Спражэнне дзеясловаў
Спражэнне – змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым простым часе абвеснага ладу. У залежнасці ад характару асабовых канчаткаў выдзяляюцца два тыпы спражэння – першае і другое.
Дзеяслоў бегчы і вытворныя ад яго рознаспрагальныя, у іх у 3-й асобе мн. л. канчатак І спражэння - уць, а ў астатніх формах – канчаткі ІІ спражэння: я бяг у, ты бяж ыш, ён бяж ыць, мы бяж ым, вы беж ыце, яны бяг уць. Дзеясловы есці, даць і ўсе вытворныя ад іх спрагаюцца па асобым спражэнні:
Адрозненні паміж дзеясловамі І і ІІ спражэння выразна выяўляюцца ў 3-й асобе множнага ліку (І спражэнне - уць, - юць; ІІ спражэнне - аць, ‑ яць). У дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі спражэнне лепш вызначаць па неазначальнай форме. Да ІІ спражэння адносяцца: а) дзеясловы на - іць, -ыць, дзе - і -, - ы - суфікс: нас-і-ць, туж-ы-ць. Не блытаць з аднаскладовымі дзеясловамі тыпу бі-ць, лі-ць, ві-ць, шы‑ць, якія адносяцца да І спражэння; б) дзеясловы на - эць (- ець), калі э (е) не захоўваецца ў 1-й асобе адзіночнага ліку (ненавідзець – ненавіджу, глядзець – гляджу), але: хацець – хачу, хоча, хочуць – І спражэнне; в) асобныя дзеясловы на - аць: гнаць, спаць, стаць, баяцца, залежаць і ўсе вытворныя ад іх. Усе астатнія дзеясловы з ненаціскнымі канчаткамі – І спражэння: маляваць – малюю, малюеш, малюеце. Часта дапускаюцца памылкі пры ўжыванні дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку. Трэба памятаць, што націск у дзеясловах 2-й асобы множнага ліку падае або на аснову, або на апошні склад канчатка: гуля́еце, зно́йдзеце, жывяцé, бежыцé. Праверыць сябе можна па форме 2-й асобы адзіночнага ліку: ты малю́еш – вы малю́еце, ты глядзíш – вы гледзіцé, ты льéш – вы льяцé, ты тчэ́ш – вы тчацé. Практыкаванне 74. · Прачытайце тэкст, паставіўшы дзеясловы ў патрэбную форму. · Выпішыце граматычныя асновы сказаў, абазначце канчаткі дзеясловаў. · Вызначце спражэнне дзеясловаў. · Знайдзіце неспрагальныя формы дзеяслова. · Выпішыце рады аднакарэнных слоў, растлумачце адрозненні ў іх значэнні.
З таго часу, як (пачацца) заняткі ў школе, Васіль упершыню (вырвацца) на прастор. Дзяцінства (мінуць), ніякіх прыгод ён не (шукаць). Ды якія могуць быць прыгоды на пустым заснежаным полі, па якім Васіль (шоргаць) лыжамі, насы якіх глядзяць у адзін правы бок. Снежны наст моцна (трымаць): снег (зляжацца), прамёрз і толькі зрэдку лыжына правальваецца, прабіваючы зледзянелую скарынку. Поверх гэтай скарынкі вецер (пераганяць) з месца на месца белую далікатную снежную муку, якая (насыпацца) з неба за апошні дзень. У лагчынах такой мукі занадта многа, і лыжы тут (правальвацца) глыбока. Васіль (старацца) ісці як мага хутчэй, бо спіну (прабіраць) мароз. Толькі палкі без кольцаў на канцах глыбока (правальвацца) ў снег і замінаюць хуткай хадзе. Але на роўных мясцінах можна без палак абысціся. Васіль (бегчы) па снежным насце, трымаючы палкі пад пахамі. Хутка ён знаходзіць патрэбны тэмп і рытм: проста хутка крочыць па заснежаным полі, не выбіваючыся з сіл. (І. Навуменка.)
Вядучая роля мемарыяльнага пачатку ў партрэце сфарміравала патрабаванне дакладнай перадачы натуры, увагу да дэталяў, якія (набываць) сімвалічны і алегарычны сэнс. У XVII стагоддзі на Беларусі партрэтныя творы (пісацца) не толькі мясцовымі мастакамі, але і іншаземнымі жывапісцамі, што ў вялікай колькасці (працаваць) на землях Рэчы Паспалітай. Але яны павінны былі падпарадкоўвацца прынцыпам і правілам, што ўжо склаліся ў жанры і маглі ўносіць у пластычна-вобразную мову сваіх твораў толькі нязначныя змены, адпаведныя тым школам, прадстаўнікамі якіх з’яўляліся. Сармацкі партрэт, як носьбіт і сімвал шляхецтва, (выконваць) у дачыненні да сябе вызначальную ахоўніцкую ролю. Спецыфічная функцыянальная накіраванасць партрэтных выяў (сфарміраваць) яго своеасаблівыя прыкметы, якія не змяняліся на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Для іх характэрныя строгія каноны: фігура падаецца ў рост, радзей пагрудна або пакаленна, у парадным адзенні з атрыбутамі ўлады. Выявы звычайна (дапаўняцца) доўгім подпісам, у якім (паведамляцца) пра ўзнагароды, тытулы, пасады паказанай асобы, а таксама некаторыя біяграфічныя звесткі. (Б. Лазука.)
Менавіта ў час уздыму рэвалюцыйнай сітуацыі ў Расіі, у 1870 годзе, (з’яўляцца) два творы мастака С. Грыбкова: «Уладзімір і Рагнеда», «Рэўнасць Рагнеды». Звычайна ў гістарычнай літаратуры гэтыя творы (згадвацца) як прыдатак да «Уладзіміра перад Рагнедаю» Ласенкі. Мастацкая крытыка амаль не (надаваць) ім увагі. Але ж яны створаны роўна праз сто гадоў пасля першай гістарычнай карціны на гэтую тэму. У карціне Грыбкова Рагнеда-жанчына паказана як чалавек глыбокіх пачуццяў, якога асабістая драма (прымусіць) актыўна дзейнічаць. Складаны душэўны стан, унутраная экспрэсія ўвасоблены ў творы пераканаўча. Ідэальная прыгажосць гераіні, яе перавага і веліч (прыцягваць) сімпатыі гледача. Гістарычны вобраз Рагнеды, рэканструяваны ў выяўленчым мастацтве і іншых галінах культуры Расіі ХVІІІ–ХІХ стагоддзяў, (абуджаць) творчую энергію беларускіх дзеячоў ХХ стагоддзя. (С. Манько-Радкевіч.) · З якімі значэннямі ўжыта слова драма ў тэксце? · Якія словы можна аднесці да тэматычнай групы творы? Да якіх відаў мастацтва яны адносяцца?
|