваюць асаблівасці вытворчай дзейнасці, духоўны патэнцыял народа, яго «энергетычны рэсурс». Традыцыі – гэта феномен культуры; яны адыгрываюць выключную ролю ў міжпакаленных сувязях, у захаванні і развіцці духоўнай спадчыны, у забеспячэнні жыццядзейнасці народа-этнасу. Народ, які не мае сваіх нацыянальных традыцый і беззваротна губляе іх, не мае і будучыні. Традыцыя – гэта ўстойлівая этнакультурная з’ява, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, жыве і функцыяніруе ў натуральным асяроддзі ў меншай ступені 80–100 гадоў, а часцей на працягу некалькіх стагоддзяў. У гэтым яе адрозненне ад навацыі, адносна новай з’явы ў культуры і быце... Традцыйна-бытавая культура падзяляецца на матэрыяльную і духоўную. Матэрыяльная культура – гэта сукупнасць матэрыяльных каштоўнасцей і жыццёвых даброт, створаныя чалавецтвам у працэсе гістарычнай дзейнасці, – разнастайныя прылады працы, жыллё, культавая архітэктура, абарончыя збудаванні, транспартныя сродкі, ежа, адзенне, амуніцыя і ўзбраенне, бытавыя і рытуальныя рэчы, прадметы мастацтва і інш. Духоўная культура – гэта сукупнасць духоўных каштоўнасцей і дасягненняў: гуманітарныя і тэхнічныя веды, працоўныя навыкі, звычаі, абрады, разнастайныя віды мастацкай творчасці, мова, самасвядомасць, рэлігія, мараль, права і да т. п. (В. С. Цітоў) Практыкаванне 100. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце яго стыль, абгрунтуйце сваё меркаванне. Адзначце, якія нормы (арфаграфічныя, арфаэпічныя, граматычныя, лексічныя, стылістычныя) вы ўлічылі пры перакладзе. Учебно-научная речь – разновидность научной речи, имеющая особую сферу применения: она используется в процессе передачи и усвоения знаний, то есть в процессе обучения. Имея общие с научной речью основные признаки, учебно-научная речь обладает и рядом особенностей, главная из которых – обучающая направленность высказывания. Чтобы овладеть законами выражения мысли в учебно-научной речи, необходимо хорошо знать коммуникативные ситуации, в которые попадает человек в разные периоды жизни в связи с тем или иным этапом своего воспитания и обучения. За каждой коммуникативной ситуацией закреплены наиболее типичные, распространенные, частотные языковые средства. Для успешного общения в учебной сфере необходимо знание минимума элементарных моделей предложений, без которых невозможно обучение. Овладение нормами учебно-научной речи приводит и к овладению существенными для научного общения смысло-речевыми категориями, такими, например, как согласие, несогласие, сомнение, уверенность, неуверенность, комментирование, аргументирование, оценка выдвинутых аргументов, разъяснение или защита точки зрения, дополнение мысли отвечающего (говорящего), утверждение, отрицание и пр. (Н. В. Нефедова) Тэст «Словазлучэнне» 1. Адзначце прыметы словазлучэння: 1) адзінства некалькіх самастойных слоў, 2) выражае закончаную думку, 3) словы звязаны па сэнсе і граматычна, 4) кампаненты звязаны падпарадкавальнай сувяззю, 5) інтанацыйна завершанае. 2. Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі: 1) дваццаць пяць, 2) будуць удзельнічаць, 3) самая высокая, 4) прыгожая мініяцюра, 5) дырэктар школы. 3. Адзначце свабодныя словазлучэнні: 1) бібікі біць, 2) футбольны мяч, 3) эпоха Адраджэння, 4) ахілесава пята, 5) Млечны Шлях. 4. Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова выражана назоўнікам: 1) трэці паверх, 2) не адчуваць адказнасці, 3) страчаныя надзеі, 4) скачкі ўвышыню, 5) упрыгожаны вышыўкай. 5. Адзначце словазлучэнні, у якіх залежнае слова выражана назоўнікамі: 1) ніхто з сяброў, 2) чэмпіянат свету, 3) Коласавы паэмы, 4) кожны год, 5) запісаць адказ. 6. Адзначце словазлучэнні, словы ў якіх звязаны дапасаваннем: 1) дыягностыка ведаў, 2) настаўнік матэматыкі, 3) спартыўныя спаборніцтвы, 4) экалагічнае выхаванне, 5) мой падручнік. 7. Адзначце рады, у якіх ва ўсіх словазлучэннях словы звязаны кіраваннем: 1) засеяныя жытам; талент мастака, 2) птушыны спеў; прачытаць паэму, 3) дапамога сяброў; зайшоў да сябра, 4) ніхто з нас; нікога не сустрэў, 5) акуратна выкананы; дапамога брата. 8. Адзначце «лішняе» словазлучэнне паводле віду сувязі: 1) жаданне вучыцца, 2) позна вечарам, 3) ішлі спявяючы, 4) вяртацца дадому; 5) пашыць паліто. 9. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнік і прыметнік павінны мець форму назоўнага склону множнага ліку: 1) дзве (каменная вежа), 2) дзевяць (новы рэкорд), 3) дваццаць тры (спартыўны аб’ект), 4) трыццаць пяць (вучэбная аўдыторыя), 5) пяцьдзесят чатыры (квадратны метр). 10. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка: 1) хварэць на ангіну; 2) пайсці за вадой, 3) дзякаваць настаўніку, 4) смяецца над намі, 5) пачнецца а пятай гадзіне.
|