Правапіс складаных прыметнікаў
Пішуцца праз дэфіс: а) прыметнікі, утвораныя ад складаных слоў, якія пішуцца праз дэфіс: Буда-Кашалёў – буда-кашалёўскі, Давыд-Гарадок – давыд-гарадоцкі; б) прыметнікі, утвораныя ад двух-трох слоў, якія абазначаюць раўнапраўныя паняцці: беларуска-рускі слоўнік, грамадска-палітычная дзейнасць; в) прыметнікі, утвораныя ад двух слоў са значэннем дадатковага адцення колеру, якасці: кісла-салодкі, светла-блакітны; г) складаныя прыметнікі з першай часткай усходне -, заходне -, паўночна -, паўднёва -, якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў або абазначаюць прамежкавыя напрамкі свету: Заходне-Сібірская нізіна, паўднёва-ўсходні вецер. Пішуцца разам: а) прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца разам: Наваполацк – наваполацкі, авіямадэль – авіямадэльны; б) складаныя прыметнікі, утвораныя са словазлучэння назоўніка з іншымі часцінамі мовы (у такіх словазлучэннях падпарадкавальная сувязь): правы бераг – правабярэжны, Лацінская Амерыка – лацінаамерыканскі; в) складаныя прыметнікі, утвораныя са спалучэння прыслоўя і прыметніка, прыслоўя і дзеепрыметніка, калі яны абазначаюць адно паняцце: вечназялёны, высокакваліфікаваны, супрацьлеглы. Заўвага. Ад прыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўяў і прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна. У словазлучэннях кожнае слова захоўвае свой націск, выконвае самастойную сінтаксічную ролю, іх можна пераставіць месцамі, паставіць пытанне да прыслоўяў: шчырапаважаны і шчыра сказанае слова. Практыкаванне 66. · Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў.
Акрабатыка, асобныя віды лёгкай атлетыкі, мадэрнізаваныя футбол, баскетбол і гандбол, складаныя практыкаванні з абцяжарваннем – вось далёка не поўны пералік сродкаў развіцця атлетызму. Творча і (розна)бакова выкарыстоўваючы гэтыя сродкі, нашы трэнеры скарачаюць час, неабходны для дасягнення вяршынь майстэрства – (атлетычна)падрыхтаваны гулец спасцігае (тэхніка)тактычныя прамудрасці куды больш хутка і паспяхова, чым спартсмен, які грэбуе атлетызмам. І не выпадкова ва ўменні развіваць пэўныя, неабходныя для канкрэтнага хакеіста і канкрэтнага амплуа якасці, ва ўзроўні функцыянальнай падрыхтаванасці як каманд, так і (індывідуальна)яркіх, моцных гульцоў, нашаму хакею няма роўных. (Паводле А. Тарасава.)
Лірычны па сваіх інтанацыях габелен «Іней». Яго галоўны выяўленчы матыў – дрэва жыцця. Сілуэт дрэва напоўнены знакамі сонца, неба, вады, зямлі, урадлівасці і іх камбінацыямі. Сімвалічным з’яўляецца і адкрытае (супраць)пастаўленне цёплага (вохрыста)карычневага сілуэта дрэва халоднаму (жамчужна)шэраму фону... Узмоцненая дэкаратыўнасць і мудрагелістая арнаментацыя, карнавальнасць уласцівы серыі (міні)габеленаў «Прыдзвінскія каляды». Гэты шэраг працягваюць (міні)габелены «Птушкі і рыбы» з іх вясёлай непасрэднасцю, што набліжаецца да дзіцячага (света)ўспрымання. Спалучэнне гладкага і ворсавага ткацтва, лапідарнасць каляровых плям, якія нагадваюць стылістыку «славянскіх маляванак», або «пісанак», характэрныя для апошняй серыі. (В. Осіпаў.)
Міфы заўжды былі ўласцівы палітычным і ідэалагічным сістэмам, але (міфа)творчасць ХХ стагоддзя – асабліва заідэалагізаваная эстэтычная з’ява. Пры гэтым міфы робяцца (свое)асаблівымі лініямі дэмаркацыі паміж рознымі культурамі і (сацыяльна)палітычнымі сістэмамі. (Паводле М. Цыбульскага.) Практыкаванне 67. · Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Ад выдзеленых назоўнікаў утварыце і запішыце прыметнікі.
Летом 1924 года в Париже проходили VІІІ Олимпийские игры. В рамках выставочной программы были проведены международные шахматные соревнования. Воспользовавшись моментом, делегаты национальных федераций основали Всемирный шахматный союз, позже названный Международной шахматной федерацией (ФИДЕ). Под эгидой федерации в 1948 году был проведен матч-турнир сильнейших гроссмейстеров, а победитель Михаил Ботвинник был объявлен шестым чемпионом мира. ФИДЕ выработала определенные правила проведения мировых первенств, которые с небольшими изменениями действовали практически 50 лет. («Прессбол».) Слоўнік
Из размытой под дождем глины еще неумелая рука первобытного человека грубо вылепила убогую плошку, из глины неведомые мастера Древнего Египта, Вавилона, Греции создавали несравненные шедевры кувшинов, амфор, светильников, вырабатывали совершеннейшие формы красно-черных фигурных сосудов. Изобретение кирпича сделало человека могучим творцом городов, крепостей, храмов. Поливная керамика, облицовочные кирпичи и плитки необычайно расширили диапазон возможностей строителя и художника. Не случайно исторические музеи, музеи искусства и культуры всех времен и народов так богаты экспонатами из керамики, не случайно археологи и художники, историки и инженеры-строители, архитекторы и химики вновь и вновь обращаются к истории керамики, керамического искусства. И делается это не только для того, чтобы лучше понять прошлое, а может быть, и для того, чтобы сделать новый шаг в будущее. (Ю. Мелентьев.) Слоўнік
Культура – одно из фундаментальных понятий социально-гуманитарного познания. Это слово стало употребляться в качестве научного термина со второй половины ХVІІІ в.– «века Просвещения». Первоначальное определение культуры в научной литературе принадлежит Э. Тайлору, который понимал культуру как комплекс, включающий знания, верования, искусства, законы, мораль, обычаи и другие способности и привычки, обретенные человеком как членом общества. Сейчас определений, по мнению П. С. Гуревича, уже четырехзначное число, что свидетельствует не только о временнóй культурологии. Но до сих пор в мировой культурологической мысли нет не только единого понимания культуры, но и общего взгляда на пути ее изучения, способного преодолеть этот методологический разнобой. (По В. Масловой.) Тэст «Прыметнік» 1. Адзначце якасныя прыметнікі: 1) фізічнае выхаванне, 2) нізкая паспяховасць, 3) кантрольная работа, 4) старанныя адносіны, 5) акуратная праца. 2. Адзначце прыметнікі, якія маюць ступені параўнання: 1) школьная дакументацыя, 2) здольны вучань, 3) утульная аўдыторыя, 4) зручная мэбля, 5) маральнае выхаванне. 3. Адзначце, ад якіх назоўнікаў прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфікса - ін, - ын: 1) выкладчык, 2) настаўніца, 3) выхавацель, 4) аспірант, 5) студэнтка. 4. Адзначце прыметнікі, у якіх пішацца адна літара - н -: 1) дыплом_ая работа, 2) насце_ая газета, 3) карці_ая галерэя, 4) сярэбра_ы медаль, 5) гасці_ы гаспадар. 5. Адзначце прыметнікі, у якіх пішацца мяккі знак: 1) школ_ны, 2) верасен_скі, 3) хатын_скі, 4) казан_скі, 5) прафесіянал_ны. 6. Адзначце, у якіх прыметніках, утвораных ад прапанаваных назоўнікаў, суфікс - ск - перадаецца нязменна: 1) турыст, 2) рыцар, 3) студэнт, 4) горад, 5) факультэт. 7. Адзначце, у якіх прыметніках, утвораных ад прапанаваных назоўнікаў, суфікс - ск - змяняецца: 1) лабарант, 2) прыход, 3) універсітэт, 4) юнак, 5) настаўнік. 8. Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам: 1) (унутры)школьны кантроль, 2) (што)дзённыя заняткі, 3) (класна)урочная сістэма навучання, 4) (мала)камплектная школа, 5) (прафесійна)тэхнічнае вучылішча, 9. Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок: 1) (мастацтва)знаўчая адукацыя, 2) (руска)беларускі слоўнік, 3) (вучэбна)вытворчыя майстэрні, 4) (фізкультурна)спартыўная секцыя, 5) (медыка)педагагічная камісія. 10. Адзначце прыметнікі, якія пішуцца з вялікай літары: 1) (Б,б)еларускі дзяржаўны універсітэт, 2) (С,с)партанскае выхаванне, 3) (Ф,ф)рэйдава тэорыя, 4) (К,к)оласаўская стыпендыя, 5) (П,п)ачатковая школа
|