Правапіс літар о, э, а ў складаных словах
1. У складаных словах можа быць адзін націск, два і больш (асноўны і адзін або некалькі пабочных). Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: асно̀вапалажэнне, баво̀ўнапрадзільны, во̀гнетрывалы, во̀даразмеркаваль-нік, ваго̀нарамонтны, во̀̀стракамбінацыйны, высо̀каідэйны, гало̀ўнакаман-дуючы, ко̀рманарыхтоўка, ко̀негадоўля. 2. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзей, скараход, салявар, дабраякасны, галаваломка, вадасховішча, малатабоец, бамбасховішча, раўнапраўе. Літара о захоўваецца, калі першай часткай складанага слова з’яўляюцца слова-, што-: словатворчасць, штодзённы, штомесяц, штогод. 3. О пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца на ў (у нескладовае): марозаўстойлівы, торфаўборачны, вогнеўстойлівы, збожжаўборка. 4. Лічэбнікі ад 200 да 900 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх скланяецца і першая частка. Літары э, о, е, я пішуцца ў гэтых словах у залежнасці ад месца асноўнага і пабочнага націску ў склонавых формах. Напрыклад*: Н. дзвéсце трыста чатырыста пяцьсот Р. двухсóт тро̀хсот чатыро̀хсот пяцісот Д. двумстáм тро̀мстам чатыро̀мстам пяцістам В. дзвéсце трыста чатырыста пяцьсот Т. двумастамі трымастамі чатырмастамі пяццюстамі М. двухстах тро̀хстах чатыро̀хстах пяцістах Н. шэ̀сцьсот сѐмсот во̀семсот дзевяцьсот Р. шасцісот сямісот васьмісот дзевяцісот Д. шасцістам сямістам васьмістам дзевяцістам В. шэ̀сцьсот сѐмсот во̀семсот дзевяцьсот Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі дзевяццюстамі М. шасцістах сямістах васьмістах дзевяцістах 5. Гук[э]ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць, тэлебачанне. 6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і якога-небудзь іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, васьмігадовы, васьмісоты, дзевяціградусны, саракагоддзе, саракапяцітонны, двухсотметровы. 7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне, аэрафотапрыбор, тэлефатометр.
|