Правапіс часціц
Практыкаванне 91. · Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Тэкст № 1. У чэмпіянаце-2002, які ўвойдзе ў гісторыю футбола як самы (н...)чаканы і парадаксальны, ёсць адзін цікавы і станоўчы момант, (н...)гледзячы на тое, што на самым пачатку з яго паехалі дамоў многія «зоркі». Бадай упершыню ён да самага свайго фіналу застаецца па-сапраўднаму сусветным. З васьмі каманд, што выйшлі ў чвэрцьфінал, ёсць прадстаўнікі дзвюх Амерык, Афрыкі, Еўропы і Азіі – усіх населеных кантынентаў за выключэннем Аўстраліі, якая славіцца чым заўгодна, толькі (н...)футболам. Зрэшты, гэта павінна было адбыцца. Яшчэ гадоў пятнаццаць назад спартыўныя аналітыкі загаварылі пра тое, што азіяцкі і афрыканскі футбол чакае вялікая будучыня. Ігракі з гэтых кантынентаў (н...)рэдка маюць нашмат лепшыя, чым еўрапейцы, фізічныя даныя, ім (н...)хапае толькі разумнага трэнера. Калі такі трэнер з’явіцца – каманда пачне здзіўляць усіх. У гэта асабліва (н...)хто (н...)верыў, ківаючы на тое, што еўрапейская школа футбола – наймацнейшая, і яе (н...)пераўзысці (н...)якімі фізічнымі дасягненнямі футбалістаў... Чаму(с...ці) (н...)хто (н...)падумаў, што будзе, калі «выпускнікі» гэтай школы – трэнеры-еўрапейцы – «здрадзяць» роднаму кантыненту і паедуць працаваць у тую ж Афрыку. Што будзе – мы і ўбачылі нарэшце на гэтым чэмпіянаце на прыкладзе каманд Паўднёвай Карэі і Сенегала. (Паводле А. Ляўковіч.) · Праскланяйце выдзеленыя словазлучэнні. · З якім значэннем (прамым ці пераносным) ужыты ў тэксце словы зорка, здрадзіць? Тэкст № 2. Беларуская скульптура XVIII стагоддзя (н...)вызначалася творамі толькі прафесійных майстроў. Значная колькасць работ выконвалася прафесійна (н...)падрыхтаванымі аўтарамі, выхадцамі з нізоў грамадства. Гэтыя скульптуры адрозніваліся пэўнымі мастацкімі якасцямі, своеасаблівасцю пабудовы формы, апрацоўкі паверхні выяў, урэшце адметнымі рысамі раскрыцця характару вобразаў. Адзначанае сведчыць аб далейшым развіцці мясцовай школы драўлянай пластыкі. Шырокае распаўсюджванне скульптуры, арыентаванай на нізы грамадства, звязана з агульнай для культуры таго часу тэндэнцыяй. Стыль барока паступова апускаўся ў асяроддзе простых людзей, мяняючы (н...)столькі сваё знешняе аблічча, колькі сэнсавы змест. Народныя майстры па-свойму інтэрпрэтавалі агульнавядомыя тэмы, сюжэты, паказвалі хрысціянскіх святых у абліччы, падобным і зразумелым для сябе. Стваральнікамі такіх твораў былі рамеснікі, манахі, «партачы» (скульптары-рамеснікі, (н...)звязаныя з пэўнымі цэхамі). Яны клапаціліся ў большай ступені аб знешніх стылістычных прыёмах, што прыводзіла да пашырэння статычных поз у паказе фігуры, імкнуліся (н...)разбурыць паглыбленасці і засяроджанасці ўнутранага стану выяўленага персанажа, героя. (Б. Лазука.) · Растлумачце правапіс выдзеленых слоў. · Тэрмінам ці прафесіяналізмам з’яўляецца слова партач? Абгрунтуйце сваю выснову. · Падкрэсліце словы з асіміляцыйным змяненнем зычных. Тэкст № 3. Праз твор мастака можна бачыць і самога творцу. Мяне ўражваюць і хвалююць пранізліва-шчымлівыя, нібы сатканыя з прыцемак, краявіды Бялыніцкага-Бірулі… Тонкія па каларыце, (н...)кідкія, яны падоўгу застаюцца ў нашай памяці, як песня пра нашу зямлю. Колькі шчырых беларускіх мастакоў апявала і яшчэ будзе апяваць нашы родныя далі з малымі і вялікімі рэкамі, азёрамі і пушчамі. Кожны творца ў сваіх краявідах адкрывае для нас (н...)шта новае, (н...)бачнае дагэтуль. Можна згадаць выдатных мастакоў XIX стагоддзя Вікенція Дмахоўскага і Напалеона Орду, якія ў сваіх творах данеслі да нас (н...)паўторны дух сваёй эпохі. Сёння (н...)водная значная мастацкая выстаўка (н...)абыходзіцца без ўдзелу Віталя Канстанцінавіча Цвіркі. І творы яго (н...)цяжка распазнаць сярод іншых. Для мастака прырода – гэта (н...)аб’ект дакладнай натуралістычнай перадачы таго, што бачу. Для яго галоўнае – што адчуваю. І тады ён бярэ, як заўсёды, (н...)маленькіх памераў фармат палатна ці кардону і пачынае па-мастакоўску гаспадарыць на белым, (н...)узараным яшчэ пэндзлем, сваім полі. Шырокія сляды фарбы дакладным колерам кладуцца па краі неба. І з-пад пэндзля мастака паўстаюць узгоркі роднай зямлі, на якіх узвышаюцца купчастыя сосны і гатычныя яліны. У далёкай перспектыве хаваюцца шнуры - палеткі. І хай (н...)здаецца (н...)кому, што пейзаж як жанр выяўленчага мастацтва на прыступку ніжэй, чым станкавая карціна ці партрэтны жывапіс. Пейзаж – гэта найтанчэйшае настраёвае адценне прыроды, які (н...)льга пісаць халодным позіркам, без натхнення. Тут сфальшывіць (н...)магчыма. (Паводле А. Марачкіна.) · Растлумачце правапіс выдзеленых слоў. · З якім значэннем ужыты ў тэксце слова сфальшывіць? Параўнайце яго кантэкстуальнае і тэрміналагічнае значэнне. Тэст «Часціцы» 1. Адзначце выпадкі, у якіх часціца пішацца праз злучок: 1) хто(сьці), 2) прыйшоў(такі), 3) які(небудзь), 4) што(сьці); 5) (абы)што. 2. Адзначце выпадкі, у якіх часціца пішацца асобна: 1) сказаў (бы), 2) абы(каго), 3) дзе(ж), 4) амаль(што), 5) усё(такі). 3. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не пішацца разам: 1) (не)пакора, 2) (не)абходна, 3) (не)высокае дрэва, 4) далёка (не)ветлівы адказ, 5) (не)трэба. 4. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не пішацца асобна: 1) (не)хта, 2) (не)шчаслівы, 3) (не)раз, 4) (не)прыяцель, а вораг, 5) нічуць (не)горш. 5. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не з дзеясловамі, дзеепрыметнікамі і дзеепрыслоўямі пішацца асобна: 1) (не)хапае, 2) (не)напісаная намі работа, 3) зусім (не)прадуманы адказ, 4) (не)навідзячы, 5) (не)здаровіцца. 6. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не з дзеясловамі, дзеепрыметнікамі і дзеепрыслоўямі пішацца разам: 1) (не)пакоіцца, 2) (не)прачытаная кніга, 3) (не)прачытаўшы, 4) (не)сабраўшыся, 5) (не)выкарыстаныя рэзервы. 7. Адзначце выпадкі, у якіх ужываецца часціца не: 1) Быць Чалавекам – ці ж гэта... шчасце. (А. Марціновіч.) 2)... разу не быў я ў гэтых мясцінах. 3) Назад... прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае. (Я. Колас.) 4) Хто ж... любіць душой нашу маці-зямлю! (П. Броўка.) 5) Куды... глянеш – людзі, людзі, і ў кожнага няпросты лёс. (С. Грахоўскі.) 8. Адзначце выпадкі, у якіх ужываецца часціца ні: 1) На вуліцы... душы не было. 2)... адзін не адмовіўся ад прапановы. 3) Мы сядзелі, гаварылі аж да раніцы...раз. 4) Куды вокам... кіну, даспадобы мне ціхія нашы мясціны. (П. Броўка.) 5) Без дабраты... знойдзеш уначы крутое незнаёмае дарогі, каб чалавеку ў горы памагчы. (С. Грахоўскі.) 9. Адзначце выпадкі, у якіх часціца ні пішацца асобна: 1) (Ні)чога само не зробіцца. 2) (Ні)слыху, (ні)дыху. 3) (Ні)да якога берагу не прыстаў. 4) (Ні)дзе так, як дома. 5) (Ні)роду, (ні)плоду – як камень у воду. 10. Адзначце выпадкі, у якіх часціца ні пішацца разам: 1) (Ні)кому свой розум не ўставіш. 2) Ліхое (ні)колі не ўтоіцца. 3) (Ні)гром, (ні)маланка не бярэ. 4) (Ні)хто кепскага не адбярэ і лепшага не дасць. 5) (Ні)села, (ні)пала – а ўсяму свету расказала.
|