Скланенне і правапіс лічэбнікаў
1. Амаль усе лічэбнікі, за выключэннем дзевяноста і паўтара, паўтары, скланяюцца. Лічэбнікі сорак і сто ва ўсіх склонах (акрамя назоўнага і вінавальнага) маюць канчатак - а. 2. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца дзве літары ц. Падвоенае ц пішацца таксама ў творным склоне лічэбнікаў пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць. 3. Лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам - ма: двума, дзвюма, трыма, чатырма. 4. У складаных і састаўных колькасных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца ўсе іх часткі: шасцюстамі сямюдзесяццю васьмю. 5. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова: у тысяча дзевяцьсот восемдзесят пятым годзе. Заўвага. Лічэбнік два спалучаецца з назоўнікам мужчынскага і ніякага роду, дзве – з назоўнікамі жаночага роду: два падручнікі – дзве кнігі, два хлопчыкі – дзве дзяўчынкі. У спалучэннях лічэбнікаў два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры з назоўнікамі і прыметнікамі апошнія ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: д з ве адрамантаваныя парты, тры складаныя задачы, чатыры новыя дамы. Практыкаванне 71. · Спішыце тэкст, запісваючы лічэбнікі словамі. · Абазначце разрад лічэбнікаў. · Выпішыце тэрміны, растлумачце іх значэнне. · Вызначце спосаб утварэння тэрмінаў.
Устаноўлена, што падмурак цэнтральнай грані апсіды выкананы з валуноў вялікіх і сярэдніх памераў на вапнава-пясчанай рошчыне. Яго падэшва залягае на глыбіні 2,8 м ад узроўню сучаснай дзённай паверхні. Знешні край падмурка вынесены на 0,7 м ад вонкавай плоскасці сцяны. На вышыні 0,65 м ад верхняга абрэза падмурка прасочана муроўка з блокаў вапняку (28–54х1030 см), змацаваных вапнава-пясчанай рошчынай. Акрамя вапняку ўжыта плінфа. Асобныя яе кавалкі таўшчынёй 4,5 см пакладзены для выраўноўвання 2 верхніх радоў валуноў. У ХVІ ст. былі выкарыстаны не толькі будаўнічыя матэрыялы, але і падмуркі храма ХІІ ст., на якіх узведзены сцены асноўнага аб’ёму царквы. (А. М. Кушнярэвіч.)
У плане сабор уяўляў сабой чатырохвугольнік з 5 нефамі і 3 апсідамі гранёнай формы. 3 сярэднія нефы вылучаліся, што стварала ўражанне выцягнутасці і набліжала крыжова-купальны храм да базілікальнага тыпу. Памеры Полацкай Сафіі з поўначы на поўдзень – 26,2 м, з захаду на ўсход – 25,5 м. Сцены храма былі выкладзены з цэглы ў тэхніцы візантыйскай кладкі «са схаваным радам». Аснову яе складала чаргаванне радоў цэглы (плінфы) – 1-ы супадаў знадворку з плоскасцю сцяны, 2-гі ўтопліваўся на невялікую глыбіню адносна верхняга і ніжняга. Ніша, якая ўтваралася, запаўнялася вапняковым растворам з цагляным крошывам (цамянкай). Такі спосаб кладкі надаваў будынку жывапісны выгляд. · Параўнайце гэты тэкст з наступнымі. Вызначце адрозненні ў падыходзе да апісання Сафійскага сабора. …Як і раней, над усім местам узвышалася Сафея. Сэрца Скарыны перад гэтай яе плінфавай, бледна-ружовай непарушнасцю затрымцела, а Сафійка ўсімі сваімі высокімі сямю вярхамі маўчала, пабліскваючы золатам крыжоў на сонцы больш сляпуча, чым нават само сонца. Скарына ступаў крокам запаволеным. Полы мантыі ягонай тут, на ўзгоркавым прасторы каля Сафеі, пачаў шырока развяваць, набягаючы з-за ракі, вецер, і гэтыя полы Францішку нібы перашкаджалі ў яго запаволенай хадзьбе, хоць маглі яны ўзбочнаму назіральніку здавацца нават крыламі, што раскрываліся. (А. Лойка.) Званы Сафіі… Калі абуджаўся вялікі звон і густы, чысты гул яго падымаўся над саборам а сямі вярхах, а сямі купалах, і ўслед за ім, на адно імгненне апярэджваючы наступную магутную хвалю працяглага, трывожна-ўрачыстага гуку, праз спалоханы пошум крылаў узляталі ў паветра бязважкія чародкі галубоў, усё аціхала, усё нерухомела і ў Полацку і ў яго ваколіцах уверх і ўніз па Дзвіне. І вось ужо адгукаліся іншыя, меншыя званы, адгукаліся, здавалася, бязладна, таропка, быццам даганяючы гук, і вось ужо іх пявучае бомканне злівалася ў нястрымнае, неабдымнае гучанне прасторы і ўсе позіркі міжволі звярталіся да неба, яснага, бязвоблачнага, ці ад краю да краю ахінутага рудой, пад колер зямлі, хмарай, і ў кожнай жывой душы, страпянуўшыся, білі крыламі трывога і радасць – няўцямная трывога і няўцямная радасць. І ў гэтых трывозе і радасці, што складалі адно цэлае – самую душу чалавечую, было столькі таемнага, незразумела ўзвышанага, што і бязлетны немысель, і багабойлівы стары адчувалі сваю бяссільнасць, сваю безабароннасць перад небам і часам, які то ўслаўлялі, то адпявалі званы Сафіі. (Т. Бондар.) Практыкаванне 72. · Перакладзіце тэкст на беларускую мову. · Лічэбнікі запішыце словамі.
Доктор медицинских наук Л. В. Островский приводит такие данные: длительно курящие в 13 раз чаще заболевают стенокардией, в 12 раз – инфарктом миокарда и в 10 раз – язвой желудка. Каждый седьмой длительно курящий человек страдает облитерирующим эндартериитом – тяжелым заболеванием кровеносных сосудов ног. Риск умереть от болезней сосудов сердца у курящих в 2–3 раза больше, чем у некурящих. Особенно курение опасно тем, что вызывает рак легких. Установлено, что люди, выкуривающие по 10–12 сигарет в день, заболевают раком легких в 15 раз чаще некурящих, а выкуривающие по 2 пачки сигарет – в 30 раз. (Н. Коростелев.) Слоўнік
Мирский замок в плане представляет собой близкий к квадрату четырехугольник, со стороной длиной около 75 м. По углам расположены 4 пятиэтажных башни высотой 25–27 м, выступающие за пределы стен. Посередине западной стены расположена 5-я, шестиэтажная башня с въездными воротами, перед которыми были подъемный мост и барбакан. Башни замка в нижней части имеют четырехугольное сечение, выше – восьмиугольное, завершаются шатровым покрытием. Фундаменты башни и стен заглублены на 5 метров. Декор башен основан на контрасте красных кирпичных стен и белых штукатуренных ниш с разнообразными арочными завершениями. Между собой башни соединены стенами с бойницами, сложенными из кирпича, высотой 13 м, толщиной внизу 3 м. Замок был окружен земляным валом высотой до 9 м, у подножья которого находился ров с водой. В середине XVI в. на замковом дворе возле восточной и южной стен возведены одноэтажные корпуса дворца со складами и подвалами. До 1616 г. Радзивилами были надстроены еще 2 этажа в ренессансном стиле. Дворец имел более 40 комнат, украшенных мрамором, лепниной, шпалерами, наполненных различными произведениями искусства. (В. П. Кисель.) Слоўнік
По моему мнению, в книге 344 листа. А сколько заставок и концовок в «Апостоле»? Александр Иванович Анушкин, выпустивший в 1962 г. интересную книгу «Во славном месте Виленском», утверждал, что 624. В это число он, по-видимому, включал не только виньетки, но и инициалы-буквицы. Вера Ильинична Лукьяненко, составившая очень полезный «Каталог белорусских изданий кирилловского шрифта ХVІ–ХVІІ вв.» – он вышел в свет в Ленинграде в 1973 г.,– называет другие числа – 280 виньеток и 427 инициалов. Георгий Яковлевич Голенченко в сводном каталоге «Книга Белоруссии. 1517–1917», вышедшем в Минске в 1986 г., говорит о 276 заставках и 427 буквицах. Я насчитал в «Апостоле» 283 заставки и 427 инициалов. Дело заключается в том, что разные исследователи изучали различные экземпляры. Всего таких экземпляров известно 10: пять из них – в московских библиотеках, два – в ленинградских, по одному – в Вильнюсе, Львове и Лондоне. (Е. Немировский.)
|